Кашан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 85: Радок 85:
Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і [[Сіалк|Тэпе-е-Сіалк]]. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі [[Дынастыя Сельджукаў|сельджукскі]] султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад [[Персідская мова|персідскага]] слова ''кашы'' "чарапіца".
Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і [[Сіалк|Тэпе-е-Сіалк]]. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі [[Дынастыя Сельджукаў|сельджукскі]] султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад [[Персідская мова|персідскага]] слова ''кашы'' "чарапіца".


На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI - пач. XVII стст. ён быў адноўлены [[Іран|іранскім]] шахам [[Абас I Вялікі|Абасам I]]. У 1779 г. быў практычна разбураны [[Землетрасенне|землятрусам]], пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова - прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.
На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI - пач. XVII стст. ён быў адноўлены [[Іран|іранскім]] шахам [[Абас I Вялікі|Абасам I]]. У 1779 г. быў практычна разбураны [[Землетрасенне|землятрусам]], пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, - прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.


==Эканоміка==
==Эканоміка==

Версія ад 18:56, 8 сакавіка 2012

Горад
Кашан
کاشان
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 21 км²
Вышыня цэнтра
935 м
Афіцыйная мова
Персідская мова
Насельніцтва
248789 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+0361
Афіцыйны сайт
Кашан на карце Ірана
Кашан (Іран)
Кашан
Кашан (Іран)
Кашан

Шаблон:Вызнч (перс. کاشان) - горад у Цэнтральным Іране, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.).

Гісторыя

Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і Тэпе-е-Сіалк. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі сельджукскі султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад персідскага слова кашы "чарапіца".

На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI - пач. XVII стст. ён быў адноўлены іранскім шахам Абасам I. У 1779 г. быў практычна разбураны землятрусам, пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, - прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.

Эканоміка

Значны транспартны вузел. Буйная і рамесная вытворчасць люстравых фаянсаў, вырабаў з медзі, дыванаў і тканін.

Адукацыя

Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Кашанскі ўніверсітэт, Кашанскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Ісламскі ўніверсітэт Азад.

Выдатныя мясціны

  • Стары гліняны горад XIX - перш. пал. XX стст., які ўключае гарадскі базар, шэраг храмавых комплексаў, маўзалеяў, купецкіх рэзідэнцый, гарадскую сцяну
  • Крэпасць Джалалі (XI ст.)
  • Мінарэт Зейнадын (XI ст.)
  • Мячэць Мейдан (XIII ст.)
  • Маўзалей Хабіб ібн Мусы (XIII ст.), дзе, згодна традыцыі, пахаваны Абас I Вялікі (пач. XVII ст.)
  • Сад Фін (XVI ст.)
  • Археалагічны комплекс Сіалк
  • Каля Кашана знаходзіцца этнаграфічная вёска Аб'янэ

Знешнія спасылкі