Экватарыяльная Гвінея: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат змяніў: ilo:Guinea Ekuatorial |
др r2.6.4) (робат дадаў: zu:IGini Enkabazwe |
||
Радок 194: | Радок 194: | ||
[[zh-min-nan:Chhiah-tō Guinea]] |
[[zh-min-nan:Chhiah-tō Guinea]] |
||
[[zh-yue:赤道畿內亞]] |
[[zh-yue:赤道畿內亞]] |
||
[[zu:IGini Enkabazwe]] |
Версія ад 15:39, 6 сакавіка 2012
| |||||
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]] | |||||
Афіцыйныя мовы | іспанская[1], французская[1] і партугальская мова[1] | ||||
Сталіца | |||||
Форма кіравання | |||||
{{{Пасады кіраўнікоў}}} | {{{Кіраўнікі}}} | ||||
Валюта | Франк КФА[d] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gq | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GQ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GNQ | ||||
Код МАК | GEQ | ||||
Тэлефонны код | +240 | ||||
Часавыя паясы | UTC+1[2] |
Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 (ісп.: República de Guinea Ecuatorial) — краіна ў Афрыцы. Уключае мацерыковую частку — Рыа-Муні (26 тыс. км²) і шэраг астравоў у Гвінейскім заліве. Мяжуе на поўначы з Камерунам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Габонам. Сталіца — Малабо, размешчаная на востраве Масіяс-Нгема-Біёга (раней Фернанда-По). Насельніцтва складае 504 тысячы чалавек (2009)[3].
Мінуўшчына
Краіна атрымала незалежнасць ад Іспаніі ў 1968 годзе. Тады ж першым прэзідэнтам абралі Францыска Маціяса Нгуэма, які дагэтуль працаваў клеркам у каланіяльнай адміністрацыі. Пасля абрання Нгуэма кінуў у астрог свайго суперніка ў выбарах Баніфацыя Эду, які і скончыў там сваё жыццё. Пазней Францыска Нгуэма адправіў у выгнанне 70 тысячаў іспанцаў, у якіх адабраў маёнткі дзеля ажыццяўлення сацыялістычнага шляху развіцця. У выніку ў 1975 годзе былі зачыненыя школы, бо не засталося настаўнікаў. Урад забараніў ужываць слова «інтэлігенцыя», а потым і дзейнасць каталіцкай царквы. Святароў пачалі забіваць, часта іх нават укрыжоўвалі. У выніку пашырэння катаванняў і забойстваў на астатніх жыхароў краіны (людзей забівалі жалезнымі прутамі, закопвалі жывымі ці катавалі голадам у астрогах і працоўных лагерах), паводле міжнародных арганізацыяў, загінула больш за 60 тысячаў. Тым часам, жонка Францыска Нгуэмы ўцякла за мяжу. Каб людзі не маглі ўцякаць з краіны, Нгуэма загадаў знішчыць усе караблі і рыбацкія лодкі. Ён таксама збіраў чарапы сваіх ворагаў, а галовы забітых вывешваліся па вуліцах. Дзяржаўны скарб перанеслі ў родную вёску Францыска Нгуэмы, дзе ён складваў грошы проста на зямлю ў сваім жытле[3].
Пераварот адбыўся ў 1979 годзе, а да ўлады прыйшоў пляменнік Францыска Нгуэмы Тэадора Обіянг Нгуэма. Самога дыктатара расстралялі разам з бліжэйшымі паплечнікамі. Прыгавор выканалі мараканцы, бо мясцовыя вайскоўцы верылі ў яго надзвычайныя сілы. Пры Тэадоры Нгуэме на ўзбярэжжы краіны адкрылі залежы нафты, што ператварыла Экватарыяльную Гвінею ў аднаго з найбуйнешых экспарцёраў нафты ў Афрыцы. Аднак увесь прыбытак ад экспарту ідзе ў кішэню Тэадора Нгуэмы і яго сям'і[3].
Зноскі
Экватарыяльная Гвінея на Вікісховішчы |