Клаўдзій Рутылій Намацыян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Клаўдзій Рутылій Намацыян''' ({{lang-la|Claudius Rutilius Namatiānus}}) — рымскі дыдактычны паэт і дзяржаў...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[bg:Рутилий Клавдий Намациан]]
[[ca:Rutili Claudi Namacià]]
[[de:Rutilius Claudius Namatianus]]
[[en:Rutilius Claudius Namatianus]]
[[es:Claudio Rutilio Namaciano]]
[[eu:Rutilio Klaudio Namaziano]]
[[fr:Rutilius Namatianus]]
[[it:Claudio Rutilio Namaziano]]
[[la:Claudius Rutilius Namatianus]]
[[nl:Rutilius Namatianus]]
[[pl:Rutilius Namatianus]]
[[ru:Клавдий Рутилий Намациан]]
[[ru:Клавдий Рутилий Намациан]]
[[sh:Rutilije Klaudije Namacijan]]

Версія ад 07:54, 1 сакавіка 2012

Клаўдзій Рутылій Намацыян (лац.: Claudius Rutilius Namatiānus) — рымскі дыдактычны паэт і дзяржаўны дзеяч пачатку V стагоддзя, родам з Галіі, язычнік. Сустракаецца варыянт імя Нуманцыян (лац.: Numantianus).

Біяграфія

Намацыян паходзіць з паўднёвай Галіі, дзе, па некаторых здагадках, яго род валодаў значным маёнткам. У Рыме, пры імператары Ганорыі ў 412 годзе ён займаў пасаду магістра афіцый (лац. magister officiorum), дзе кіраваў замежнымі справамі, паштовай службай і майстэрнямі зброі. У 414 годзе стаў прэфектам Рыма (лац. praefectus urbi). У 416 годзе (па іншых дадзеных, 417 годзе), праз шэсць гадоў пасля спусташэння Рыма Аларыхам I ён марскім шляхам вярнуўся на радзіму, у Галію, якую ў той час спусташалі вестготы - каб выратаваць сваю маёмасць ад варвараў. Сваё марское падарожжа з Рыма ў Галію ён апісаў у элегічнай паэме «Аб маім вяртанні».