Навагрудак: Розніца паміж версіямі

Каардынаты: невядомы фармат аргументу
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 120: Радок 120:


== У Сеціве ==
== У Сеціве ==
* [http://www.novogrudok.grodno-region.by Афіцыйная старонка Навагрудскага райвыканкаму]
* [http://www.novogrudok.grodno-region.by - Афіцыйная старонка Навагрудскага райвыканкаму]
* [http://www.novogrudok.ru - Форум горада]
* [http://www.novogrudok.ru - Форум горада]
* [http://www.radzima.org/be/pub/1230_m/ Здымкі на Radzima.org]
* [http://www.radzima.org/be/pub/1230_m/ Здымкі на Radzima.org]

Версія ад 14:01, 23 лютага 2012

Горад
Навагрудак
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Каардынаты: невядомы фармат аргументу
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
  • 13,17 км²[1]
Вышыня цэнтра
292 ± 1 м і 283 м[2]
Насельніцтва
30 800 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231241, 231243, 231244, 231246, 231400
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Навагрудак на карце Беларусі ±
Навагрудак (Беларусь)
Навагрудак
Навагрудак (Гродзенская вобласць)
Навагрудак

Навагру́дак — горад ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Навагрудскага раёна. На Навагрудскім узвышшы ў 162 км да ўсходу ад Гродна, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі ЛідаБаранавічы. Насельніцтва 30,7 тыс. чал. (2006).

Паходжанне назвы

Летапісныя варыянты назвы горада — Новогород, Новгородок, Новогородок, Новый Городок і інш. сведчаць аб тым, што недзе непадалёк існаваў стары гарадскі цэнтр акругі, магчыма ім было гарадзішча Радагошча.[3] Традыцыйнае беларускае вымаўленне Нава́градак пад уплывам польскага варыянта Nowogródek трансфармавалася ў сучасную назву Навагрудак.

Гісторыя

Паводле археалагічных даследаванняў славянскае (Гл.далей Славянская каланізацыя) паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы 10 ст., умацаванні да сяр. 11 ст.[4] Некаторыя даследчыкі лічаць за першую згадку Навагрудка ў пісьмовых крыніцах паведамленне пад 1044 пра будаўніцтва новага горада, якое на іх меркаванне звязана з паходам вял. кн. кіеўскага Яраслава Мудрага на Літвy[5], упершыню гэту версію прапанаў В. Тацішчаў. Хаця такая датыроўка заснавання горада і супадае з архелагічнымі дадзенымі, але з самых крыніц немагчыма зрабіць высновы, што маецца на ўвазе заснаванне Навагрудка, хутчэй мелася будаўніцтва новых умацаванняў у Ноўгарадзе.[6] У 12 ст., паводле археалагічных даследаванняў, горад складаўся з дзядзінца (Замкавая гара), вакольнага горада і пасада.

У 1314 ст. Навагурдак — цэнтр удзельнага Новагародскага княства, пад 1235 згадваецца князь Ізяслаў Новагародскі. У кан. 1240-х — пач. 1250-х гадоў Навагрудак перайшоў пад уладу літоўскага князя Міндоўга, акалічнасці гэтага пераходу дасюль спрэчныя, князем і намеснікам свайго бацькі ў Навагрудку быў Міндоўгаў сын Войшалк. У гэты час быў пакладзены пачатак утварэнню ВКЛ, буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў якога быў Навагрудак. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго літоўскімі родзічамі, што нашлі прытулак на Валыні, сталі падставай да вялікай вайны з Галіцка-Валынскім княствам, якое зрабіла некалькі буйных паходаў на горад, што прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з Лівонскім (Інфлянцкім) ордэнам. У 1253 Міндоўга ад імя папы рымскага каранавалі на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі ВКЛ), каранацыя магла адбыцца і ў Новагародку. Такая магчымасць дае падставу шэрагу гісторыкаў лічыць Новагародак першай сталіцай ВКЛ, але сумніўна ці была наогул сталіца ў тагачасным ВКЛ. У 1254 Войшалк заключыў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў Навагрудак Раману Данілавічу. Пасля разрыва міру (1258) Войшалк зноў стаў князем у Навагрудку, а пасля перадаў яго разам з усёй краінай Шварну. На горад неаднаразова нападалі мангола-татары і іx саюзнікі — дружыны галіцка-валынскіх князёў (1255, 1274, 1278), крыжакі (1314, 1321, 1341, 1390, 1394).

Як цэнтрам удзельнага княства Навагрудкам валодаў з 1329 Карыят, пасля 1358 яго сын Фёдар, з 1386 — Карыбут. У 1316 Навагрудак стаў цэнтрам самастойнай Літоўскай мітраполіі, якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і Галіцыі. 3 1392 Навагрудак — адзін з цэнтраў велікакняжацкага дамена ВКЛ. У кан. 14 — пач. 15 ст. Вітаўт пасяліў у Навагрудку і яго наваколлі татар, у 1428 ён запісаў горад разам з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне сваей жонцы Ульяне. У 1415 у Навагрудку на саборы праваслаўных епіскапаў выбраны мітрапалітам Рыгор Цамблак. У 1422 у Нагагрудку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб кар. польскага Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай, які даў пачатак дынастыі Ягелонаў.

У студзені 1507 утворана Новагародскае ваяводства ВКЛ. 26 ліпеня 1511 Навагрудак атрымаў магдэбургскае права, якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1776, герб зацверджаны ў 1595. У 1568 у горадзе было 10 цэркваў. У 1581—1775 у горадзе праходзілі паседжанні Галоўнага літоўскага трыбунала. Пасля Берасцейскай уніі (1596) мітрапаліцкая кафедра стала ўніяцкай. У 16 ст. Навагрудак таксама адзін з цэнтраў Рэфapмaцыі. У 1597 кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза даў мяшчанам Навагрудка прывілей на 2 кірмашы ў год на працягу 2 тыдняў на каталіцкія святы Тры Каралі і Тройцу. 3 1581 па 1775 у горадзе адбываліся пасяджэнні Галоўнага трыбунала ВКЛ.

У 16—18 ст. горад моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў: у 1505—1506 ад крымскіх татар, у 1518 і 1534 у выніку войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ, у 1648 у ходзе Казацкай вайны (1648—1651), у верасні 1655 узяты рускімі войскам кн. А. М. Трубяцкога ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1661 у сувязі з ваеннымі спусташэннямі горад вызвалены ад падаткаў на 4 гады. У 1706 у Паўночную вайну (1700—1721) акупіраваны шведскім войскам, якоя разбурыла замак. У 16—18 ст. Навагрудак некалькі разоў пацярпеў ад пажараў (1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны — у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы) і эпідэмій (1590, 1592, 1603, 1708). Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы прывялі горад да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У кан. 18 ст. у Навагрудку 3 уніяцкія царквы, 5 касцёлаў, 6 манастыроў, сінагога, мячэць.

Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 Навагурдак у складзе Расійскай імперыі, з 1801 цэнтр павета Гродзенскай, з 1842 — Мінскай губерніяў. Жыхары ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—31, і 1863-64. Паводле ўмоў Рыжскага міру (1921) у скаладзе Польшчы. З верасня 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупіраваны немцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 45,065 тыс. чал. З 1954 горад у складзе Гродзенскай вобласці.

Дэмаграфія

  • кан. 15 ст. — 3—4 тыс. чал.
  • сяр. 16 ст. — 2—5 тыс. чал.
  • кан. 18 ст. — ~3 тыс. чал.
  • 2006 — 30,7 тыс. чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Наваградак» і «Панскі дом». Навагрудак — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння і краязнаўства.

Культура

Дом-музей Адама Міцкевіча. Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей. У горадзе праводзіцца фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак».

Выдатныя мясціны

Руіны Навагрудскага замка

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. а б http://govorim.by/grodnenskaya-oblast/novogrudok/novosti-novogrudka/119940-novogrudok-izmenit-territorialnye-granicy.html
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Піваварчык С. А. Гарадзішча Радагошча — магчымы папярэднік Наваградка // Белорусский Сборник № 2. Санкт-Петербург, 2003.
  4. Гурэвіч
  5. Ерамловіч…
  6. Баранаўскас

У Сеціве