Туніс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат выняў: map-bms:Tunisia
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:
|region = TN
|region = TN
|CoordScale =4000000
|CoordScale =4000000
|На карце=Location Tunisia AU Africa.svg
|На карце=Tunisia in its region.svg
|Форма праўлення=[[Прэзідэнцкая рэспубліка]]
|Форма праўлення=[[Прэзідэнцкая рэспубліка]]
|Працэнт вады=5,0
|Працэнт вады=5,0

Версія ад 16:21, 3 мая 2012

Туніская Рэспубліка
الجمهورية التونسية
(аль-Жумхурыя ат-Тунісія)
République tunisienne
Герб Туніса
Сцяг Туніса Герб Туніса
Дзяржаўны гімн Туніса
Дата незалежнасці 20 сакавіка 1956 (ад Францыі)
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Туніс
Найбуйнейшы горад Туніс
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт (часовы)
Прэм'ер-міністр (часовы)
Фуад Мебаза
Беджы Каід Эс-Себсі
Дзярж. рэлігія іслам суніцкага толку
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
89-я ў свеце
163 610 км²
5,0
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

10 383 577 чал. (80-я)
61,6 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$100,3 млрд.  (70-ы)
$9 500
Валюта Туніскі дынар
(TND, код 143)
Інтэрнэт-дамен .tn
Код ISO (Alpha-2) TN
Код ISO (Alpha-3) TUN
Код МАК TUN
Тэлефонны код +216
Часавыя паясы +1

Туні́с (араб. تونس‎‎), афіцыйная назва — Туніская Рэспубліка — дзяржава на паўночным узбярэжжы Афрыкі. На поўначы і ўсходзе абмываецца Міжземным морам, на захадзе і паўднёвым-захадзе мяжуе з Алжырам, на паўднёвым-усходзе — з Лівіяй. Сталіца — горад Туніс.

Геаграфічныя даныя

Самы нізкі пункт Туніса — Шот-эль-Гарса (17 м ніжэй узроўня мора), а самая высокая — г.  Джэбель-Шамбі (1544 м). Па плошчы гэта самая маленькая краіна Магрыба.

Клімат Туніса — субтрапічны міжземнаморскі на поўначы і ўздоўж узбярэжжа, на поўдні і ва ўнутраных раёнах — трапічны пустынны. Сярэднія тэмпературы студзеня +10 °C на поўначы і +21 °C на поўдні, ліпеня +26 °C на поўначы і +33 °C на поўдні. Ападкаў за год выпадае ад 100 мм на поўдні да 1500 мм у горных раёнах, некаторыя пустынныя вобласці наогул не атрымліваюць ападкаў на працягу шматлікіх гадоў запар. Летняя спякота на ўзбярэжжы мякчэе марскім брызам, таму суб'ектыўна здаецца некалькі халаднавацей, чым ёсць насамрэч. У пустынных раёнах уначы нярэдкія замаразкі нават увесну і ўвосень, хоць днём тэмпература ў гэты перыяд можа дасягаць +25…+27 °C. Лепшы час для наведвання краіны — верасень-лістапад і сакавік-чэрвень.

Адміністрацыйны падзел

Туніс складаюць 24 вілаета на чале з губернатарамі, падзеленых у сваю чаргу на 260 акруг (дэлегацый). Губернатары вілаетаў прызначаюцца прэзідэнтам рэспублікі.

Эканоміка

Транспарт

Цягнік на чале з цеплавозам на станцыі Сфакс SNCFT

Паветраны транспарт злучае Туніс з краінамі Афрыкі і Еўропы, абслугоўваюцца таксама ўнутраныя паветраныя лініі[7]. Аэрапорты: Туніс-Карфаген, Манасцір імя Хабіба Бургібы і інш.

Даўжыня чыгуначнай сеткі краіны, кіруемай кампаніяй SNCFT (фр.: Société Nationale des Chemins de Fer Tunisiens), звыш 1900 км, з іх з шырынёй каляіны 1435 мм — 473 км[7] і 1674 км з шырынёй каляіны 1000 мм.

Важную ролю ва ўнутраных перавозках адыгрываюць аўтадарогі. На 1973 год працягласць шашэйных дарог складала 18,8 тыс. км, з іх палепшаных — 10,6 тыс. км[7].

Міжнародныя грузавыя перавозкі ажыццяўляюцца марскім транспартам. Асноўныя порты краіны: Хальк-эль-Уэд, Сфакс, Бізерта, Сехіра, Сус[7].

Насельніцтва

Дэмаграфічная крывая Туніса

97 % насельніцтва краіны — арабы. Аднак, існуе нязначная частка (1%) бербераў, якія у асноўным пражываюць на востраве Джэрба​​ і ў раёнах Матмата, Татаўін, Гафса. Берберы Туніса, прадстаўленыя племем нефуса, гавораць на адным з дыялектаў берберскай мовы, часта званай Шэлха. Пражываюць у краіне і чаркесы (каля 1,5 %). У асноўным гэта нашчадкі егіпецкіх мамлюкаў, частка перасяленцы з Каўказа пасля Каўказскай вайны.

98 % насельніцтва — мусульмане, невялікая колькасць каталікоў. Таксама ў Тунісе на востраве Джэрба ​​пражывае самая вялікая ў арабскім свеце яўрэйская абшчына.

Колькасць насельніцтва складае 10,6 млн чалавек (у 2010). У апошнія гады ў Тунісе рэзка падае нараджальнасць. У 2010 сумарны каэфіцыент нараджальнасці ацэньваецца ў 1,71 дзіцяці на жанчыну. Гэта самы нізкі паказчык сярод арабскіх краін.

Культура

Кухня

Спіртныя напоі

Традыцыйна мусульмане не ўжываюць алкаголь, але ў Тунісе стаўленне да гэтага пытання больш ліберальнае. У краіне вырабляюцца сухія і сталовыя віны. У горадзе Грамбалія на цэнтральнай плошчы ўстаноўлены помнік у відзе вінаграднага кісці. У гэтым горадзе кожны верасень праводзіцца фестываль віна. У Тунісе існуе адзіны нацыянальны піўны брэнд — «Celtia». Да ліку нацыянальных спіртных напояў Туніса таксама адносяцца фінікавы лікёр «Tibarin» і гарэлка з інжыра — «Boukha».

Святы

  • 14 студзеня — Дзень рэвалюцыі у Тунісе
  • 20 сакавіка — Дзень незалежнасці
  • 21 сакавіка — Дзень моладзі
  • 9 красавіка — Дзень памяці пакутнікаў
  • 1 мая — Свята працы
  • 25 ліпеня — Дзень абвяшчэння рэспублікі
  • 13 жніўня — Дзень жанчын

Узброеныя сілы

У адрозненне ад сваіх суседзяў, Алжыра і Лівіі, Туніс мае малаважныя запасы нафты і, як следства, яго фінансавыя магчымасці абмежаваны. Ваенныя выдаткі ў 90-я гг. складалі 350—400 млн долараў у год. На ўзбраенні знаходзіцца зброя і ваенная тэхніка галоўным чынам заходняй вытворчасці, прычым досыць састарэлая. Колькасць — 35,000 чалавек (уключаючы ~23,400 тэрміновай службы; працягласць тэрміновай службы — 1 год; заклік выбарчы).

Ваенна-марскія сілы

  • Колькасць — 4-4,5 тыс. чалавек (уключаючы 700 тэрміновай службы).
  • Базаванне — Бізерта, Келібія, Ла Гулет, Сфакс, Сус, Туніс.
  • Рамонтныя магутнасці — 4 сухіх дока і 1 сліп (суднапад'ёмны элінг) у Бізерце; 2 пантона і плывучы док у Сфаксе; магчымасць абслугоўваць і рамантаваць усе наяўныя на ўзбраенні катара і судны.

Карабельны склад:

  • 3 ракетных катары тыпу La Galite (Combattante-III) з 2х4 ПУ ПКР ММ40 Exocet;
  • 3 ракетных катары тыпу Bizerte (Р-48) з 8 ПКР SS-12М;
  • 3 патрульных катары тыпу Utique (кітайскія «Shanghai II» ці мадэрнізаваны Hinzhui);
  • 10 патрульных катараў Ch. Navals de l’Esterel дзвюх мадэляў;
  • 5-6 дапаможных судоў;

Берагавая ахова (у Нацыянальнай гвардыі):

  • 5 патрульных катараў тыпу Kondor I — былых ГДР-аўскіх тральшчыкаў;
  • 2 патрульных катары тыпу Tazarka (Vosper Thornycroft);
  • 5 патрульных катары тыпу Bremse — былых ГДР-аўскіх;
  • 11 патрульных катараў тыпу Socomena;
  • 4 патрульных катары тыпу Gabes.

Сімволіка

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.worldtimezone.com/time/wtzresult.php?CiID=6761
  2. а б http://dateandtime.info/country.php?code=TN
  3. https://www.timeanddate.com/time/change/tunisia
  4. https://www.horlogeparlante.com/history-english.html?city=2464470
  5. https://www.timeanddate.com/news/time/tunisia-cancels-dst-2009.html
  6. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
  7. а б в г Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 26. Тихорецк — Ульяново. 1977. 624 стр., илл.; 46 л. илл. и карт.

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA