Качыныя: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Idioma-bot (размовы | уклад) др r2.7.2) (робат дадаў: kbd:Бабыщ теплъэ лъэпкъыр |
дапаўненне |
||
Радок 60: | Радок 60: | ||
Аб'ект спартыўнага і прамысловага палявання. |
Аб'ект спартыўнага і прамысловага палявання. |
||
== Гл. таксама == |
|||
* [[Маранка]] |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 16:54, 12 красавіка 2012
Качыныя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Самец і самка крыжанкі (Anas platyrhynchos) | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Падцарства: | Эўметазоі | |||||||
Падраздзел: | Другаснаротыя | |||||||
Тып: | Хордавыя | |||||||
Падтып: | Пазваночныя | |||||||
Надклас: | Чатырохногія | |||||||
Клас: | Птушкі | |||||||
Парадак: | Гусепадобныя | |||||||
Сямейства: | Качыныя | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Anatidae Vigors, 1825 | ||||||||
|
Качыныя (Anatidae) — сямейства вадаплаўных птушак атрада гусепадобных.
Падзяляюцца на 3 падсямействы, 47 родаў, 146 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць пералётныя птушкі, ёсць нелятаючыя віды. На Беларусі 2 падсямействы, 34 віды (у т.л. крыжанка, гогаль, лебедзь-шыпун, свіязь, шылахвостка і інш.).
Даўжыня 29—150 см, маса 0,2—13 кг. Дзюба шырокая, краі надцзюб'я і падцзюб'я ўтвараюць цадзільны апарат. Шыя доўгая, цела пранікападобнае, апярэнне шчыльнае, густое, з пухам. Ліняюць 2 разы на год. Крылы доўгія, завостраныя, хвост кароткі. Маюць 4 пальцы, 3 пярэднія злучаны плавальнай перапонкай. Многія качыныя добра ныраюць, здабываюць раслінны і жывёльны корм у вадзе ці на дне вадаёмаў. Харахтэрны палавы дымарфізм.
Манагамы. Гнёзды робяць на зямлі, у расколінах скал, дуплах або норах. Нясуць 2—16 яец. Птушаняты вывадковыя.
Аб'ект спартыўнага і прамысловага палявання.
Гл. таксама
Літаратура
- Качыныя // БелЭн у 18 т. Т. 13. - Мн., 2003.