Рыгор Барадулін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: en:Ryhor Baradulin
Радок 77: Радок 77:
[[be-x-old:Рыгор Барадулін]]
[[be-x-old:Рыгор Барадулін]]
[[cs:Ryhor Baradulin]]
[[cs:Ryhor Baradulin]]
[[en:Ryhor Baradulin]]
[[eo:Ryhor Baradulin]]
[[eo:Ryhor Baradulin]]
[[pl:Ryhor Baradulin]]
[[pl:Ryhor Baradulin]]

Версія ад 04:27, 23 красавіка 2012

Рыгор Барадулін
Рыгор Іванавіч Барадулін
Файл:Baradulin.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Рыгор Іванавіч Барадулін
Дата нараджэння 24 лютага 1935(1935-02-24)[1]
Месца нараджэння Верасоўка,Ушацкі раён, БССР
Дата смерці 2 сакавіка 2014(2014-03-02) (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Бацька Іван Рыгоравіч Барадулін[d]
Маці Куліна Андрэеўна Барадуліна[d]
Жонка Валянціна Барадуліна[d]
Дзеці Ілона Барадуліна[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, эсэіст, перакладчык
Кірунак паэзія
Жанр верш, narrative poetry[d], эсэ і духоўная лірыка
Мова твораў беларуская
Дэбют у газеце «Чырвоная змена» пад псеўданімам Алесь Чабор
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Знак Пашаны, медаль Ф.Скарыны, Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1976), Народны паэт Беларусі (1992)
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Пашаны медаль Францыска Скарыны ордэн Трох Зорак
Народны паэт Беларусі
Подпіс Выява аўтографа
baradulin.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Іванавіч Бараду́лін (24 лютага 1935, хутар Верасоўка Ушацкага р-на[2]), беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Намінант на Нобелеўскую прэмію.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і Івана і Куліны Барадуліных. Вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газета «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя», а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у працы 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984). Барадулін дзейны член СБП, адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтру (19891999, прэзідэнт з 1990, віцэ-прэзідэнт з 1999). Член Партыі БНФ, член Сойма БНФ (з 1989). У 19951997 быў у кіраўніцтве Беларускага Фонду Сораса. Жанаты. Дачка Ілона — мастачка, ёсць унучка. Захапленні: калекцыяніруе сланоў.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1953 у газеце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі — «Маладзік над стэпам» — выйшаў у 1959. Творчасці Барадуліна ўласцівыя разнастайнасць жанраў, вобразна-стылістычных сродкаў, яркая метафорычнасць, тонкі псіхалагізм, багатая моўная палітра. Шэдэўры вуснай народнай творчасці, засвоеныя з дзяцінства, сталі глебай на якой узрасла яго непаўторная творчая індывідуальнасць. Цалкам плён працы Барадуліна складаецца з каля 70 выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры і гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выдаваліся зборы выбраных твораў паэта (1984, 19962002). Апошні збор напачатку заяўляўся ў пяці тамах, але вышла толькі чатыры.

Да 25-годдзя пантыфікату Папы Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі Папы Рымскага Яна Паўла II «Рымскі трыпціх» і меў магчымасць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 г. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.

Пераклаў на беларускую мову п'есу «Вей, вятрок!» Я. Райніса (1980), зборнікі твораў «Блакітны звон Грэнады» Гарсія Лоркі (1975), «Мелодыя каліны» І. Драча (1981), «Ветраліст» Г. Містраль (1984), «Рубаі» Амара Хайяма (1989); «Слова пра паход Ігараў» (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Шэкспіра, Байрана, Неруды, Гільена, Міцкевіча, Бранеўскага, Ясеніна, Гамзатава, С. Вальеха і інш. Творы Барадуліна выдадзеныя на 11 мовах свету.

Прызнанне

Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Знак Пашаны, латвійскім ордэнам Трох Зорак (1995), медалём Ф. Скарыны. Ганаровым доктарам БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну. Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) і Дзяржаўная прэмія імя Я. Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады Гарсіі Лоркі

У 2006 кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы у 2-з т. Мн., 1984.;
  • Свята пчалы. Мн., 1975;
  • Белая яблыня грому. Мн., 1979;
  • Вечалле. Мн., 1980;
  • Паэмы прызнання. Мн., 1982;
  • Трэба дома бываць часцей… Мн., 1995;
  • Евангелле ад Мамы. Мн., 1995;
  • Здубавецьця. Мн., 1996.; і інш.

Пераклады

Вершы і паэмы Барадуліна перакладаў на рускую мову Аляксандр Дракахруст.

Зноскі

  1. Бородулин Рыгор Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Некаторыя крыніцы некарэктна ўказваюць на в. Гарадок.

Літаратура

  • Гарэлік Л. Зямля дала мне права: Станаўленне творчай індывідуальнасці Р. Барадуліна. — Мн., 1983.
  • Барадулін Рыгор // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Барадулін Рыгор // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т.1. — С. 210—235
  • Бородулин Рыгор Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

У Сеціве

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі