Балота Мох: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: DEFAULTSORT:Мох
інтэрвікі, ілюстрацыя
Радок 2: Радок 2:
| Назва = Балота Мох
| Назва = Балота Мох
| Нацыянальная назва =
| Нацыянальная назва =
| Выява =
| Выява =Ciacierki - Miorski rajon - 2.jpg
| Подпіс =
| Подпіс = [[Возера Цяцеркі|Цяцеркі]] — возера на паўднёва-ўсходняй мяжы балота Мох
| Катэгорыя МСАП =
| Катэгорыя МСАП =
|lat_deg= 55|lat_min= 37|lat_sec= |lat_dir=
|lat_deg= 55|lat_min= 37|lat_sec= |lat_dir=
Радок 72: Радок 72:
[[Катэгорыя:Заказнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Заказнікі Беларусі]]


[[be-x-old:Мох (балота)]]
[[be-x-old:Балота Мох (заказьнік)]]

Версія ад 14:19, 24 сакавіка 2012

Балота Мох
Цяцеркі — возера на паўднёва-ўсходняй мяжы балота Мох
Размяшчэнне БеларусьМіёрскі раён
Плошча 4,84 тыс. га[1]
Дата заснавання 1981[1]
physical
Балота Мох
Балота Мох
physical
Балота Мох
Балота Мох
physical
Балота Мох
Балота Мох

Балота Мох — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння, створаны ў 1981 годзе, каб зберагчы ў натуральным стане тарфяны масіў Балота Мох, які рэгулюе водны рэжым прылеглай тэрыторыі і азёр Абстэрна, Важа, Набіста, Укля.[1]

Апісанне

Заказнік размешчаны размешчаны ва ўсходняй частцы Полацкай нізіны ў складзе Дзісенскага геабатанічнага раёна Заходне-Дзвінскай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў[1]. Ён знаходзіцца на тэрыторыі Перабродскага сельсавета Міёрскага раёна.

Гідралогія

З поўдня на поўнач заказнік перасякае р. Голчыцы, якая ўпадае (на тэрыторыі заказніка) у р. Хараброўка (Вята).[2]

Флора

У заказніку пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя згуртаванні з дамешкамі бярозы, елкі, асіны і інш. Тарфяны масіў прадстаўлены верхавымі і пераходнымі відамі тарфоў і займае 86 % агульнай плошчы.

У флоры трапляецца рэдкі ахоўны від — марошка (Rubus chamaemorus) (адзінае месца ў Беларусі), якая пладаносіць. Сярод іншых рэдкіх відаў Corydalis cava, шпажнік чарапіцавы (Gladiolus imbricatus), карлікавая бяроза (Betula nana).[1]

З ягадных культур сустракаюцца журавіны (Vaccinium subgen. Oxycoccus), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), чарніцы (Vaccinium myrtillus), дурніцы (Vaccinium uliginosum).[1]

Фаўна

Фаўна прадстаўлена наступнымі відамі: дзік (Sus scrofa), еўрапейская касуля (Capreolus capreolus), лось (Alces alces), заяц-русак (Lepus europaeus), лісіца звычайная (Vulpes vulpes), воўк (Canis lupus), дзербнік (Falco columbarius), скапа (Pandion haliaetus), бусел чорны (Ciconia nigra).[1]

У 1999 годзе ва ўрочышчы Камянполле праводзіліся даследванні асаблівасці гнездавання вадаплаўных і каляводных птушак заказніка. Падчас іх былі выяўлены гнёзды такіх відаў, як чайка-клыгун (Larus argentatus), чайка шызая (Larus canus), нырэц чырвонагаловы (Aythya ferina) і чарнец чубаты (Aythya fuligula).[2]

Выкарыстанне

Заказнік — аб'ект экалагічнага турызму. Побач з заказнікам знаходзяцца драўляны касцёл Святога Георгія, царква, захаваліся рэшткі старадаўніх сядзібаў.

Рознае

Бліжэйшы населены пункт — в. Пераброддзе Міёрскага раёна.

Зноскі

Літаратура

  • Балота Мох // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 342.
  • Болото Мох // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — С. 53.
  • Ивановский, В. Пролетая над кладовой солнца / В. Ивановский // Народнае слова. — 1995. — 20 крас.