Дзед Мароз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: es:Ded Moroz
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Дзед Мароз}} → '''Дзед Мароз''' using AWB (7794)
Радок 2: Радок 2:
[[Image:Дед Мороз.jpg|thumb]]
[[Image:Дед Мороз.jpg|thumb]]
[[Выява:Grandfather Frost of Belarus.jpg|thumb|Сучасны Дзед Мароз]]
[[Выява:Grandfather Frost of Belarus.jpg|thumb|Сучасны Дзед Мароз]]
{{вызнч|1=Дзед Мароз}} — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.
'''Дзед Мароз''' — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.


Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад [[Новы год]] і прыносіць падарункі.
Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад [[Новы год]] і прыносіць падарункі.

Версія ад 01:56, 5 красавіка 2012

Дзед Мароз на паштовай марцы
Сучасны Дзед Мароз

Дзед Мароз — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.

Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.

На Беларусі фальклорным зімовым персанажам блізкім да Дзеда Мароза з’яўляецца Зюзя.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі

Дзед Мароз i Снягурка

З 25 снежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.

Гл. таксама

Крыніцы