Сцяна Аўрэліяна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Сцяна Аўрэліяна пазначана чорным. '''Сцяна Аўрэліяна''' ({{lang-la|Mur...'
 
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: ru:Стена Аврелиана
Радок 45: Радок 45:
[[pl:Mur Aureliana]]
[[pl:Mur Aureliana]]
[[pt:Muralha Aureliana]]
[[pt:Muralha Aureliana]]
[[ru:Стена Аврелиана]]
[[sh:Aurelijanove zidine]]
[[sh:Aurelijanove zidine]]
[[sr:Аурелијанов зид]]
[[sr:Аурелијанов зид]]

Версія ад 08:53, 31 сакавіка 2012

Сцяна Аўрэліяна пазначана чорным.

Сцяна Аўрэліяна (лац.: Mura aureliane) — пабудавана вакол старажытнага Рыма пры імператары Аўрэліяне ў 271—275 гадах вакол больш старажытнай Сервіевай сцяны. Унутры сцяны знаходзяцца сем узгоркаў Рыма, Марсава поле і раён Трастэверэ на левым беразе Тыбра (агульная плошча — 13,7 км²).

Сцены таўшчынёй 3,4 м і перыметрам 19 км былі пабудаваны з бетону і абліцаваны цэглай як раз напярэдадні Вялікага перасялення народаў. Вежы размяшчаліся на адлегласці ста футаў адна ад адной; іх агульны лік даходзіў да 383. Вышыня сцяны пры Аўрэліяне не перавышала васьмі метраў; пры Ганорыі ў V стагоддзі яна была надбудавана ўдвая супраць ранейшага.

Гоцкі кароль Таціла паспеў разабраць трэцюю частку перыметра сцен, але нават у Сярэднявечча пакінутыя ўчасткі працягвалі лічыцца самавітым умацаваннем. У эпоху Рэнесансу яны былі абноўлены і адрэстаўраваны (у прыватнасці, браму Пія спраектаваў сам Мікеланджэла). У браме св. Себасцьяна (адкуль пачынаецца Апіева дарога) цяпер дзейнічае музей Аўрэліянавых сцен.

Спасылкі

Шаблон:Брама Рыма