Алексантэры Ахола-Вало: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Ahola-Valo 1992 Sarje 2.jpg|thumb|Алексантэры Ахола-Вало]]
'''Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало''' (фін. Aleksanteri Ahola-Valo; [[27 студзеня]] [[1900]], Імпілахці - [[15 верасня]] [[1997]], [[Сімрысхамн]]) — [[фіны|фінскі]] мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі).
'''Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало''' (фін. Aleksanteri Ahola-Valo; [[27 студзеня]] [[1900]], Імпілахці - [[15 верасня]] [[1997]], [[Сімрысхамн]]) — [[фіны|фінскі]] мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі).



Версія ад 22:00, 28 лютага 2012

Файл:Ahola-Valo 1992 Sarje 2.jpg
Алексантэры Ахола-Вало

Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало (фін. Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці - 15 верасня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі).

Біяграфія

Мастацкая школа ў Віцебску, дзе вучыўся Ахола-Вало

Нарадзіўся 27 студзеня 1900 года ў Імпілахці (фін. Impilahti) у Карэліі ў сям'і камінара. Быў сведкам Крывавай нядзелі. Калі будучаму мастаку было сем гадоў, яго сям'я была сасланы ў Вырыцу (Viiritsan) пад Пецярбургам. У гэты жа час Алексантэры абірае псеўданім Вало, што азначае «святло».

У 16 гадоў Алексантэры пераязджае ў Петраград, дзе паступае ў Mayak College (для дзяцей дыпламатаў), у якім вучыцца да яго закрыцця ў 1918 г.; быў сведкам падпісання Леніным незалежнасці Фінляндыі. Ахола-Вало ўступае ў Чырвоную армію, удзельнічае ў паходзе на Варшаву. З 1919 па 1930 г. жыве ў Беларусі, у Віцебску, дзе вучыцца ў мастацкай школе Юдэля Пэна і працуе ў Інбелкульце. Тут ён таксама знаёміцца ​​з Казімірам Малевічам і Маркам Шагалам.

У 1925 разам з Сяргеем Эйзенштейнам прымае ўдзел у стварэнні фільма Браняносец «Пацёмкін», стварае гравюру «Кастрычнік у космасе» (пасля падораная аўтарам Юрыю Гагарыну). Сярод яго праектаў таксама «Храм чалавечых пакут» у Мінску.

Быў вымушаны бегчы ў Фінляндыю. Там насцярожана паставіліся да мастака, падазраючы яго ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на ​​заступніцтва мастака Аксель Галах-Калела, Алексантэры арыштоўваюць і адпраўляюць у лагер Драгсквік каля Расеборга. У лагеры ён стварае карціну «Блакітная душа». Ад службы ў войску ён быў вызвалены па дрэнным стане здароўя. Тым не менш яму быў зроблены заказ партрэта прэзідэнта Рыста Руці.

Уклад у беларускую культуру

Працаваў у часопісах "Беларускі піянер", "Плуг", "Беларуская работніца і сялянка", газеце "Беларуская вёска". Аформіў кнігі Якуба Коласа "Новая зямля", А.Александровіча "Угрум", Паўлюка ТРуса "Ветры буйныя", А.Вольнага "Табе", М.Нікановіча "Вясновы прамень", Кузьмы Чорнага "Хвоі гавораць".

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.153