Падмноства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{*|о}} → о{{subst:націск}} using AWB (7893)
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Падмно́ства}} → '''Падмно́ства''' using AWB (7794)
Радок 1: Радок 1:
{{вызнч|1=Падмно́ства}} — [[мноства]], якое з’яўляецца часткай іншага, большага мноства. Больш фармальна, мноства B з’яўляецца падмноствам мноства A, калі любы [[элемент]] B з’яўляецца адначасова элементам A:
'''Падмно́ства''' — [[мноства]], якое з’яўляецца часткай іншага, большага мноства. Больш фармальна, мноства B з’яўляецца падмноствам мноства A, калі любы [[элемент]] B з’яўляецца адначасова элементам A:


<math>~ B \subseteq A \quad \Leftrightarrow \quad \forall b \ (b \in B \to b \in A)</math>
<math>~ B \subseteq A \quad \Leftrightarrow \quad \forall b \ (b \in B \to b \in A)</math>

Версія ад 21:42, 26 сакавіка 2012

Падмно́ствамноства, якое з’яўляецца часткай іншага, большага мноства. Больш фармальна, мноства B з’яўляецца падмноствам мноства A, калі любы элемент B з’яўляецца адначасова элементам A:

Уласцівасці падмностваў

Падмноства мае наступныя ўласцівасці, якія вынікаюць непасрэдна з яго вызначэння:

  • любое мноства з’яўляецца падмноствам сябе самога:
  • пустое мноства з’яўляецца падмноствам любога мноства:
  • любое мноства з’яўляецца падмноствам універсальнага мноства:
  • аб’яднанне любога мноства са сваім падмноствам складае гэтае мноства:
  • перасячэнне любога мноства са сваім падмноствам складае гэтае падмноства: .

Уласнае падмноства

Мноства B з’яўляецца ўласным падмноствам мноства A, калі:

  • любы элемент B з’яўляецца адначасова элементам A
  • у A існуе прынамсі адзін элемент, які не ўваходзіць у B.

Калі мноства B з’яўляецца ўласным падмноствам A, гэта абазначаецца так:

Відавочна, што

  • калі B з’яўляецца ўласным падмноствам A, то яно з’яўляецца адначасова і яго звычайным падмноствам:
  • ніводнае мноства не з’яўляецца ўласным падмноствам сябе самога (гэта галоўная асаблівасць уласнага падмноства, якая адрознівае яго ад звычайнага падмноства)

Усе астатнія ўласцівасці ўласных падмностваў аналагічныя да адпаведных уласцівасцяў падмностваў.