Сербскахарвацкая мова: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: zh:塞尔维亚-克罗地亚语
RedBot (размовы | уклад)
др r2.5.2) (робат змяніў: zh:塞尔维亚-克罗地亚语
Радок 216: Радок 216:
[[uk:Сербохорватська мова]]
[[uk:Сербохорватська мова]]
[[vi:Tiếng Serbia-Croatia]]
[[vi:Tiếng Serbia-Croatia]]
[[zh:塞尔维亚-克罗地亚语]]
[[zh:塞尔维亚克罗地亚语]]

Версія ад 13:57, 23 лютага 2012

Сербскахарвацкая
Саманазва

српскохрватски / hrvatskosrpski

hrvatski ili srpski / српски или хрватски
Краіны Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі (пад рознымі назвамі) і іншых краінах
Рэгіёны Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа
Афіцыйны статус -
Агульная колькасць носьбітаў каля 17 мільёнаў
Класіфікацыя

Індаеўрапейская
 Славянская
  Паўднёваславянскія

    Сербскахарвацкая
Пісьменнасць лацініца, кірыліца
Моўныя коды
ISO 639-1 sh
ISO 639-2
ISO 639-3 hbs
WALS scr
Ethnologue hbs
Linguasphere 53-AAA-g
ABS ASCL 3507
IETF sh
Glottolog sout1528
Вікіпедыя на гэтай мове
Этнапалітычныя варыянты сербскахарвацкай мовы або сербскахарвацкай дыясістэмы (на 2006 год)

Сербскахарвацкая ці харвацкасербская мова (таксама сербская або харвацкая, харвацкая аб сербская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — паўднёваславянская мова.

Тэрмін «сербскахарвацкая мова» выкарыстоўваўся для абагульнення пад адной назвай сукупнасці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне і Харватыі. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазней і македонскай) з 1918 да 1991 году.

Літаратурны стандарт базіраваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сербскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сербскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.

Упершыню тэрмін «сербскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філолагам Ярнеем Копітарам у ліставанні ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філолага Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.

З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталіся сербская, харвацкая, баснійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сербскахарвацкая мова» пачаў знікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакументаў, пасля паступова і з лінгвістычнай літаратуры. Сёння найменне «сербскахарвацкая мова» з'яўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаннем. Шматлікія носьбіты лічаць тэрмін «сербскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.

Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміну. Ён усё яшчэ выкарыстоўваецца, дзякуючы лаканічнасці пры абазначэнні сукупнасці некалькі моваў. Альтэрнатыўная назва баснійская/харвацкая/сербская мова (БХС) з'явілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясістэма».

Узаемна зразумелыя формы сербскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назвамі ў Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босніі і Герцагавіне.

Прыклады адрозненняў у лексіцы

Беларуская мова Руская мова Харвацкая мова Сербская мова
Параўнаць Сравнить Usporedba Поређење (Poređenje)
Еўропа Европа Europa Европа (Evropa)
Нідэрланды Нидерланды Nizozemska Холандија (Holandija)
Італьянцы Итальянцы Talijani Италијани (Italijani)
Сусвет Вселенная Svemir Васиона (Vasiona)
Пазваночнік Позвоночник Kralježnica Кичма (Kičma)
Паветра Воздух Zrak Ваздух (Vazduh)
Адукацыя Образование Odgoj Васпитање (Vaspitanje)
Тыдзень Неделя Tjedan Седмица (Sedmica)
Гісторыя История Povijest Историја (Istorija)
Порткі Штаны Hlače Панталоне (Pantalone)
Страўнік Желудок Trbuh Стомак (Stomak)
Навука Наука Znanost Наука (Nauka)
Асобна Лично Osobno Лично (Lično)
Асоба Лицо Osoba Лице (Lice)
Аб’яднаныя нацыі Объединенные Нации Ujedinjeni Narodi Уједињене Нације (Ujedinjene Nacije)
Хлеб (Краюха) Хлеб Kruh Хлеб (Hleb)
Штучнае Искусственное Umjetno Вештачки (Veštački)
Крыж Крест Križ Крст (Krst)

У Сеціве

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
cэрбскахарвацкай


Шаблон:Накід Шаблон:Link FA