Бітва: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др афармленне |
др робат дадаў: bg:Битка |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
[[Катэгорыя:Ваенная справа]] |
[[Катэгорыя:Ваенная справа]] |
||
[[bg:Битка]] |
|||
[[br:Emgann]] |
[[br:Emgann]] |
||
[[bs:Bitka]] |
[[bs:Bitka]] |
Версія ад 18:45, 6 красавіка 2012
Бітва — форма ваенных дзеянняў — складавая частка аперацыі; сукупнасць найбольш важных і напружаных баёў і ўдараў, аб'яднаных адзінай задумай, якія праводзяцца пэўнымі групоўкамі войскаў (сіл) і скіраваныя на выкананне адной аператыўнай задачы[1].
У рамках адной аперацыі могуць адбывацца некалькі бітваў, якія ажыццяўляюцца адначасова ці паслядоўна, на ўсім фронце ці на асобным кірунку. Да з'яўлення ў ваенным майстэрстве паняцця «аперацыя» бітва была асноўнай формай дзеянняў армій.
Да пачатку 20 ст. бітвы падзяляліся на генеральныя (вальныя) і часткавыя (звычайныя), а само паняцце часта атаясамлялася з паняццем «бой». Таксама з 20 ст. «бітвай» сталі называць рад адначасовых і паслядоўных наступальных і абарончых аперацый буйных груповак войск на важнейшых кірунках або тэатрах ваенных дзеянняў у мэтах дасягнення стратэгічных вынікаў у вайне (ваеннай кампаніі) — напрыклад, Курская бітва і інш.
Адрозніваюць бітвы: агульнавайсковыя, паветраныя, проціпаветраныя і марскія. Паводле мэтаў і відаў ваенных дзеянняў бітвы бываюць наступальнымі і абарончымі.
Зноскі
- ↑ ВЭС-83.
Літаратура
- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.81,701.