Эльза Марантэ: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: ''''Эльза Марантэ''' (італ. Elsa Morante, 18 жніўня 1912, Рым - 25 лістапада 1985, там жа) — італь...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:22, 16 сакавіка 2012
Эльза Марантэ (італ. Elsa Morante, 18 жніўня 1912, Рым - 25 лістапада 1985, там жа) — італьянская пісьменніца.
Біяграфія
Незаконная дачка настаўніцы яўрэйскага паходжання, пасля ўдачарылі. З 1933 года пачала публікаваць ў часопісах прозу для дзяцей.
У 1936 годзе пазнаёмілася з Альберта Маравія, у 1941-м выйшла за яго замуж (разышліся ў 1961-м). На час вайны пераехала з Рыма ў невялікае мястэчка Фондзі, непадалёк ад Касіна. Перакладала прозу Кэтрын Мэнсфілд. У 1983 годзе распачала спробу самагубства. Памерла ад наступстваў хірургічнай аперацыі пасля перанесенага шырокага інфаркту.
Творчасць і прызнанне
З напісанага Моранте найбольш вядомы раман аб Другой сусветнай вайне «Гісторыя» (1974), па ім зняты тэлевізійны фільм Луіджы Каменчыні (1989, у галоўнай ролі Клаўдзія Кардынале). На вершы Марантэ пісалі музыку Ханс Вернер Хенцэ, Франка Данатоні і іншыя кампазітары.