Нума Пампілій: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др r2.7.1) (робат дадаў: el:Νουμάς Πομπίλιος
Радок 46: Радок 46:
[[ca:Numa Pompili]]
[[ca:Numa Pompili]]
[[de:Numa Pompilius]]
[[de:Numa Pompilius]]
[[el:Νουμάς Πομπίλιος]]
[[en:Numa Pompilius]]
[[en:Numa Pompilius]]
[[es:Numa Pompilio]]
[[es:Numa Pompilio]]

Версія ад 03:46, 27 красавіка 2012

Нума Пампілій
лац.: Numa Pompilius
Нума Пампілій
Нума Пампілій
Сцяг2-і Цар Старажытнага Рыма
715 год да н. э. — 673 год да н. э./672 год да н. э.
Папярэднік Ромул
Пераемнік Тул Гастылій

Нараджэнне 21 красавіка 753 да н.э.(-753-04-21)
Смерць 673 да н.э.(-673)
  • невядома
Бацька Pompo[d]
Маці невядома
Жонка 1. Тацыя
2. Эгерыя
Дзеці Пампілія[d], Pomponius[d], Pinus[d], Calpus[d] і Mamercus[d]
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нума Пампілій — другі пасля Ромула цар Старажытнага Рыма канца 8 — пачатку 7 ст. да н.э., з імем якога грэчаскія і рымскія гісторыкі звязвалі правядзенне прававых і рэлігійных рэформ.

Вылучаўся сваёй справядлівасцю, глыбокай набожнасцю і добрым веданнем грамадзянскага права. Разумеючы, што культура народа трымаецца не на ваяўнічасці, а на праве, Нума Пампілій паставіў сваёй задачай змякчыць норавы ваяўнічага племя рымлян і даць яму рэлігійна-маральныя асновы. Сваё панаванне пачаў з заключэння міру з усімі суседнімі плямёнамі, які падтрымліваў на працягу свайго доўгага панавання. Ён заснаваў мноства храмаў і алтароў, павялічыў колькасць багоў, устанавіў простыя, але строга вызначаныя абрады богаслужэння, пастаянныя святы, заснаваў шэраг жрэчаскіх калегій і калегій рамеснікаў.

Паданне прыпісвае Нуме Пампілію рэформу календара, паводле якога год падзяляўся на 12 месяцаў замест былых 10 і складаўся з 355 дзён. У галіне грамадзянскіх рэформ лічыцца першым рымскім царом, які надзяліў жыхароў участкамі зямлі і заахвоціў іх да земляробства. Для падтрымкі гандлю і промыслаў спецыяльна ўвёў культ бога Фідаса як увасабленне сумленнасці ў справах. Легендарная біяграфія Нумы Памцілія надзвычай багата міфамі, якія надавалі яго асобе свяшчэнны аўтарытэт.

Літаратура

Шаблон:Link FA