Біл Гейтс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 86: Радок 86:
<references />
<references />
{{DEFAULTSORT:Гейтс Біл}}
{{DEFAULTSORT:Гейтс Біл}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці амерыканскага праграмавання]]
[[Катэгорыя:Постаці амерыканскага праграмавання]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]

Версія ад 22:39, 1 сакавіка 2012

Біл Гейтс
англ.: Bill Gates
Імя пры нараджэнні Уильям Генри Гейтс III
Род дзейнасці прадпрымальнік, праграміст, філантроп
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1955(1955-10-28) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Bill Gates Sr.[d]
Маці Mary Maxwell Gates[d]
Жонка Melinda Gates[d]
Дзеці Jennifer Katherine Gates[d], Phoebe Adele Gates[d] і Rory John Gates[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
рыцар-камандор ордэна Брытанскай імперыі камандор ордэна Ганаровага Легіёна Grand Cordon of the Order of the Rising Sun Крыж Прызнання камандор ордэна Зоркі Румыніі Прэзідэнцкі медаль Свабоды Grand Cross of the Order of Prince Henry Padma Bhushan

Нацыянальны медаль ЗША ў вобласці тэхналогій і інавацый (1992)

прэмія Ласкера — Блумберга за дзяржаўную службу[d] (2013)

Fulbright Prize[d] (2010)

узнагарода «Сярэбраны бізон»[d] (2010)

Ганаровы член Брытанскага камп'ютарнага таварыства[d] (1994)

United Nations Population Award[d] (2010)

Order of the Aztec Eagle

NAS Public Welfare Medal[d] (2013)

Bower Award for Business Leadership[d] (2010)

ганаровы доктар Універсітэта Цынхуа[d] (2007)

honorary doctor of Royal Institute of Technology[d] (7 лютага 2002)

ганаровы доктар Каралінскага інстытута[d] (23 студзеня 2008)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (2007)

Financial Times Person of the Year[d] (1994)

honorary doctor of Stockholm University[d] (2002)

Бэмбі[d] (14 лістапада 2013)

прэмія Боўэра[d] (2010)

American Library Association Honorary Membership[d] (1998)

Аўтограф Выява аўтографа
Сайт Microsoft PressPass - Bill Gates. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Біл Гейтс

Уільям Генры Гейтс III, шырока вядомы як Біл Гейтс (англ.: William Henry Gates III; 28 кастрычніка 1955, Сіэтл) — амерыканскі праграміст і бізнесмен, з'яўляецца адным з заснавальнікаў кампаніі Microsoft. Цяпер валодае каля 1,1 млрд. акцый, якія эквівалентны прыблізна 41 млрд. долараў ЗША, што складае каля 10 працэнтаў асноўнага капіталу кампаніі.

Жыццяпіс

Біл Гейтс нарадзіўся 28 кастрычніка 1955 г.[7] у багатай сям'і, якая мела шматгадовы вопыт у сферы бізнеса і палітыкі - яго прадзед быў мэрам, дзед віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага банка, бацька Генры Гейтс працаваў адвакатам.

Гейтс пачынае паказваць свой патэнцыял яшчэ ў пачатковай школе, дзе ён здзіўляў настаўнікаў сваімі матэматычнымі здольнасцямі. Яго бацькі жадаючы развіць талент, вырашаюць адправіць Біла вучыцца ў прыватную школу «Leyksayd». Гэтае рашэнне вельмі моцна паўплывала на дальнейшы лёс юнака, менавіта тут ён упершынню пазнаюміўся з камп'ютарам. У той час камп'ютары былі вельмі вялікімі і патрабавалі вельмі шмат фінансавых магчымасцяў школы. У «Leyksayd» знаходзіліся камп'ютары маркі DEC PDP-10, прыналежныя General Electric[8].

Біл Гейтс, Пол Ален і некалькімі іншых студэнтаў з «Leyksayd» адразу сталі непадзельныя з камп'ютарам. Яны запісвалі праграмы, вывучалі літаратуру, рабілі ўсё для таго каб пашырыць свае веды ў вобласці камп'ютарнай навукі. З-за гэтага студэнты не выконвалі свае дамашнія працы, адказваліся прыходзіць на заняткі, праводзячы увесь свой вольны час за камп'ютарам ў будынку школы. Фірма, уладальнік камп'тара, адводзіла «Leyksayd» пэўныя часы на карыстанне камп'ютарам у гэтай школе - студэнты вычарпалі ліміт усяго за некалькі тыдняў.

Паліцэйскі фотаздымак Біла Гейтса, напраўлены ў паліцэйскае ўпраўленне Альбукеркі, дзе Гейтс быў затрыманы за парушэнне парадку ў 1977 г.

У 1968 г. у Сіэтле была ўтворана кампанія «Computer Center Corporation», яна паставіла школе больш часу, які можа было выкарыстаць за працай на камп'ютары. Але неўзабаве гэта прывяло да праблемы, таму што студэнты пачалі выпрабоўваць сістэму бяспекі, тым самым прычынілі ёй урон. Яны нават змянілі файл, які паказвае, колькі часу застаецца школе на выкарыстанне камп'ютэра. Менавіта таму, «Computer Center Corporation» забараніла доступ да камп'ютараў, на некалькіх тыдняў.

У 1968 г. Біл Гейтс і Пол Ален засноўваюць «Leyksayd Programars Gruop». Яны жадалі знайсці шлях да ўжывання сваіх навыкаў ў рэальным міры. Іх першая магчымасць была вынікам прычыны па якой школа засталася без камп'ютара. Кампанія ўбачыла недахопы ў бяспецы і стабільнасці сваіх сістэм, і таму вырашыла наняць Гейтса і яго сяброў для тэставання сістэм бяспекі, як адплата, школе была прадстаўлена вольнасць карыстання кампютарам.

У 1969 годзе «Computer Center Corporation» пачала сутыкацца з фінансавымі праблемамі, як вынік банкрот у сакавіку 1970 г. Такім чынам, «Leyksayd Programars Gruop» прыйшлося шукаць іншы спосаб атрымаць больш часу карыстаннем камп'ютарам. Маладыя студэнты жадалі знайсці спосаб працягваць развіваць свой талент. Магчымасць ім дашла ад «ICI», якая наймала студэнтаў для распрацоўкі праграм. Ва ўзнагароду яны атрымліваюць больш часу для выкарыстання школьным камп'ютарам і ў першы раз атрымалі ўласныя даходы. Адначасова яны працуюць над праграмай, якая ўяўляе каталаг школы.

Студэнты пачынаюць імкнуцца зрабіць праграмаванне сродкам зарабатку. Іншы поспех быў звязаны з кампаніяй «TRW», якая наймае Біла Гейтса і Пола Алена для выпраўлення памылак у сістэме, якая была аналагічнай той, якую выкарыстоўвала «Computer Center Corporation». З таго часу, яны абодва зацвердзілі сябе як добрых праграмістаў.

У 1973 годзе Біл Гейтс быў прыняты ў Гарвардскі ўніверсітэт. Пачаў вучыцца, але, ізноў жа, як і ў «Leyksayd» пасля таго, як ён знайшоў камп'ютэрны цэнтр у Гарвардзе, закінуў усё навучанне. Біл і Пол трымалі сувязь нават на адлегласці. Яны часта абмяркоўвалі ідэю стварэння ўласнай кампаніі. Пасля заканчэння першага года навучання ў Гарвардзе, яны абодва пачалі працаваць у Haniuel. Пол Ален пачаў усё больш настойваць на стварэнні кампаніі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння, аднак Біл Гейтс не досыць упэўнены ў іх поспеху, ён не адважваецца кінуць вучобу ў Гарвардзе.

«Альтаір 8800»

У снежні 1974 г. Ален ехаў да Гейтса, на шляху да сябра ён наведаў адзін магазінчык. Тое, што ён там убачыў змяніла іх жыццё раз і назаўжды. На вокладцы часопіса «Папулярная Электроніка» была выява «Альтаіра 8800», а пад ёю подпіс «Першы камерцыйны мікракамп'ютар». Ён занёс часопіс Гейтсу, і яны ўбачылі ў гэтым свой вялікі шанец, ведаючы, што яму неабходна для працы праграмы. Праз некалькі дзён Гейтс асаждаў MITS, ён сустрэўся са стваральнікам Альтаіра 8800 і распавёў яму аб тым, што ён разам з Полам Аленам стварылі версію BASIC[9], якая можа працаваць за іхнім камп'ютарам. Гэта была хлусня, яны не мелі нават аднаго радка з кодам, таму што не валодалі Альтаірам 8800, але MITS, не ведаючы гэтага, была вельмі зацікаўленая ў іх стварэнні. Так Біл і Пол пачалі працу над BASIC, як было абяцана. Стварэнне кода было даручана Білу Гейтсу, а Пол Ален займаўся падрыхтоўкай эмуляцыі «Альтаіра» з «PDP-10». Пасля васьмі тыдняў яны былі гатовыя і Алену прыйшлося пайсці на MITS, каб праверыць іх стварэнне. Ален паставіў праграму ў «Альтаір» (ён упершыню крануў гэты камп'ютар), калі эмулятар альбо частка кода не працавалі б, гэта азначала толькі адно, што іх тэхналагічная распрацоўка скончылася няўдачай. Да яго радасці, гэтага не адбылося, праграма працавала выдатна. Спачатку камп'ютар вывеў паведамленне «memory size?», Пол увёў «7K». Затым ён напісаў «Print 2+2» - камп'ютар паказаў «4». MITS вырашыла купіць правы на BASIC у двух распрацоўнікаў.

На той момант Біл Гейтс убачыў, мноства магчымасцяў у вобласці праграмнага забеспячэння, ён кідае вучобу ў Гарвардзе і разам з Полам Аленам стварае кампанію Microsoft ўлетку 1975 г., калі Білу Гейтсу было толькі 19 год. У 1977 годзе кіраўніцтва Гарвардскага ўніверсітэта уручыла Білу дыплом «з-за яго адмысловыя заслугі».

7 студзеня 2008 г. Біл Гейтс абвясціў аб сваім намеры пакінуць пост главы карпарацыі Microsoft, апошнім днём у якасці кіраўніка кампаніі, з'яўляецца 27 чэрвеня 2008 г. Разам з тым ён застаецца старшынёй рады дырэктараў (без выканаўчых паўнамоцтваў) займаецца адмысловымі праектамі, а таксама застаецца самым найбуйным уладальнікам акцый (8,7%) ад Microsoft.

Статыстыка

Асабняк Гейтса, каля возера Вашынгтон.

У доларах ЗША, як мільярдэр паводле часопіса Форбс.

  • 1996 год - 18,5 млрд., 1 месца
  • 1997 год - 36,3 млрд. 2 месца
  • 1998 год - 51,0 млрд, 1 месца
  • 1999 год - 90,0 млрд., 5 месца
  • 2000 год - 60,0 млрд, 1 месца
  • 2001 год - 58,7 млрд., 1 месца
  • 2002 год - 52,8 млрд. 1 месца
  • 2003 год - 40,7 млрд., 1 месца
  • 2004 год - 46.6 млрд., 1 месца
  • 2005 год - 51,0 млрд, 1 месца
  • 2006 год - 50,0 млрд, 1 месца
  • 2007 год - 57,0 млрд., 2 месца

Кнігапіс

Гейтс з'яўляецца аўтарам двух кніг:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. #2 Bill Gates // Forbes / S. ForbesNYC: Forbes, 1917. — ISSN 0015-6914 Праверана 23 ліпеня 2018.
  3. What is the Bill and Melinda Gates Foundation? // The Guardian.com — 2015. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 23 ліпеня 2018.
  4. Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
  5. https://www.nae.edu/30206/Mr-William-H-Gates-III Праверана 19 лютага 2023.
  6. http://www.xinhuanet.com//english/2017-11/27/c_136783270.htm Праверана 19 лютага 2023.
  7. Manes, Stephen (1994), Gates: How Microsoft's Mogul Reinvented an Industry and Made Himself The Richest Man in America, Touchstone Pictures, p. 11
  8. Manes, Stephen (1994), Gates: How Microsoft's Mogul Reinvented an Industry and Made Himself The Richest Man in America, Touchstone Pictures, p. 27.
  9. Key Events In Microsoft History. [dostęp 1 października 2005]. (DOC format)

У Сеціве

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Біла Гейтса


Примечания

Шаблон:Link GA