Генрык Пантопідан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: nn:Henrik Pontoppidan
Радок 25: Радок 25:
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры]]
[[Катэгорыя:Постаці Даніі]]
[[Катэгорыя:Постаці Даніі]]

{{Normdaten
|PND=118792865
|LCCN=n/79/113935
|VIAF=32009973
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}


[[an:Henrik Pontoppidan]]
[[an:Henrik Pontoppidan]]
Радок 63: Радок 73:
[[nds:Henrik Pontoppidan]]
[[nds:Henrik Pontoppidan]]
[[nl:Henrik Pontoppidan]]
[[nl:Henrik Pontoppidan]]
[[nn:Henrik Pontoppidan]]
[[no:Henrik Pontoppidan]]
[[no:Henrik Pontoppidan]]
[[oc:Henrik Pontoppidan]]
[[oc:Henrik Pontoppidan]]
Радок 81: Радок 92:
[[zh:亨利克·蓬托皮丹]]
[[zh:亨利克·蓬托皮丹]]
[[zh-min-nan:Henrik Pontoppidan]]
[[zh-min-nan:Henrik Pontoppidan]]
{{Normdaten
|PND=118792865
|LCCN=n/79/113935
|VIAF=32009973
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

Версія ад 10:47, 11 сакавіка 2012

Генрык Пантопідан

Генрык Пантопідан[1] (дацк.: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 185721 жніўня 1943) — дацкі пісьменнік-раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».

Біяграфія

Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютландскім паўвостраве ў шматдзетнай сям'і. Калі Генрыку было шэсць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютландыі, у горад Рандэрс. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Капенгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрслеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся на Меце Мары Хансен, маладой сялянцы, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладання, пасля ў іх было двое дзяцей.

У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют - у штотыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцця» («Et Endeligt»).

У 1892 годзе Пантопідан развёўся з першай жонкай і ажаніўся на Антуанэце Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.

Ён памёр 21 жніўня 1943.

Творчасць

Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Генрык Пантопідан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51.

Літаратура

  • Пантопідан // БЭ у 18 т. Т. 12. Мн., 2001.