Борнхальм: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: ko:보른홀름 섬 |
|||
Радок 61: | Радок 61: | ||
[[Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора]] |
[[Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора]] |
||
[[Катэгорыя:Камуна Борнхальм]] |
[[Катэгорыя:Камуна Борнхальм]] |
||
⚫ | |||
[[br:Bornholm]] |
[[br:Bornholm]] |
||
Радок 87: | Радок 89: | ||
[[ja:ボーンホルム島]] |
[[ja:ボーンホルム島]] |
||
[[kl:Bornholm]] |
[[kl:Bornholm]] |
||
[[ko:보른홀름 섬]] |
|||
[[la:Boringia]] |
[[la:Boringia]] |
||
[[lt:Bornholmas]] |
[[lt:Bornholmas]] |
||
Радок 107: | Радок 110: | ||
[[vi:Bornholm]] |
[[vi:Bornholm]] |
||
[[zh:博恩霍姆島]] |
[[zh:博恩霍姆島]] |
||
⚫ |
Версія ад 16:47, 24 сакавіка 2012
Борнхальм | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 588 км² |
Насельніцтва | 43 040 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 73,2 чал./км² |
Размяшчэнне | |
55°08′ пн. ш. 14°55′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Борнхальм (дацк.: Bornholm) — востраў у паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора. Належыць Даніі. Насельніцтва 43040 чалавек (2007). Востраў і некалькі бліжэйшых невялікіх астравоў ўваходзіць у склад муніцыпалітэта Борнхальм (Сталічная вобласць). Галоўны горад і порт - Ронэ. Размешчаны ў 169 км на ўсход ад Капенгагена і ў 35 км на паўднёвы ўсход ад тэрыторыі Швецыі.
Гісторыя
Быў апорным пунктам вікінгаў, затым уваходзіў у склад правінцыі Сконэ. У старажытнарускіх паданнях меркавана менавіта гэты востраў называецца Буян. За права валодання востравам доўгі час вялася барацьба паміж архіепіскапствам Лунда і дацкімі каралямі. У 1150 годзе ў дацкім каралём была пабудавана крэпасць Лілеборг (дацк.: Lilleborg), а праз сто гадоў арцыбіскупам пабудавана крэпасць Хамерсхус (дацк.: Hammershus). Да 1259 года ў кантроль над востравам перайшоў да архіепіскапства. У 1525 ў востраў быў закладзены Любеку (нямецкі горад у складзе Ганзы).
Падчас дацка-швецкай вайны шведы захапілі востраў у 1645 годзе, але ў тым жа годзе вярнулі яго Даніі пасля заключэння Брёмсэбрускага міру . У 1658 годзе па Раскільскаму міру быў перададзены Швецыі разам з іншымі тэрыторыямі, а ў 1660 годзе па ўмовах Капенгагенскага міру вернуты назад Даніі.
У пачатку Другой сусветнай вайны акупіраваны Германіяй, выкарыстоўваўся ў якасці назіральнага паста і станцыі падслухоўвання. 12 мая 1945 вызвалены савецкімі войскамі, якія знаходзіліся на востраве да 5 красавіка 1946 года.
Геаграфія
Архейскія граніты складаюць вялікую частку паўночнай часткі вострава. На поўдні распаўсюджаныя палеазойскія і мезазойскія пяшчанікі, сланцыі вапнякі. На паўднёвым усходзе і захадзе ўздоўж берага размяшчаюцца дзюны, на поўначы - скалы. Рэльеф узгорысты (марэнная і водна-ледавіковая раўніна), найбольшая вышыня - 162 м. Расліннасць: у асноўным хваёвыя дрэвы, ліставыя лясы займаюць каля 17% тэрыторыі.
Эканоміка
Важную ролю ў эканоміцы вострава гуляе турызм. Сельская гаспадарка: раслінаводства (збожжавыя культуры), жывёлагадоўля (малочныя і свінагадоўчыя фермы), рыбалоўства (селядзец, ласось , траска); прамысловасць: горная прамысловасць (здабыча граніта), вытворчасць фарфора і іншых ганчарных вырабаў. Частка прадукцыі ідзе на экспарт.
Славутасці
На востраве размешчаны 15 цэркваў, 4 з якіх маюць круглую форму (12 стагоддзе). У свой час яны служылі крэпасцямі. Рэшткі замка Хамерсхус (1250) з'яўляюцца гістарычным помнікам. Ёсць таксама рэшткі будынка вікінгаў.
Крыніцы
- «Bornholm». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
- «Борнхольм». БСЭ. 3-е издание.