Селядцападобныя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Сельдеобразные
Радок 72: Радок 72:
[[pl:Śledziokształtne]]
[[pl:Śledziokształtne]]
[[pt:Clupeiformes]]
[[pt:Clupeiformes]]
[[ru:Сельдеобразные]]
[[sk:Sleďotvaré]]
[[sk:Sleďotvaré]]
[[sv:Sillartade fiskar]]
[[sv:Sillartade fiskar]]

Версія ад 11:31, 27 сакавіка 2012

Селядцападобныя

Сардзіна еўрапейская
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Надклас: Рыбы
Клас: Касцявыя рыбы
Атрад: Селядцападобныя
Навуковая назва
Clupeiformes

Селядцападобныя (Clupeiformes) — атрад касцістых рыб.

Вядомыя з верхняюрскага, шматлікія з верхнемелавога перыяду. Падзяляюцца на 3 сямействы: селядцовыя, анчоусавыя, дарабавыя; каля 70 родаў, 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, умераных і зрэдку ў халодных марскіх водах; некаторыя жывуць у прэсных водах або заходзяць у рэкі на нераст. Чародныя пелагічныя рыбы.

Даўжыня 5—75 см (дараб да 3,7 м), маса (акрамя дараба) ад некалькіх грамаў да 4 кг. Цела серабрыстае, сціснутае з бакоў, укрытае цыклоіднай луской. Спінны плаўнік адзін, брушныя плаўнікі маюць 6—8 прамянёў. Адкрытапузырныя, плавальны пузыр злучаецца каналам са страваводам і мае адросткі. Добра развіты сейсмасенсорныя каналы на жабравай накрыўцы. Кормяцца планктонам (дараб — драпежнік).

Многія віды аб'екты промыслу.

Літаратура

  • Селядцападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.