Рыгор Міхайлавіч Баталаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рыгор Міхайлавіч Баталаў''' (28 студзеня 1915, Віцебск-19 верасня 1988, Кіеў) — кам...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:56, 2 красавіка 2012

Рыгор Міхайлавіч Баталаў (28 студзеня 1915, Віцебск-19 верасня 1988, Кіеў) — камандзір 229-га гвардзейскага стралковага палка 72-й гвардзейскай стралковай дывізіі 7-й гвардзейскай арміі Стэпавага фронту. Генерал-лейтэнант (1965). Герой Савецкага Саюза (26.10.1943, медаль № 1408).

Біяграфія

Пасля заканчэння школы працаваў слесарам. У Чырвонай Арміі з 1934 года. У 1937 годзе скончыў Мінскае пяхотнае вучылішча. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, 2-м Украінскім, Данскім і Варонежскім франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, на Дняпры, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі.

Полк пад камандаваннем маёра Г. М. Баталава вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень ад горада Крэменчуг.

Пасля заканчэння вайны Г. М. Баталаў ў 1952 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1959 годзе - Ваенную акадэмію Генеральнага штаба.

Да 1971 года ў Савецкай Арміі. Жыў у Кіеве, працаваў у інстытуце кібернетыкі АН УССР.

Памёр 19 верасня 1988. Пахаваны ў Кіеве на Лук'янаўскіх вайсковых могілках.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2)