Стэфан Баторый: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: war:Stephen Báthory
Радок 117: Радок 117:
[[Катэгорыя:Каралі польскія]]
[[Катэгорыя:Каралі польскія]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

{{Normdaten
|PND=118753495
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}


[[be-x-old:Стэфан Баторы]]
[[be-x-old:Стэфан Баторы]]
Радок 150: Радок 160:
[[uk:Стефан Баторій]]
[[uk:Стефан Баторій]]
[[vi:Stefan Batory của Ba Lan]]
[[vi:Stefan Batory của Ba Lan]]
[[war:Stephen Báthory]]
[[zh:斯特凡·巴托里]]
[[zh:斯特凡·巴托里]]
{{Normdaten
|PND=118753495
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

Версія ад 06:06, 19 сакавіка 2012

Стэфан Баторый
Báthory István
Партрэт працы Яна Матэйка
Партрэт працы Яна Матэйка
Зэмбы[d]
Зэмбы[d]
Сцяг Князь Трансільваніі
1571 — 1576
Папярэднік Ян I Заполья
Пераемнік Крыштаф I Баторы
Сцяг Кароль Польшчы
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586
Папярэднік Генрых Валуа
Пераемнік Жыгімонт III
Сцяг Вялікі князь літоўскі
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586
Папярэднік Генрых Валуа
Пераемнік Жыгімонт III

Нараджэнне 27 верасня 1533(1533-09-27)
Жыладзішомльё, Трансільванія
Смерць 12 снежня 1586(1586-12-12) (53 гады)
Гродна, Троцкае ваяводства, ВКЛ
Месца пахавання
Род Баторы Баторы
Бацька Іштван IV
Маці Каталіна Тэлегдзі
Жонка Ганна Ягелонка
Дзеці Вероніка
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ст · фан БАТ · РЫЙ (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory, простамоўнае Сцяпан Батура; 27 верасня 1533 — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў Трансільваніі (сучасны Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Ш · мля (z Somlyó). З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуі. Служыў у трансільванскага князя Януша Зігмунда з Заполья, быў паслом пры імператары Максіміліяне II. Пасля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.

Пасля смерці Януша з Заполья стаў князем Трансільваніі. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).

Ушанаванне памяці

Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

Гл. таксама

У Сеціве

Шаблон:БлокПА