Рыгор Сцяпанавіч Мастыка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рыгор Сцяпанавіч Мастыка'''(21 лістапада 1912, вёска Істоміна, Віцебскі раён - [[12 студзеня]...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:05, 2 красавіка 2012

Рыгор Сцяпанавіч Мастыка(21 лістапада 1912, вёска Істоміна, Віцебскі раён - 12 студзеня 1992) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1962), прафесар (1963), заслужаны дзеяч навукі БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1933 годзе аднагадовых урачэбных курсаў пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, працаваў ветэрынарным фельчарам у саўгасе ў Арлоўскай вобласці. У 1939 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, працаваў асістэнтам кафедры аператыўнай хірургіі. У чэрвені 1941 года разам з інстытутам быў эвакуіраваны ў Куйбышаўскую вобласць і працаваў ветэрынарам навучальнай гаспадаркі Куйбышаўскага сельскагаспадарчага інстытута.

З ліпеня 1942 па 1945 год Р. С. Мастыка на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны па жнівень 1946 г. працаваў хірургам ветэрынарнага аддзела Беламорскай ваеннай акругі. У 1946 годзе вярнуўся ў Віцебск, працаваў асістэнтам на кафедры анатоміі жывёл, а з верасня 1948 года - асістэнтам кафедры агульнай і прыватнай хірургіі ветэрынарнага інстытута. З 1956 г. па 1979 г. загадчык кафедры агульнай, прыватнай і аператыўнай хірургіі.

Навуковая дзейнасць

Р. С. Мастыка распрацаваў метады лячэння запаленчых працэсаў у ранах, метады аперацый і прафілактыкі траўматызму ў сельскагаспадарчых жывёл, методыкі прымянення антыбіётыкаў і іншых антысептычных рэчываў і інш. Аўтар больш за 60 апублікаваных навуковых і метадычных работ. З'яўляўся сааўтарам падручніка «Прыватная ветэрынарная хірургія», Ветэрынарнай энцыклапедыі, аўтарам манаграфій «Саветы жывёлаводам і ветспецыялістам», «Асептычнае і септычнае запаленне ў жывёл» і інш. Пад яго кіраўніцтвам выканана 5 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароды

Р. С. Мастыка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі 2 ступені, медалямі "За абарону Сталінграда", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945г.г", "50 гадоў ўзброеных сіл СССР".

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.