Беларуская партыя «Зялёныя»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: uk:Білоруська партія «Зелені»
Радок 45: Радок 45:
[[pl:Białoruska Partia "Zieloni"]]
[[pl:Białoruska Partia "Zieloni"]]
[[ru:Белорусская партия «Зелёные»]]
[[ru:Белорусская партия «Зелёные»]]
[[uk:Білоруська партія «Зелені»]]

Версія ад 22:36, 22 сакавіка 2012

Беларуская партыя «Зялёныя»
Беларуская партыя «Зялёныя»
Выява лагатыпа
Лідар Алег Анатольевіч Новікаў
Дата заснавання 17.04.1994
Дата роспуску 27 ліпеня 2023
Штаб-кватэра 246023, Гомель, Брэсцкая, 6; тэл. 47-08-08
Краіна
Ідэалогія зялёная палітыка, экасацыялізм
Колькасць членаў 1141 (2002)[1]
Сайт belgreens.org

Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ) — палітычная партыя Рэспублікі Беларусь. Партыя была заснавана 17 красавіка 1994 г. і зарэгістравана 3 чэрвеня 1994 г.

Мэты

Стварэнне здаровага жыццёвага асяродздзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіццё духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэньне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.[2]

Гісторыя

13 верасня 1999 г. партыя прайшла перерэгістрацыю. 9-12 кастрычніка 2008 г. ў Парыжы адбыўся кангрэс Еўрапейскай партыі зялёных (EGP), у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты БПЗ. Падчас кангрэса было разгледжана заява БПЗ аб тым, каб прысвоіць беларускім «зялёным» статус партыі-назіральніка ў EGP. Удзельнікі кангрэса аднагалосна задаволілі просьбу.[3]

31 мая 2010 г. партыя выставіла свайго кандыдата ў Прэзідэнты РБ — Ю.Э.Глушакова (намеснік страшыні партыі, былы дэпутат Гомельскага гарсавета[4]. Аднак, у кастрычніку 2010г. Юры Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры:

" «Я заяўляю аб тым, што я як прэтэндэнт, не буду далей удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Нашай партыі, на жаль, не атрымалася сабраць неабходнага для вылучэння колькасці подпісаў»[5] "

У верасні 2010 г. неўзабаве пасля затрымання шэрагу сацыяльных актывістаў анархісцкага толку, быў затрыманы эколаг Уладзімір Валодзін, член Савета партыі БП «Зялёныя»[6].

5 лістапада 2011 г. у Мінску прайшоў з'езд партыі. Падчас з’езду дэлегаты переабралі склад Цэнтральнага Савету і кіраўнічыя структуры партыі – старшыню, яго намеснікаў, сяброў цэнтральна – рэвізійнай камісіі. У выбарах старшыні партыі удзельнічалі былы старшыня Алег Новікаў і Дзмітрый Серабракоў, дэлегат з Бабруйску. За Алега Новікава прагаласавала 29 чалавек, за Дзмітрыя Серабракова — 5. Сярод іншых тэм, якія ўздымаліся на зборах, былі пытане партыйнай сімволікі, папраўкі ў статут БПЗ, будаўніцтва ў Беларусі АЭС[7].

У лістападзе 2011 г. члены партыі прынялі ўдзел у да петыцыйнай кампаніі супраць магчымага расстрэлу Канавалава і Кавалёва, якіх абвінавачваюць у выбуху у мінскім метро 11 красавіка.

" «Зялёныя і так заўсёды выступаюць супраць практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі, якая застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе засталася такая антыгуманістычная форма пакарання. Смяротнае пакаранне гэта ў тым ліку магчымасць судовай памылкі. Тым больш у дадзеным выпадку, калі віна падазраваных на думку грамадскасці цалкам не даказаная. Патрэбна як мінімум правядзення дадатковага следства»[8] "

Зноскі