Трыпалітанія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: zh:的黎波里塔尼亚
др r2.7.1) (робат змяніў: da:Tripolitania
Радок 14: Радок 14:
[[ca:Tripolitana]]
[[ca:Tripolitana]]
[[cs:Tripolsko]]
[[cs:Tripolsko]]
[[da:Tripolitanien]]
[[da:Tripolitania]]
[[de:Tripolitanien]]
[[de:Tripolitanien]]
[[en:Tripolitania]]
[[en:Tripolitania]]

Версія ад 03:56, 24 красавіка 2012

Трыпалітанія, Трыпаліс, Трыпалітыда (стар.-грэч.: Τρίπολις, Τριπολτὲις), Трыпалітана (лац. Tripolitana, Tripolitanus), Тарабулус (араб. 'طرابلس, трансліт. Ṭarābulus) — гістарычная вобласць у Паўночнай Афрыцы. Размяшчалася па ўзбярэжжы ад заліва Малы Сірт (суч. Габес) да заліва Вялікі Сірт (суч. Сідра) не больш за 400 км углыб мацерыка. У старажытнасці Трыпалісам называўся невялікі раён трох гарадоў Лептыс Магна, Сабрата і Эя (Эа), у III стагоддзі назва распаўсюдзілася на вобласць Сіртыка, дзякуючы рымлянам, якія ўтварылі тут сваю правінцыю.

Зараз месцазнаходжанне Трыпалітаніі адпавядае паўночнаму захаду тэрыторыі сучаснай дзяржавы Лівія.

Ужыванне тапоніма — з I тыс. да н. э., а ў межах тэрыторыі адпаведнай сучаснай Трыпалітаніі — з III стагоддзя па нашы дні. Ранейшая назва гэтай вобласці — Сіртыка, захоўвалася ў прыбярэжнай частцы яшчэ доўгі час. У арабаў стала называцца Тарабулус.

Прыкладная плошча — 350 000 км ².