Бітва пад Вількамірам (1435): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Бітва пад Вількамірам''' ([[1 верасня]] [[1435]]) — эпізод [[феадальная вайна ў ВКЛ, 1432-1437|Феадальнай вайны ў ВКЛ]] (1432—1437). Бітва адбылася на рацэ Святойбітва пад Вількамірам (цяпер Укмерге, Літва), скончылася перамогай войска вялікага князя літоўскага [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] (разам з польскімі атрадамі) над войскам вялікага князя літоўскага [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]] (разам з атрадамі [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]]). Зыход бітвы фактычна прадвырашыў і вынік усёй вайны, на карысць Жыгімонту Кейстутавічу і яго палітычным прыхільнікам.
'''Бітва пад Вількамірам''' ([[1 верасня]] [[1435]]) — эпізод [[феадальная вайна ў ВКЛ, 1432-1437|Феадальнай вайны ў ВКЛ]] (1432—1437). Бітва адбылася на рацэ Святой. Бітва пад Вількамірам (цяпер Укмерге, Літва), скончылася перамогай войска вялікага князя літоўскага [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] (разам з польскімі атрадамі) над войскам вялікага князя літоўскага [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]] (разам з атрадамі [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]]). Зыход бітвы фактычна прадвырашыў і вынік усёй вайны, на карысць Жыгімонту Кейстутавічу і яго палітычным прыхільнікам.


Войска Свідрыгайлы ўзначальваў дасведчаны ваявода [[Жыгімонт Карыбутавіч]], але мяркуецца, што Свідрыгайла ўступіў у бітву ў надзвычай неспрыяльных умовах. Яго войскі не паспелі да канца разгарнуць сваю цяжкую кавалерыю і палявы ўмацаваны лагер з вазоў (вагенбург), пабудаваны на гусіцкі манер. Свідрагайлава войска было атакавана і разбурана літоўска-польскай кавалерыяй, пацярпела цяжкую паразу, з 50 князёў, якія былі ў бітве на баку Свідрыгайлы, загінулі 13, а 34 трапілі ў палон. З боку лівонскага рыцарства загінулі магістр [[Франц фон Кірскорф]] і некалькі [[камтур]]аў. Свідрыгайла з 30 баярамі ўцёк у Полацк.
Войска Свідрыгайлы Альгердавіча налічвала да 15 тысяч чалавек, сярод іх - 6 тысяч ратнікаў самога вялікага князя, 50 дружын удзельных князеў, 3 тысячы лівонскіх рыцараў, 1,5 тысячы чэшскіх табарытаў, 500 ардынцаў. Гэта разнароднае войска ўзначальвалі тры ваеначальнікі - сам Свідрыгайла, магістр Лівонскага ордэна Франк Кірскоф і князь [[Жыгімонт Карыбутавіч]]. Адзіным камандуючым, які меў ваенны талент, быў Жыгімонт Кейстутавіч, удзельнік гусіцкіх войнаў. Жыгімонт Кейстутавіч мабілізаваў 5 тысяч літоўскіх ваяроў, Польшча прыслала на дапамогу свайму васалу яшчэ 4-12 тысяч чалавек на чале з Якубам Кабылянскім. Жыгімонт даручыў камандаванне свайму сыну Міхаілу Баляславу. Мяркуецца, што Свідрыгайла ўступіў у бітву ў надзвычай неспрыяльных умовах. Яго войскі не паспелі да канца разгарнуць сваю цяжкую кавалерыю і палявы ўмацаваны лагер з вазоў (вагенбург), пабудаваны на гусіцкі манер. Свідрагайлава войска было атакавана, раздзелена на дзве часткі і практычна знішчана літоўска-польскай кавалерыяй. Свідрыгайла пацярпеў цяжкую паразу, з 50 князёў, якія былі ў бітве на баку Свідрыгайлы, загінулі 13, а 34 трапілі ў палон. З боку лівонскага рыцарства загінулі магістр [[Франц фон Кірскорф]] і некалькі [[камтур]]аў. Свідрыгайла з 30 баярамі ўцёк у Полацк.
{{DEFAULTSORT:Вількамір 1435}}
{{DEFAULTSORT:Вількамір 1435}}



Версія ад 21:58, 11 красавіка 2012

Бітва пад Вількамірам (1 верасня 1435) — эпізод Феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437). Бітва адбылася на рацэ Святой. Бітва пад Вількамірам (цяпер Укмерге, Літва), скончылася перамогай войска вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча (разам з польскімі атрадамі) над войскам вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы (разам з атрадамі Лівонскага ордэна). Зыход бітвы фактычна прадвырашыў і вынік усёй вайны, на карысць Жыгімонту Кейстутавічу і яго палітычным прыхільнікам.

Войска Свідрыгайлы Альгердавіча налічвала да 15 тысяч чалавек, сярод іх - 6 тысяч ратнікаў самога вялікага князя, 50 дружын удзельных князеў, 3 тысячы лівонскіх рыцараў, 1,5 тысячы чэшскіх табарытаў, 500 ардынцаў. Гэта разнароднае войска ўзначальвалі тры ваеначальнікі - сам Свідрыгайла, магістр Лівонскага ордэна Франк Кірскоф і князь Жыгімонт Карыбутавіч. Адзіным камандуючым, які меў ваенны талент, быў Жыгімонт Кейстутавіч, удзельнік гусіцкіх войнаў. Жыгімонт Кейстутавіч мабілізаваў 5 тысяч літоўскіх ваяроў, Польшча прыслала на дапамогу свайму васалу яшчэ 4-12 тысяч чалавек на чале з Якубам Кабылянскім. Жыгімонт даручыў камандаванне свайму сыну Міхаілу Баляславу. Мяркуецца, што Свідрыгайла ўступіў у бітву ў надзвычай неспрыяльных умовах. Яго войскі не паспелі да канца разгарнуць сваю цяжкую кавалерыю і палявы ўмацаваны лагер з вазоў (вагенбург), пабудаваны на гусіцкі манер. Свідрагайлава войска было атакавана, раздзелена на дзве часткі і практычна знішчана літоўска-польскай кавалерыяй. Свідрыгайла пацярпеў цяжкую паразу, з 50 князёў, якія былі ў бітве на баку Свідрыгайлы, загінулі 13, а 34 трапілі ў палон. З боку лівонскага рыцарства загінулі магістр Франц фон Кірскорф і некалькі камтураў. Свідрыгайла з 30 баярамі ўцёк у Полацк.