Рэстаўрацыя Мэйдзі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
MystBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: kk:Мэйдзи жаңғыртуы
Радок 46: Радок 46:
[[ja:明治維新]]
[[ja:明治維新]]
[[ka:მეიძის რესტავრაცია]]
[[ka:მეიძის რესტავრაცია]]
[[kk:Мэйдзи жаңғыртуы]]
[[ko:메이지 유신]]
[[ko:메이지 유신]]
[[krc:Мэйдзи реставрация]]
[[krc:Мэйдзи реставрация]]

Версія ад 18:26, 23 лютага 2012

Рэстаўрацыя Мэйдзі, таксама Рэвалю́цыя Мэйдзі́ (яп. 明治維新, мэйдзі ісін, "абнаўленне [гадоў] Мэйдзі") — у Японіі пераход у 1870-х - 1880-х гн ад самурайскай сістэмы кіравання краінай у выглядзе сёгунату Эдо да наўпростага імператарскага кіравання ў асобе імператара Муцухіта і яго ўраду, а таксама сукупнасць палітычных, сацыяльных і эканамічных рэформ, якія былі ажыццёўленыя гэтым урадам.

Палітыка рэстаўрацыі імператарскай улады істотна паўплывала на бюракратычны апарат, заканадаўства, імператарскі двор, сістэму станаў, правінцыйную адміністрацыю, фінансы, прамысловасць, дыпламатыю, асвету, рэлігію і іншыя сферы жыцця японцаў. З рэстаўрацыяй Мэйдзі звязваецца фармаванне японскай нацыянальнай дзяржавы і японскай нацыянальнай ідэнтычнасці. Гады Мэйдзі характарызаваліся ламаннем японскага традыцыйнага ладу жыцця і прыспешаным укараненнем дасягненняў заходняй цывілізацыі.

Няма пэўнага меркавання пра дакладны час пачатку "Рэстаўрацыі Мэйдзі". Паводле адной версіі яна пачалася 23 кастрычніка 1868 г. разам са зменай дэвізу імператарскага праўлення на Мэйдзі (асвечанае кіраванне). Але часта яе пачатак датуюць 9 лістапада 1867 г., так званай падзеяй "Вяртання вялікага кіравання" (大政奉還), калі сёгун Такугава Ёсінобу вярнуў сталічнаму імператарскаму двару права наўпростага кіравання ў Японіі.

Не вызначаная і завяршальная дата "рэстаўрацыі". Некаторыя ўважаюць, што гэта было заканчэнне Паўднёва-заходняй вайны ў 1877 годзе. Другія цвердзяць, што Р.М. скончылася з стварэннем сістэмы Кабінету міністраў у 1885 годзе. Трэція мяркуюць, што фіналам усіх рэформ было ўсталяванне асобнай заканадаўчай галіны ўлады ў краіне ў 1889.

У часы Р.М. японскі ўрад часцяком называў сябе "новым урадам", але зняважліва яго звалі "ханскім урадам", бо большасць яго чальцоў паходзіла з самурайскіх ханаў Сацума (род Сімадзу) і Цёсю (род Моры), а таксама жменькі кіёцкіх арыстакратаў, якія правілі аўтарытарнымі метадамі. Але набор сярэдніх бюракратаў і чыноўнікаў здзяйсняўся без прывязкі да сямейнага, кланавага ці тэрытарыяльнага паходжання кандыдата.

Р.М. была рэакцыяй кіруючых колаў Японіі на каланіяльную палітыку дзяржаў Захаду — Расійскай, Брытанскай імперыяй, ЗША і Францыі. За кароткі час японцы мадэрнізавалі і вестэрнізавалі сваю краіну, унебяспечыўшы яе ад вонкавай агрэсіі. Сама Японія і яе манархічны лад сталі ўзорамі для пераймання многіх дзяржаў Азіі. Аднак Р.М. заклала таксама асновы для разгортвання імперыялістычнай вайны на кантыненце, якую японскія кіруючыя колы разглядалі як працяг абароны Японіі і вызваленне Азіі ад еўрапейска-амерыканскага каланіяльнага прыгнёту.