Павел Сцяпанавіч Малчанаў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) дапаўненне |
дапаўненне |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
|жонка = |
|жонка = |
||
|дзеці = |
|дзеці = |
||
|узнагароды і прэміі= {{народны артыст СССР|1948}} {{Сталінская прэмія|1946}} <br /> {{ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|1940}} {{ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|1955}} |
|||
|узнагароды і прэміі= |
|||
|сайт = |
|сайт = |
||
|Commons = |
|Commons = |
Версія ад 00:54, 4 сакавіка 2012
Павел Сцяпанавіч Малчанаў | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр |
Дата нараджэння | 1 (14) сакавіка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 1977 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Месца працы | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Павел Сцяпанавіч Малча́наў ( 1 (14) сакавіка 1902—24 лютага 1977 — акцёр і рэжысёр, Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР, лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1946).
Біяграфія
П. С. Малчанаў нарадзіўся ў вёсцы Івольск Гомельскага павета (цяпер ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці).
У 1926 годзе скончыў драматычную студыю ў Маскве. Працаваў у 1926—1951 гг. у драматычным тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2) ў Віцебску (з 1952 года мастацкі кіраўнік тэатра), у 1930—1935 гг. на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Таксама працаваў у Беларускім ТРАМе.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў тэатры ва Ульянаўску (1941—1942). У 1944 годзе ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.
З 1952 года П. С. Малчанаў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы ў Мінску.
Творчасць
П. С. Малчанаў быў акцёрам шырокага дыяпазону. Яго творчасць адметна чалавечнасцю, прастатой і моцным тэмпераментам. Ён стварыў шэраг вобразаў простых людзей, трагічных і драматычных герояў і народных характараў.
Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна (у Беларускім ТРАМе, 1938, разам з Г. Ферманам), «Вечар беларускіх вадэвіляў» паводле твораў «Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы (у тэатры імя Якуба Коласа, 1936), у тэатры імя Янкі Купалы «Патрабуецца лгун» Дз. Пратасава (1965) і «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча (1969), у тэатры юнага гледача «Хлапчыш-Кібальчыш» паводле твора А. Гайдара, «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона і іншыя.
У 1934 годзе сумесна з І. Бахарам зняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатр — маё жыццё» (1984).
Узнагароды званні
- Сталінская прэмія (1946) за выкананне ролі ў спектаклі «Несцерка» Віталя Вольскага
- Народны артыст БССР (1940)
- Народны артыст СССР (1948)
- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (у 1940 і 1955 гг.)
- медалі.
Памяць
- У 1969 годзе створаны дакументальны фільм «Дзесяць хвілін з Паўлам Малчанавым»
- У гонар П. С. Малчанава ў 1987 годзе названа адна з вуліц Віцебска
- У 2002 годзе ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай Рэспублікі Беларусь «П. С. Малчанаў. Народны артыст БССР і СССР. 1902—1977 гг.»[1]
Зноскі
Літаратура
- Няфёд У. І. Малчанаў Павел Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Витебск. Энциклопедический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 244. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
- Асобы
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 24 лютага
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Беларусьфільма
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены КПСС
- Народныя артысты СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Акцёры Беларусі