Дэйр эль-Бахры: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: ca:Deir el-Bahari
др r2.7.1) (робат дадаў: fa:دیر البحری
Радок 33: Радок 33:
[[en:Deir el-Bahari]]
[[en:Deir el-Bahari]]
[[es:Deir el-Bahari]]
[[es:Deir el-Bahari]]
[[fa:دیر البحری]]
[[fi:Deir el Bahri]]
[[fi:Deir el Bahri]]
[[fr:Deir el-Bahari]]
[[fr:Deir el-Bahari]]

Версія ад 03:14, 8 сакавіка 2012

Агульны від храма Хатшэпсут.

Дэйр эль-Бахры (араб. االدير البحري‎‎) — археалагічная зона ў наваколлях Луксора (старажытныя Фівы), першыя важныя знаходкі ў якой былі зроблены Гастонам Масперо ў 1881 г. Наступнымі даследаваннямі былі адкрыты тры памінальных храма, якія належаць фараонам Ментухатэпу II (XXI ст. да н. э., абнесены каланадай і ўвянчаны пірамідай), Хатшэпсут (XV ст. да н. э., на трох тэрасах з гіпастылем) і Тутмасу III (XV ст. да н. э.) Разам з іншымі помнікамі Фіваў ахоўваецца як помнік Сусветнай спадчыны.

Храм Хатшэпсут

Памінальны храм царыцы-фараона Хатшэпсут у старажытнасці называўся Джэсер Джэсеру — «Найсвяшчэнейшы са свяшчэнных». Ён будаваўся на працягу 9 гадоў — з 7-га (меркавана, 1482 да н. э.) па 16-ы (1473 да н. э.) год кіравання царыцы. Яго архітэктарам быў Сенмут, і, хоць храм шмат у чым паўтараў храм фараона Сярэдняга царства Ментухатэпа II, які знаходзіцца побач, але яго велічныя калоны ўражваюць уяўленне і ў нашы дні. У свой час, гэты храм быў шмат у чым унікальны, дэманструючы бездакорную гармонію архітэктурнага комплексу за 1000 гадоў да ўзвядзення Парфенона ў Афінах.

Уваход у свяцілішча.

Джэсер Джэсеру складаўся з трох буйных тэрас, упрыгожаных порцікамі з беласнежнымі вапняковымі протадарычнымі калонамі. У цэнтры тэрасы былі падзелены масіўнымі пандусамі, якія вядуць наверх, да свяцілішча храма. Тэрасы храма былі ўпрыгожаны шматлікімі ярка распісанымі асірычнымі пілястрамі царыцы, яе ўкленчанымі каласальнымі статуямі і сфінксамі, шматлікія з якіх захоўваюцца ў зборах Егіпецкага музея ў Каіры і музея Метраполітэн у Нью-Ёрку. Да першай з тэрас вяла доўгая алея паліхромных пясчанікавых сфінксаў царыцы, абсаджаная завезенымі з Пунта міравымі дрэвамі. Сфінксы знаходзіліся з двух бакоў дарогі шырынёй прыблізна ў 40 метраў, якая вядзе ад ніжняй тэрасы храма да мяжы пустыні і арошаных палёў даліны Ніла, дзе быў узведзены гіганцкі пілон. Апроч самой царыцы, комплекс у Дэйр-эль-Бахры быў прысвечаны Амону-Ра, абагаўлёнаму бацьку Хатшэпсут Тутмасу I, правадыру ў замагільны свет Анубісу і Хатхор Іментэт — валадарцы некропаляў Заходніх Фіваў і вялікай абаронцы памерлых. Перад самім храмам быў разбіты сад з экзатычных дрэў і хмызнякоў, выкапаны Т-вобразныя басейны.

Тры ўзроўня тэрас.

Унікальныя рэльефы храма ў Дэйр-эль-Бахры, хвалюючыя найвышэйшым узроўнем свайго выканання, апавядаюць пра асноўныя падзеі царствавання Хатшэпсут. Так, на сценах порціка ніжняй тэрасы намалявана дастаўка абеліскаў царыцы з Асуана ў Карнак і рытуальныя сцэны, звязаныя з ідэяй аб'яднання Верхняга і Ніжняга Егіпта. Рэльефы другой тэрасы апавядаюць пра чароўны саюз бацькоў Хатшэпсут — бога Амона і царыцы Яхмес і пра знакамітую ваенна-гандлёвую экспедыцыю ў далёкую краіну Пунт, падрыхтаванай царыцай на 9-м годзе кіравання. Ідэя адзінства Абедзвюх земляў сустракаецца яшчэ раз на парэнчах пандуса, які злучае другую і трэцюю тэрасы храма. Ніжнія падножжы гэтай лесвіцы ўпрыгожаны скульптурнымі выявамі гіганцкай кобры — сімвала багіні Уаджэт, — хвост якіх паднімаўся ўгару па верхняй частцы парэнчаў. Галаву змяі, якая ўвасабляе заступніцу Ніжняга Егіпта Уаджэт, сваімі крыламі апраўляе сокал Хор Бехдэцкі, бог-заступнік Верхняга Егіпта.

Сценапіс.

Па краях другой тэрасы размешчаны свяцілішчы Анубіса і Хатхор. Абодва свяцілішча складаюцца з 12-калонных гіпастыльных зал, размешчаных на тэрасе, і ўнутраных памяшканняў, якія паглыбляцца ў глыб скалы. Капітэлі калон свяцілішча Хатхор былі ўпрыгожаны пазалочанымі абліччамі багіні, накіраванымі на захад і ўсход; на сценах свяцілішча намалявана сама Хатшэпсут, якая п'е чароўнае малако з вымя свяшчэннай каровы Хатхор. Верхняя тэраса храма была прысвечана багам, якія падаравалі жыццё Егіпту, і самой Хатшэпсут. Па баках цэнтральнага двара трэцяй тэрасы размешчаны свяцілішчы Ра і бацькоў Хатшэпсут — Тутмаса I і Яхмес. У цэнтры гэтага комплексу размешчана Святая Святых, свяцілішча Амона-Ра, якое было самай галоўнай і самай патаемнай часткай усяго храма Дэйр-эль-Бахры.

Растрэл турыстаў у Дэйр-эль-Бахры

Раніцай 17 лістапада 1997 года група ісламісцкіх тэрарыстаў расстраляла наведвальнікаў храма Хатшэпсут у Дэйр-эль-Бахры. Загінула 62 чалавека: чацвёра егіпцян і 59 замежных турыстаў.