Эразм Ратэрдамскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: co:Erasmu da Rotterdam
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: zh:德西德里乌斯·伊拉斯谟
Радок 89: Радок 89:
[[uk:Еразм Ротердамський]]
[[uk:Еразм Ротердамський]]
[[vi:Erasmus]]
[[vi:Erasmus]]
[[zh:德西德里斯·伊拉斯]]
[[zh:德西德里斯·伊拉斯]]

Версія ад 12:58, 22 сакавіка 2012

Эразм Ратэрдамскі

Эразм РАТЭРДАМСКІ (лац.: Erasmus Roterodamus, нідэрл.: Gerrit Gerritszoon; 27 кастрычніка 1467 — 12 ліпеня 1536) — нідэрландскі мысліцель-гуманіст, пісьменнік, навуковец-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.

Адукацыю атрымаў у Парыжскім універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Францыі, Італіі, Германіі, Швейцарыі, усталёўваючы ідэі гуманізму і вальнадумства. Яго літаратурная спадчына ўключае творы па філасофіі і багаслоўі, этычныя і педагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі і анталогіі антычнай мудрасці, сатырычныя дыялогі і лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці.

«Пахвала Дурасці»

У «Пахвале Дурасці» (1509) выкрываліся і высмейваліся бязглуздыя звычкі і заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосцю, але пакуль што ў поглядах і ўчынках людзей верх бярэ дурасць. Яе прысутнасць выяўляецца ў паўсядзённых жыццёвых справах, у норавах грамадства і ў псеўдамудрасці філасофскіх павучанняў. Дурасць, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым свеце найбольшую карысць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Што датычыцца ганьбы, якую, па агульным меркаванні, наклікаюць на чалавека такія справы, то для маіх дурняў, — гаварыў мысліцель, — яе быццам бы і не існуе: яны або яе не ўсведамляюць, або калі ўсведамляюць, то лёгка з ёю мірацца. Во калі на галаву ўпадзе камень — гэта сапраўдная бяда, а ганьба, знявага, зняслаўленне і дурная пагалоска прыносяць непрыемнасць у такой меры, у якой мы іх заўважаем. А калі не заўважаем — дык і няма ніякай бяды. Што табе да таго, калі ўсе вакол цябе свішчуць, а ты сам сабе пляскаеш у далоні? Але ўсё гэта становіцца магчымым толькі пры дапамозе Дурасці».

«Пахвала Дурасці» выяўляе сапраўдную каштоўнасць і схільнасць чалавечай асобы, дазваляючы убачыць у ёй уласныя слабасці і недасканаласць.

Беларускія пераклады

На беларускую мову У. Шатонам перакладзена «Пахвала Дурасці».

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мн:, 2004.

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA