Сірыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: kl:Syria
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{фарматаванне}}{{пачатак артыкулу}}{{вікіфікацыя}}
{{фарматаванне}}{{пачатак артыкулу}}{{вікіфікацыя}}
[[Выява:LocationSyria.PNG|thumb|300px]]
[[Выява:Syria in its region (claimed).svg|thumb|300px]]
{{вызнч|1=Сі́рыя}}, '''Сір{{*|ы}}йская Ара́бская Рэспу́бліка''' ([[арабская мова|араб.]]: الجمهورية العربية السورية‎‎) — краіна на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]]. Мяжуе з [[Ліван]]ам, [[Ізраіль|Ізраілем]], [[Іарданія]]й, [[Ірак]]ам і [[Турцыя]]й; мае выхад да [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]].
{{вызнч|1=Сі́рыя}}, '''Сір{{*|ы}}йская Ара́бская Рэспу́бліка''' ([[арабская мова|араб.]]: الجمهورية العربية السورية‎‎) — краіна на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]]. Мяжуе з [[Ліван]]ам, [[Ізраіль|Ізраілем]], [[Іарданія]]й, [[Ірак]]ам і [[Турцыя]]й; мае выхад да [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]].



Версія ад 16:25, 8 сакавіка 2012

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Вызнч, Сір · йская Ара́бская Рэспу́бліка (араб.: الجمهورية العربية السورية‎‎) — краіна на Блізкім Усходзе. Мяжуе з Ліванам, Ізраілем, Іарданіяй, Іракам і Турцыяй; мае выхад да Міжземнага мора.

Гісторыя

Доўгі час Сірыя ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а пасля І Сусветнай вайны перайшла пад кантроль Францыі.

Хаця ў 1918 годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сірыі абвесцілі аб незалежнасці краіны, Ліга Нацый у 1920 годзе перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сірыяй. Французскія войскі бязлітасна задушылі нацыянальныя выступленні сірыйцаў. У 1925 годзе падчас паўстання ў Дамаску загінула каля 5 тысяч чалавек. Пасля доўгага палітычнага змагання Сірыя атрымала дзяржаўную незалежнасць, афіцыйна абвешчаную 17 красавіка 1946 году пасля канчатковага вываду з краіны французскіх і англійскіх войск. Гэтая дата стала нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.

Слабасць палітычных традыцый і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сістэма Сірыі ад самага пачатку існавання незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі вайсковыя перавароты, першы з якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У 1949 годзе мелі месца яшчэ два вайсковыя перавароты, была скасаваная канстытуцыя, распушчаны парламент, забароненыя дзейнасць партый і прафсаюзаў.

Падчас «халоднай вайны» Сірыя стала саюзнікам СССР, які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам ЗША кантраляваць Блікі Усход.

У 1958 годзе Сірыя і Егіпет падпісалі дамоўленасць аб стварэнні Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганне егіпцянаў кіраваць усімі палітычнымі і грамадскімі працэсамі (напрыклад, егіпецкія спецслужбы фактычна знішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сірыі) сталі прычынай вайсковага перавароту ў Сірыі і яе выхаду з ААР.

Доўгі час Сірыя была вайсковай базай палестынскіх партызанаў і падтрымлівала іх змаганне, што спрычынілася да Шасцідзённай вайны з Ізраілем ў 1967 годзе і акупацыі апошнім т. зв. Галанскіх вышыняў.

Новы вайсковы пераварот 1963 году быў абвешчаны «рэвалюцыяй 8 сакавіка». Да ўлады ў краіне прыйшла партыя БААС (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння). Новым была праведзеная нацыяналізацыя банкаў, прадпрыемстваў і буйных землеўладанняў.

У 1970 годзе адбыўся чарговы вайсковы пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло вайсковае крыло партыі БААС на чале з генералам Хафезам Асадам. Асад займаў пасаду прэзідэнта да сваёй смерці ў 2000 годзе. Афіцыйна кандыдатуру прэзідэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасля яго абіраюць на ўсеагульным рэферэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасля смерці Хафэза Асада прэзідэнтам краіны стаў ягоны сын Башар Асад, які атрымаў на рэферэндуме 97,3 % галасоў.

Адміністрацыйны падзел

Краіна дзеліцца на 14 правінцый (мухафазатаў), кіраўнікі якіх прызначаюцца міністрам унутраных справаў, пасля зацвярджэння кабінетам міністраў. У кожнай правінцыі ёсць парламент.

Спіс сірыйскіх правінцый:

Правінцыі Сірыі
Правінцыі Сірыі
  1. Дамаск (насельніцтва 4 500 000, сталіца Дамаск)
  2. Рыф Дамаск (насельніцтва 2 235 000, сталіца Дамаск)
  3. Кунэйтра (насельніцтва 69 000, сталіца Кунэйтра)
  4. Дара (насельніцтва 858 000, сталіца Дара)
  5. Эс-Сувейда (насельніцтва 304 000, сталіца Эс-Сувэйда)
  6. Хомс (насельніцтва 1 561 000, сталіца Хомс) (у тым ліку — Пальміра)
  7. Тартус (насельніцтва 720 000, сталіца Тартус)
  8. Латакія (насельніцтва 891 000, сталіца Латакія)
  9. Хама (насельніцтва 1 416 000, сталіца Хама)
  10. Ідліб (насельніцтва 1 288 000, сталіца Ідліб)
  11. Алепа (насельніцтва 4 120 000 сталіца Алепа)
  12. Эр-Рака (насельніцтва 811 000, сталіца Эр-Рака)
  13. Дэйр-эз-Зор (насельніцтва 1 040 000, сталіца Дэйр-эз-Зор)
  14. Эль-Хасэке (насельніцтва 1 256 000, сталіца Эль-Хасэке).

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 26 жніўня 1993 года[1].

Гл. таксама

Зноскі


У Сеціве


Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA