Французская супольнасць Бельгіі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Урад і парламент: clean up using AWB (7893)
др r2.7.2) (робат змяніў: wa:Federåcion Walonreye-Brussele
Радок 35: Радок 35:
[[Катэгорыя:Моўныя супольнасці Бельгіі]]
[[Катэгорыя:Моўныя супольнасці Бельгіі]]
[[Катэгорыя:Французская мова]]
[[Катэгорыя:Французская мова]]

{{Бельгія ў тэмах}}


[[an:Comunidat Francesa de Belchica]]
[[an:Comunidat Francesa de Belchica]]
Радок 60: Радок 62:
[[th:ชุมชนฝรั่งเศสแห่งเบลเยียม]]
[[th:ชุมชนฝรั่งเศสแห่งเบลเยียม]]
[[uk:Французька громада Бельгії]]
[[uk:Французька громада Бельгії]]
[[wa:Kiminålté Walonreye-Brussele]]
[[wa:Federåcion Walonreye-Brussele]]
[[zh:比利时法语社群]]
[[zh:比利时法语社群]]

{{Бельгія ў тэмах}}

Версія ад 14:26, 25 сакавіка 2012

Сцяг французскай супольнасці
Французская супольнасць на карце Бельгіі

Французская супольнасць Бельгіі (фр.: Communauté française de Belgique) — адна з трох моўных супольнасцяў Бельгіі (нароўні з фламандскай і нямецкамоўнай).

Назва

Афіцыйная назва супольнасці выклікае мноства нараканняў, бо яно не цалкам адпавядае сутнасці: цяперашняя назва літаральна хутчэй значыць «супольнасць французаў, якія жывуць у Бельгіі». Больш правільнай назвай была б «Франкамоўная супольнасць».

Сам урад супольнасці часцей заве яе «Супольнасць Валоніі і Бруселя» (фр.: Communauté Wallonie-Bruxelles), аднак гэта назва не зафіксавана ў заканадаўстве і таксама не зусім адпавядае рэчаіснасці, бо на тэрыторыі Валоніі размешчаны нямецкамоўны рэгіён, на які паўнамоцтвы Французскай супольнасці не распаўсюджваюцца, а на тэрыторыі Бруселя, акрамя Французскай, дзейнічае таксама Фламандская супольнасць.

Паўнамоцтвы

Супольнасць мае наступныя паўнамоцтвы:

  • адукацыя (за выключэннем прысваення навуковых ступеняў)
  • культура і моўныя пытанні
  • франкамоўнае тэле- і радыёвяшчанне
  • спорт
  • ахова здароўя
  • моладзевая палітыка

Тэрытарыяльна да Французскай супольнасці адносіцца Валонія (за выключэннем нямецкамоўных раёнаў) і Брусельскі сталічны рэгіён. У той жа час на тэрыторыі Бруселя паўнамоцтвы Французскай супольнасці распаўсюджваюцца толькі на франкамоўныя ўстановы, а нідэрландскамоўныя ўстановы з'яўляюцца зонай адказнасці Фламандскай (нідэрландскамоўнай) супольнасці.

Урад і парламент

Французская супольнасць незалежна ад Валонскай акругі (у адрозненне ад Фламандскай супольнасці, якая аб'яднана з Фламандскай акругай). Французская супольнасць мае свой парламент (фр.: Parlement de la Communauté française de Belgique), які складаецца з 94 дэпутатаў. Дэпутаты парламента супольнасці не абіраюцца спецыяльна; імі па сумяшчальніцтве з'яўляюцца ўсё 75 дэпутатаў парламента Валоніі і 19 (з 72) франкамоўных членаў парламента Брусельскага сталічнага рэгіёна.

Супольнасць таксама мае свой урад.