Карла Мадэрна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др r2.6.5) (робат дадаў: ru:Мадерна, Карло
Радок 34: Радок 34:
[[pms:Carlo Maderno]]
[[pms:Carlo Maderno]]
[[pt:Carlo Maderno]]
[[pt:Carlo Maderno]]
[[ru:Мадерна, Карло]]
[[simple:Carlo Maderno]]
[[simple:Carlo Maderno]]
[[sk:Carlo Maderno]]
[[sk:Carlo Maderno]]

Версія ад 15:11, 8 сакавіка 2012

Фасад Базілікі Св. Пятра.

Карла Мадэрна (Maderna; 15561629) — рымскі архітэктар, вучань свайго дзядзькі, Даменіка Фантана.

З яго пабудоў вядомыя ў Рыме: фасад царквы святой Сусаны, які ўяўляе сабой першы прыклад распаўсюджаных ў XVII стагоддзі фасадаў з дзвюма ці некалькімі, надбудаванымі адзін над адным, ордарамі, палац Матэі-дзі-Джовэ, фантаны на плошчы святога Пятра і часткова палацца Барберыні, скончанае Берніні і Бараміні.

Увекавечыў ён сваё імя пераважна заканчэнне будаўніцтва (у 16051613) сабора Святога Пятра. Першапачатковы план Брамантэ, грэчаскі роўнаканцовы крыж, ён ператварыў у лацінскі, падоўжыўшы заходнюю частку сабора на тры гіганцкіх пралёта і збудаваўшы наперадзе яго велічэзныя сенцы. Даволі нярадасны фасад сабора — таксама яго твор; аднак яму не атрымалася выканаць свой праект цалкам: асяданне глебы не дазволіла пабудаваць на двух канцах фасада вежы, якія пераразалі б аднастайную лінію атыка і надалі б яму большую манументальнасць і гармонію.

Мадэрна, вельмі ўзнесены пры жыцці, падвергся пазней суровай і не цалкам справядлівай крытыцы: нельга не паставіць яму ў заслугу тое, што ён выстаяў супраць агульнага ў яго час захаплення экстравагантнымі і таннымі эфектамі і імкнуўся пры дабудоўцы сабора святога Пятра ісці па слядах Брамантэ і Мікеланджэла, па меры магчымасці не аддаляючыся ад строгасці і высакароднасці іх ідэй; калі гэта яму і не атрымалася цалкам, то віной таму не гэтулькі адсутнасць у яго здольнасці, колькі час, у які ён жыў — час амаль поўнага заняпаду італьянскага мастацтва.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).