Нінліль: Розніца паміж версіямі
Frantishak (размовы | уклад) Новая старонка: '{{Міфалагічны персанаж | Імя = Нінліль | Міфалогія = [[Шумера-акадская міфалог...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 01:08, 10 сакавіка 2012
Нінліль | |
---|---|
| |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | жанчына |
Муж | Энліль |
Дзеці | Нанна, Нергал, Ніназу, Энбілулу, Нінурта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шаблон:Вызнч - багіня, гаспадыня ветру, жонка Энліля ў шумера-акадскай міфалогіі.
Імёны Нінліль і яе мужа Энліля сустракаюцца разам на шумерскіх гліняных таблетках ужо ў 3 тыс. да н. э. Паводле паданняў, Нінліль паходзіла з міфічнай краіны Дзільмун (магчыма, Бахрэйну). Мяркуюць, што першапачаткова яна ўвасабляла вобраз багіні-маці і заступніцы земляробаў. Энліль і Нінліль сустрэліся на рацэ каля месапатамскага горада Ніпура. Энліль прывабіў юную Нінліль сваёй прыгажосцю ці танцам. Матыў іх кахання непасрэдна звязаны з ракою ці нават замагільным светам, адкуль Нінліль выратоўвае свайго мужа. У пазнейшай версіі міфа, Энліль гвалціць Нініліль.
Багіня Нінліль таксама была вядомай у асірыйскай і вавілонскай міфалогіі, дзе выступала ў якасці жонкі багоў Ашура і Мардука.