Ніл Гілевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др r2.7.1) (робат дадаў: en:Nil Hilevich
Радок 40: Радок 40:
[[be-x-old:Ніл Гілевіч]]
[[be-x-old:Ніл Гілевіч]]
[[bg:Нил Гилевич]]
[[bg:Нил Гилевич]]
[[en:Nil Hilevich]]
[[eo:Nil Gileviĉ]]
[[eo:Nil Gileviĉ]]
[[pl:Nił Hilewicz]]
[[pl:Nił Hilewicz]]

Версія ад 08:17, 25 красавіка 2012

Ніл Сымонавіч ГІЛЕВІЧ (30 верасня 1931, в. Слабада Лагойскага р-на Мінскай вобл.) — беларускі паэт і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Народны паэт Беларусі (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска. Член СП СССР (з 1954). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), пасля аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). З 1960 па 1986 — супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта. З 1958 да 1963 працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды». З 1980 да 1989 — першы сакратар праўлення СП БССР, у 1981—1991 сакратар праўлення СП СССР. У 1989—1997 — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ «Наша слова». Дэпутат ВС БССР XI склікання (1985—1990), быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах у Беларускай ССР, прынятага 26 студзеня 1990 г. на 14-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР XI склікання. Дэпутат ВС Беларусі XII склікання (1990—1995), член Прэзідыума ВС, старшыня Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны (1990—1995).

Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946. Аўтар кніг паэзіі «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (лірыка, гумар і сатыра, 1979), «Святлынь» (1984), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), а таксама зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці 2» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990). Выдаў зборнікі вершаў і паэм для дзяцей «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987).

Выдаў зборнік п'ес «Начлег на буслянцы» (1980) і аповесць «Перажыўшы вайну» (1988).

Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песня» (1968), «З клопатам пра песні народа» (1970), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956—1976» (1977), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978), зборнікаў літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне і працяг» (1990).

Укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў «Песні сямі вёсак» (1973), «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983).

Працуе ў галіне перакладу. Перавёў на беларускую мову твора звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.). У яго перакладзе з балгарскай выйшлі аповесць П. Вежынава «Сляды застаюцца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961) і яго ж зборнік апавяданняў «Любча-безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогія класічнай паэзіі «Хай зорыць дзень!» (з А. Разанавым, 1973), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень». (1978), кніга лірыкі Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Хр. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля — як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для флейты» (1990). Пераклаў многія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш. У 1978 выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі 19-20 ст. «Маці мая, Славенія». У 1970 — казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 — зборнік югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах», у 1985 — кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры». Перакладае таксама з рускай, украінскай, польскай, сербахарвацкай, лужыцкай і іншых моў. Творы Гілевіча перакладаліся на шматлікія мовы.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны (1990), балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені (Балгарыя, 1966), ордэнам «Югаслаўскай зоркі» са стужкай (1986), ордэнам князя Яраслава Мудрага III ступені (2006; уручаны міністрам замежных спраў Украіны Барысам Тарасюком па даручэнні прэзідэнта Украіны). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1981;
  • Родныя дзеці. Раман у вершах. Мн., 1985;
  • Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1991;
  • Любоў прасветлая. Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове. Мн., 1996;
  • Збор твораў. У 6 т.
    • Т. 1. Мн., 1996;
    • Т. 2. Мн., 1999;
    • Т. 3. Мн., 2001.

Шаблон:Літ

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі