Гандбол: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: fo:Hondbóltur |
др r2.7.1) (робат дадаў: ckb:تۆپی دەست |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
[[bs:Rukomet]] |
[[bs:Rukomet]] |
||
[[ca:Handbol]] |
[[ca:Handbol]] |
||
[[ckb:تۆپی دەست]] |
|||
[[cs:Házená]] |
[[cs:Házená]] |
||
[[da:Håndbold]] |
[[da:Håndbold]] |
Версія ад 02:53, 11 сакавіка 2012
Гандбол — камандная гульня з мячом 7 на 7 гульцоў (па 6 палявых і брамнік у кожнай камандзе). Гуляюць у зачыненых памяшканнях на пляцоўцы памерамі 40х20 м круглым надзіманым мячом памерамі 58-60 см у акружнасці і вагай 425—475 г у мужчын і 54-56 см у акружнасці і вагай 325—375 г у жанчын. Гульня складаецца з дзвух палоў па 30 хвілін кожная («бруднага» часу; секундамер у гандболе спыняецца толькі падчас тайм-аўтаў, тэхнічных паўзаў) з перапынкам паміж таймамі 10 хвілін. Мэта гульні — закінуць як мага больш мячоў у вароты (3х2 м) суперніка. Пры гэтым пры кідку нельга заступаць за лінію, якая абмяжоўвае 6-метровую зону перад варотамі. Ніч'я ў гандболе дапушчаюцца, але ў некаторых выпадках, напрыклад, на турнірах з выбываннем, у выпадку нічыйнага зыходу ў асноўны час, прызначаецца дадатковы тайм (2 па 5 хвілін); калі і ён не выяўляе пераможцу, прызначаецца другі дадатковы тайм; калі ён таксама сканчаецца з нічыйным вынікам, то каманды прабіваюць пенальці — па 5 кідкоў з 7-метровай адзнакі.