Джакама да Віньёла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:

На працягу трохсот гадоў еўрапейскія архітэктары вывучалі ордэрную сістэму па трактату Віньёлы «Правіла пяці ордэраў архітэктуры» (1562). Як і трактаты Паладыя, кніга Віньёлы стала асноўнай крыніцай, з якой аб архітэктуры Адраджэння пазнавалі па-за межамі Італіі.

== Літаратура ==
* Ignazio Danti, ''Les deux règles de la perspective pratique de Vignole'', 1583 [bilingue], Pascal Dubourg Glatigny, Paris, 2003, ISBN 2-271-06105-9.
*Stefano Mariano, ''La chiesa di S. Andrea in via Flaminia, Roma'', ed Boopen 2008.

[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

Версія ад 17:27, 22 красавіка 2012

Джакама ды Віньёла, часта проста Віньёла (Il Vignola; сапр. імя Якопа дэ Бароцы; 1507-1573) — архітэктар-маньерыст з Балонні, які аспрэчвае ў Паладыя і Серлія званне самага ўплывовага майстра позняга Адраджэння. Яго цэнтральныя творы - царква Іль-Джэзу ў Рыме і віла Фарнезэ ў Капрароле - адкрылі шлях да фарміравання стылю барока.

Атрымаўшы адукацыю ў родным горадзе, Віньёла паехаў у Рым вучыцца ў Сангала і замалёўваць старажытнасці для ілюстрацыі новага выдання Вітрувія. Па запрашэнні Францыска I ездзіў на 18 месяцаў (у 1541-43 гг.) да каралеўскага двара ў Фантэнбло, дзе, магчыма, зблізіўся з Серлія і Прыматыча. Па вяртанні ў Рым паступіў на службу папы Юлія III, для якога з Джорджа Вазары і Барталамеа Аманаці будаваў па ўзоры старажытнарымскіх віл у 1551-55 г. вілу Джулія.

У 1550-я гг. Віньёла пад кіраўніцтвам Мікеланджэла узводзіў 2 малыя купалы на саборы св. Пятра, а пасля смерці майстар узначаліў працу над саборам. Адначасова пабудаваў на віа Фламіні царкву Сант-Андрэа - першую, у якой купал набыў выцягнутую форму авала. Наступным крокам Віньёлы ў бок барока была царква Санта-Анна-Дэі-Палафрэньеры, ужо цалкам ўпісаная ў авал. Выконваў абавязкі сакратара Вітрувіянскай акадэміі.

Нарэшце ў 1568 Віньёла пачаў працу над самай імітуемай царквой у гісторыі архітэктуры - Іль-Джэзу, галоўным храмам ордэна езуітаў. Дзеля стварэння ілюзіі шырокай ўнутранай прасторы ў Іль-Джэзу ён злучыў бакавыя капэлы з нефам. Пасля смерці Віньёлы храм дабудоўвалі Джакама дэла Порта. Прапанаваная Віньёлай мадэль архітэктурнай ілюзіі стала падмуркам, на якім паўстала архітэктура барока.

На працягу трохсот гадоў еўрапейскія архітэктары вывучалі ордэрную сістэму па трактату Віньёлы «Правіла пяці ордэраў архітэктуры» (1562). Як і трактаты Паладыя, кніга Віньёлы стала асноўнай крыніцай, з якой аб архітэктуры Адраджэння пазнавалі па-за межамі Італіі.

Літаратура

  • Ignazio Danti, Les deux règles de la perspective pratique de Vignole, 1583 [bilingue], Pascal Dubourg Glatigny, Paris, 2003, ISBN 2-271-06105-9.
  • Stefano Mariano, La chiesa di S. Andrea in via Flaminia, Roma, ed Boopen 2008.