Грамада беларускай моладзі ў Горадні: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др кат. |
JerzyKundrat (размовы | уклад) выява |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[File:Грамада беларускай моладзі ў Горадні.jpg|thumb|Грамада беларускай моладзі ў Горадні]] |
|||
'''«Грамада беларускай моладзі ў Горадні»''' — беларуская маладзёжная арганізацыя ў [[Гродна|Гродне]]. Існавала ў маі 1919—21 г. |
'''«Грамада беларускай моладзі ў Горадні»''' — беларуская маладзёжная арганізацыя ў [[Гродна|Гродне]]. Існавала ў маі 1919—21 г. |
||
Радок 8: | Радок 9: | ||
* Ляхоўскі У. «Грамада беларускай моладзі ў Горадні» // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996. |
* Ляхоўскі У. «Грамада беларускай моладзі ў Горадні» // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996. |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Арганізацыі Заходняй Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Горад Гродна]] |
[[Катэгорыя:Горад Гродна]] |
Версія ад 08:01, 4 мая 2012
«Грамада беларускай моладзі ў Горадні» — беларуская маладзёжная арганізацыя ў Гродне. Існавала ў маі 1919—21 г.
Ініцыятары стварэння — Т. Грыб, П. Мядзёлка, Л. Дзекуць-Малей і інш. У кастрычніку 1919 налічвала 100 сяброў, большасць з іх складалі былыя ўцекачы І сусветнай вайны, настаўнікі беларускіх школ. 14.10.1919 на 2-м агульным сходзе ў кіраўніцтва Грамады абраны П. Мядзёлка (старшыня), Курбскі і Амяльянчык (нам. старшыні), К. Салошык (сакратар). Паводле статута мела на мэце гуртаванне моладзі, прапаганду роднай мовы, гісторыі, геаграфіі, фальклору, развіццё спорту і фізічнай культуры. Працавалі секцыі: самаадукацыйная, літаратурная, драматычная, харавая, спартыўная і інш.; драматычны гурток (кіраўніца П. Мядзёлка), хор (кіраўнік У. Шах). Арганізоўваліся лекцыі па беларусазнаўстве, вечарыны, тэатральныя спектаклі, частка грашовых збораў ішла на падтрымку беларускага дзіцячага прытулку і беларускіх школ. Філіялы грамады дзейнічалі ў в. Крынкі (кіраўнік А. Парук) і в. Верцялішкі (В. Сянцевіч). Пры спартыўнай секцыі ў 1920 існавалі скаўцкая дружына і дзве футбольныя каманды. Грамада супрацоўнічала з Гродзенскай цэнтральнай вучыцельскай радай, мела кантакты з цэнтральнай Беларускай школьнай радай, Часовым беларускім нацыянальным камітэтам і інш. Цярпела ганенні ад польскіх улад.
Літаратура
- Карповіч М. Пра беларускі тэатр у Горадні // Наш край. 1929. № 3.
- Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця: Успаміны. Мн., 1974.
- Ляхоўскі У. «Грамада беларускай моладзі ў Горадні» // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996.