Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{Картка ўніверсітэта ЗША |назва = Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі |выява = ...' |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
{{Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў}} |
{{Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў}} |
||
{{Міжнародны альянс даследчых універсітэтаў}} |
{{Міжнародны альянс даследчых універсітэтаў}} |
||
[[Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў]] |
|||
{{DEFAULTSORT:Берклі}} |
|||
[[ar:جامعة كاليفورنيا، بركلي]] |
[[ar:جامعة كاليفورنيا، بركلي]] |
Версія ад 23:56, 17 сакавіка 2012
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі | |
---|---|
Па-англійску | University of California, Berkeley |
Дэвіз |
лац.: Fiat Lux англ.: Let There Be Light бел.: Да будзе Святло |
Заснаваны ў | 1868 |
Тып | універсітэт штата |
Мэтавы фонд | $ 2,6 млрд.[1] (2010) |
Прэзідэнт | Роберт Біржэна |
Месца размяшчэння |
37°52′12″ пн. ш. 122°15′32″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі, (2,692 га) |
Студэнтаў | 35 838[1] |
Бакалаўраў | 25 540[1] |
Магістраў і дактароў | 10 298[1] |
Выкладчыкаў | 2 082[1] |
Колер | Сіні і залаты колер |
Талісман | Мядведзь Оскі |
Афіцыйны сайт | www.berkeley.edu |
Каліфарнійскі універсітэт у Берклі (англ.: The University of California, Berkeley) - грамадскі даследчы універсітэт ЗША, размешчаны ў Берклі, штата Каліфорнія. Найстарэйшы з дзесяці кампусаў Каліфарнійскага універсітэта. У 2012 годзе ў рэйтынгу «Нацыянальныя універсітэты» ад выдання US News & World Report заняў 21-ю пазіцыю, у той жа час шматлікія адукацыйныя праграмы ўваходзяць у лік лепшых у краіне [2][3]. У 2011 годзе ў рэйтынгу Times Higher Education Каліфарнійскі універсітэт у Берклі заняў чацвёртае месца сярод універсітэтаў свету[4].
Універсітэт карыстаецца сусветнай вядомасцю як адзін з лепшых цэнтраў для падрыхтоўкі спецыялістаў па камп'ютэрных і IT тэхналогіях, эканоміцы, фізіцы. Фізікі з Берклі адыгралі ключавую ролю ў распрацоўцы атамнай бомбы ў час Другой сусветнай вайны і вадароднай бомбы пасля яе. Навукоўцы з Берклі вынайшлі цыклатрон, даследавалі антыпратон, адыгралі ключавую ролю ў распрацоўцы лазера, патлумачылі працэсы якія ляжаць у аснове фотасінтэза, адкрылі мноства хімічных элементаў, у тым ліку сіборгій, плутоній, берклій, лаўрэнсій і каліфорній. Менавіта ў Берклі атрымала пачатак аперацыйная сістэма BSD (і ліцэнзія BSD).
Берклі вядомы сваёй гісторыяй студэнцкага актывізму. Найбольш вядомыя акцыі: Рух за Свабоду Слова (1964) - акцыя пратэсту, якая пачалася пасля спробы універсітэта убраць распаўсюджвальнікаў палітычных памфлетаў з кампуса [5], і Паўстанне ў народным парку (1968), якая адбылася падчас хвалі пратэстаў замежных студэнтаў, якія пракаціліся ў 1960-х гадах, асацыяваная з культурай «хіпі». Аднак, нягледзячы на студэнцкі актывізм і бунтарства, кампус Берклі са сваімі шматлікімі зялёнымі куткамі і будынкамі, вядомымі сваёй архітэктурай, дзіўна спакойны.
Зноскі
- ↑ а б в г д Facts at a glance (англ.). UC Regents. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012.
- ↑ University of California-Berkeley (Rankings) (англ.). US News. Праверана 20 лютага 2012.
- ↑ University of California-Berkeley (англ.). US News.
- ↑ Top Universities by Reputation 2010-2011 (англ.).
- ↑ Free Speech Movement Digital Archives (англ.)