Беларускае тэлеграфнае агенцтва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 24: Радок 24:


[[be-x-old:Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]
[[be-x-old:Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]
[[de:BelTA]]
[[en:Belarusian Telegraph Agency]]
[[en:Belarusian Telegraph Agency]]
[[ru:Белорусское телеграфное агентство]]
[[ru:Белорусское телеграфное агентство]]

Версія ад 05:45, 19 сакавіка 2012

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 — дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Заснавана 23 снежня 1918.

Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 БЕЛТА — інфармацыйнае агенцтва суверэннай Беларусі.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва працуе ў рэжыме рэальнага часу, размяшчаючы навіны на ўласным інтэрнэт-сайце на беларускай, рускай і англійскай мовах. БЕЛТА - адзіны ў краіне дзяржаўны інфармацыйны анлайн-рэсурс, які размяшчае інфармацыю на беларускай мове.

Штодзённа БЕЛТА рыхтуе і распаўсюджвае 150-170 інфармацыйных паведамленняў аб важнейшых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі, дзеяннях і рашэннях вышэйшага кіраўніцтва краіны і іншых структур улады, міжнародных сувязях і кантактах, аб акцыях розных грамадскіх арганізацый і палітычных рухах. На базе стужкі навін агенцтва рыхтуюцца больш як 15 штодзённых, штотыднёвых і штомесячных веснікаў рознай тэматыкі.

Фотастужка БЕЛТА штодзённа размяшчае 20-25 фотатэм — гэта больш як 100 фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

БЕЛТА мае свае карэспандэнцкія пункты і ўласных карэспандэнтаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Маскве, Кіеве, Кішынёве, Нью-Ёрку, Варшаве, Вільнюсе і Калінінградзе. У ліку інфармпартнёраў БЕЛТА інфармацыйныя агенцтвы Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Арменіі і іншых краін СНД, а таксама Кітая, Кубы, Ірана, Малайзіі.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва - шматпрофільнае прадпрыемства. БЕЛТА выдае інфармацыйна-праблемны штотыднёвік "7 дней" і часопіс "Экономика Беларуси. Economy of Belarus", які выходзіць у свет штоквартальна на рускай і англійскай мовах. Акрамя таго, БЕЛТА выпускае кнігі, брашуры, плакаты, буклеты, выконвае паліграфічныя заказы.

БЕЛТА займаецца акрамя таго распрацоўкай, тэхнічным і інфармацыйным суправаджэннем, а таксама ўкараненнем (аптымізацыяй) інтэрнэт-сайтаў для органаў дзяржкіравання, прадпрыемстваў і арганізацый.

У Сеціве