Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 133: Радок 133:
Падчас бітвы над Сома і падчас зімы немцы пачалі будаўніцтва новых абарончых пазіцый, па-за асноўнай лініяй фронту, абарончая лінія атрымала назву Лінія Гіндэнбурга. Будаўніцтва лініі мела цэль скарачэнне нямецкага фронта і выдзяленя пэўнай колькасці салдатаў для новых заданняў. Фартыфікацыі цягнуліся ад Араса да Сен-Кантэн. Брытанскія лётчыкі-разведчыкі даведаліся аб будаўніцтве лініі ў лістападзе 1916 года.
Падчас бітвы над Сома і падчас зімы немцы пачалі будаўніцтва новых абарончых пазіцый, па-за асноўнай лініяй фронту, абарончая лінія атрымала назву Лінія Гіндэнбурга. Будаўніцтва лініі мела цэль скарачэнне нямецкага фронта і выдзяленя пэўнай колькасці салдатаў для новых заданняў. Фартыфікацыі цягнуліся ад Араса да Сен-Кантэн. Брытанскія лётчыкі-разведчыкі даведаліся аб будаўніцтве лініі ў лістападзе 1916 года.


=== [[1916]] ===
=== [[1917]] ===
Аперацыя па перамяшчэнню нямецкай арміі да Лініі Гіндэнбурга патрымала назву Альберых. Распачатая 9 лютага, закончылася 5 красавіка 1917 года. Немцы заставілі за сабою поўнасцю знішчоны абшар, які хутка быў заняты англічанамі. Перасоўванне адбылося на адлегласць ад 10 да 50 км ад зыходнай лініі фронту. Перадыслакацыя імператарскай арміі суправаджалася частымі брытанскімі контратакамі, брытанскі штаб імкнуўся адыграцца за вялізныя страты пад Сома.


6 мая Злучаныя Штаты аб'явілі вайну Германіі. Пасля затаплення трансантлатычнага лайнера Луізітанія ў 1915 годзе, немцы спынілі сваю стратэгічную праграму падводнай вайны на Атлантыцы, таму што гэта магло зацягнуць у вайну ЗША. Цяпер, з ростам незадаволенасці сярод нямецкага насельніцтва, у лютым 1917 года нямецкі штаб пастанавіў аднавіць напады на ўсе судны, заходзячыя ў парты саюзнікаў.
* [[21 лютага]] — [[20 снежня]]: [[Бітва пад Вердэнам]] — адна з самых вялікіх вайсковых аперацый на Заходнім фронце.

* [[5 сакавіка]] — [[17 сакавіка]]: [[Нарачанская аперацыя]] расійскіх войскаў. Беспаспяховая спроба наступу, дазволіла спыніць актыўныя дзеянні немцаў пад [[Вердэн]]ам.
Лічылася, што дзякуючы гэтаму ўдасца вымусіць Англію пайскі не поўгадовы перапынак у вайне, у той час як амерыканскім войскам, каб стаць значнай сілай на заходнім фронце, патрабаваўся, як мінімум год. Першапачаткова падводныя лодкі наносілі велізарныя страты для гандлёвых караванаў, але пазней, у сувязі з увядзеннем ваенных канвояў, страты былі значна паменшаны.
* [[9 сакавіка]]: Германія абвясціла вайну супраць [[Партугалія|Партугаліі]]

* [[18 сакавіка]]: Пачалася [[Нарачанская аперацыя]] рускіх войск
У красавіку 1917 года брытанцы выправадзілі шэраг атак, якія далі пачатак бітве пры Арасе. Нягледзечы на поспехі канадскага корпуса і 5-й брытанскай дывізіі, выкарыстаць гэту магчымасць яны не здолелі, за цяжкіх страт, панесеных падчас сутыкненняў на поўдні.
* [[21 мая]] — [[2 жніўня]]: [[Брусілаўскі прарыў]], расійскім войскам занятая [[Галіцыя]] і [[Букавіна]].

* [[13 чэрвеня]] — [[29 ліпеня]]: [[Скробава-Гарадзішчанская аперацыя]], няўдалая спроба прарыву расійскімі войскамі нямцкага фронту пад [[Баранавічы|Баранавічамі]]
У гэтым жа месяцы генерал Роберт Нівель, прыказаў распачаць наступленне на Эна. Наступленню ў якім брала ўдзел каля 1,2 мільёна салдатаў, папярэднічаў тыднёвы артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый, пяхоту падтрымлівалі танкі. Аднак, нягледзячы на такія вялікія сілы і сродкі, якія ўдзельнічалі ў атацы, саюзнікі не змаглі дасягнуць сваіх мэт, гэта было галоўным чынам з-за складанай мясцовасці у якой прыходзілася дзейнічаць англійскім і французскім салдатам. Акрамя таго, немцы атрымалі кантроль у паветры, што перашкаджіла саюзным самалётам-разведчыкам карэкціраваць агонь сваёй артылерыі. На працягу тыдня загінула 100 тыясч французскіх салдат. Не зважаючы на цяжкія страты Нівель вырашае пряцягнуць наступленне ў маі.
* [[24 чэрвеня]] — сярэдзіна [[лістапад]]у: [[Бітва на Соме]], на Заходнім фронце.

* [[27 жніўня]]: [[Румынія]] абвясціла вайну супраць Аўстра-Венгрыі
3 мая знясіленная 2-я французская дэвізія (пераважна складалася з ветэранаў Вердэна) адказалася выконваць прыказ. Афіцэры не ведалі, як пакараць салдатаў за непаслушэнства, каб не зрабіць якіх-небудзь наступстваў. У хуткім часе бун французскай арміі перакінуўся яшчэ на 54 дэвізіі. з якіх дэзерціравала некалькі тысяч чалавек. Замест кар французскае кіраўніцтва заклікала бунтаўнікоў выканаць абавязак перад айчынай, што дало свой плён. Людзі вярнуліся ў акопы, аднак удзельнічаць у атацы адмовіліся. Ад гэтага часу, цэлы год, французы знаходзіліся ў абароне, а ўвесь цяжар атак лёг на брытанцаў і іх каланіяльныя войскі.
* [[28 жніўня]]: Італія абвясціла вайну супраць Германіі


=== [[1917]] ===
=== [[1917]] ===

Версія ад 11:46, 5 мая 2012

Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Файл:WW1 TitlePicture For Wikipedia Article.jpg
Па часавай стрэлцы зверху: Акопы на заходнім фронце; брытанскі танк Mark IV, які перасякае траншэю; лінкор каралеўскага флота HMS Irresistible, які апускаецца пасля выбуху марской міны у бітве ў Дарданэлах; кулямётны разлік у процігазах і біплан Albatros D.II
Дата 28 ліпеня 191411 лістапада 1918
Месца Еўропа, Афрыка і Блізкі Усход (нядоўга ў Кітаі і астравах Ціхага акіяна)
Вынік Перамога Антанты. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі ў Расіі і Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі. Распад Германскай імперыі, Расійскай імперыі, Асманскай імперыі, і Аўстра-Венгрыі. Выплата Веймарскай рэспублікай рэпарацый. ЗША становяцца звышдзяржавай. Другая сусветная вайна.
Праціўнікі
Антанта Цэнтральныя дзяржавы
Камандуючыя
Камандуючыя Камандуючыя
Сілы бакоў
Армія:
10119
Лёгкія гарматы:
11430
Палевая артылерыя:
450
Самалёты:
449
Армія:
6122
Лёгкія гарматы:
7944
Палевая артылерыя:
1856
Самалёты:
297
Страты
Загінула ваенных:
5 953 372
Паранена ваенных: 9 723 991
Знікла ваенных: 4 000 676[1]
Загінула ваенных:
4 043 397
Паранена ваенных: 8 465 286
Знікла ваенных: 3 470 138[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая сусветная вайна — вайна двух геапалітычных блокаў, Антанты і Цэнтральных дзяржаў (28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918).

Гэтая назва ўмацавалася ў гістарыяграфіі толькі пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939. У міжваенны перыяд ужывалася назва «Вялікая вайна» (англ.: The Great War, фр.: La Grande guerre), у Расійскай імперыі яе часам называлі «Другой Айчыннай»; затым у СССР — «імперыялістычнай вайной».

Непасрэдным повадам да вайны паслужыла Сараеўскае забойства 28 чэрвеня 1914 аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім студэнтам Гаўрылам Прынцыпам, які быў членам тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна», што змагалася за аб'яднанне ўсіх паўднёваславянскіх народаў у адну дзяржаву.

Пачаткова вайна вялася 8 дзяржавамі, у канцы — 38 дзяржавамі з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 млрд чал. Працягвалася 51 мес. 2 тыдні, чалавечыя страты ўсіх бакоў каля 9,5 млн забітых, каля 20 млн параненых.

У выніку вайны спынілі сваё існаванне тры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская і Асманская.

Прычыны

Перадгісторыя

Канадскі плакат, прызываючы франкаканадцаў да ўступлення ў армію

Венскі кангрэс, які тэрытарыяльна ўладкаваў Еўропу, не даваў правоў на самавызнанне і свабоду "іншым" народам, аддаючы ім месца пад патранажам магутных дзяржаў. Доўгі час пастанаўленні кангрэса існавалі дзякуючы так званаму Свяшчэннаму саюзу, але з часам паміж еўрапейскімі краінамі сталі ўзнікаць непаразуменні. Аб'яднанне Італіі ў 1861 годзе і Германіі ў 1871 годзе, дасягнутыя нацыяналістамі, прывялі да перастаноўцы сіл. У выніку франка-прускай вайны, Францыя страціла на карысць Германіі Эльзас і Латарынгію, што пасеяла сярод французаў жаданне помсты суседзям. У Аўстра-Венгрыі і На Балканах, усе часцей успыхалі канфлікты на этнічнай глебе. У асноўным хваляванні адбываліся ў паўднёвай часцы імперыі, якую насялялі славяне, сімпатызіраваўшыя панславянізму, пашыраны Сербіяй і Расіяй. Аналагічнай дактрынай панславянізму, з'яўлялася дактрына пангерманізму. якая была пашырана сярод урада Германіі і Аўстра-Венгрыі, што безумоўна вядо да абастрэння канфлікта.

Адным з фактараў напружання паміж дзяржавамі быў імпералізм. У выніку прагрэса індустрыяльнай рэвалюцыі, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі, былі неабходныя вялікія рынкі сбыту, для сваіх тавараў, колькасць якіх павялічвалася з кожным разам. Гэтыя краіны актыўна ўдзельнічаюць у эканамічнай экспансіі Афрыкі, Азіі і Акеаніі. Англія і Францыя здолелі мірна вырашыць любыя пытанні, датычныя сваіх калоній, але не хацелі мірыцца з агрэсіўнай каланіяльнай палітыкай, якую праводзіў Другі Рэйх, што яшчэ больш павялічыла напружанне. На Блізкім Усходзе за распадаючайся Асманскай імперыяй, уважліва назіралі Расіі і Аўстра-Венгрыя, які гатовіліся да падзелу тэрыторый саслабелага суседа.

На прыканцы 19 ст. узнікла новая сацыяльная і філасофская дактрына, якая атрымала назву Сацыяльны дарвінізм. Паводле гэтай тэорыі ўсе нацыі, народы і этнічныя групы, павінны былі весці канкурэнцыю за сусветнае першанство. Будавалася гэтая тэорыя на думках Дарвіна, а менавіта на біялагічнай эвалюцыі і міжвідавай канкурэнцыі, што разумелася як «выжыванне найболей прыстасаваных». Такая ідэалогія выдатна ўпісвалася ў імперскую палітыку, правадзімую еўрапейскімі дзяржавамі. Апраўданая жорсткая "бітва за выжыванне" паміж краінамі, вымушала мацнейшых "з'ядаць" слабейшых, што пазней, у міжваенны перыяд, дало пачатак нацыскаму расізму. Сацыяльны дарвінізм, таксама служыў апраўданнеем, за правадзімую каланізацыю ў Азіі і Афрыцы.

У дадатак, у такіх краінах, як Аўстра-Венгрыя і Германія, шла барацьба паміж германскай і славянскай культурамі. Менавіта ў гэты час ваенная перавага над суседзямі, стала ключом развіцця для шматлікіх еўрапейскіх цывілізацый. Тупік у імперскай палітыцы азначай бы толькі адно - крах і катастрову. Такая філасофія была каталізатарам для фарміравання патрабавальных адносін паміж дзяржавамі.

Большасць краін пачало праводзіць агрэсіўную прапагандысцкую кампанію, выклікаючы такім чынам у грамадстве нянавісць і агрэсію да ворага. Любыя дыпламатычныя крокі разглядаліся, як правакацыя.

Унутраная палітыка Германіі

На парпламенцкіх выбарах 1912 года ў Германіі, адносна вялікую колькасць галасоў атрымала партыя левых сацыял-дэмакратаў (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі). Прускія юнкеры, якія склалі большасць новага парламенту, асцерагаючыся ўзрастаючай папулярнасці левых, імкнуліся адцягнуць увагу грамадства ад палітычных спраў. Правыя пачалі шукаць знешняга канфллікту, які б з'яднаў народ і выклікаў патрыятычныя пачуцці да ўрада. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што шматлікія прускія кансерватары выступалі супраць любых ваенных дзеянняў, нават пераможных, лічачы што вайна можа выклікаць рэвалюцыйны настрой, калі б яна была доўгай і знішчальнай.

Крах саюзаў

Мікала ІІ, імператар расійскі

Першая сусветная вайна часткова была справацыравана існаваннем дзвюх варожых саюзаў Антанты (Велікабрытанія, Францыя і Расія) і Тройственнага саюза (Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія), якія зарадзіліся дзякуючы канцлеру Рэйха - Бісмарку, пасля франка-прускай вайны. Бісмарк жадаючы ізаліраваць Францыю, у 1879 годзе заключыў з Астра-Венгрыяй ваенны дагавор, супраць Расіі (у выніку вайны паміж Германіяй і Францыяй, Аўстра-Венгрыя павінна была захаваць нейтральнасць). У 1882 годзе скарыстаўшы становішча "жалезны канцлер" уцягнуў у альянс супраць Францыі Італію, якая была незадаволена захопам французамі Тунісу. Італія павінна была застацца нейтральнай калі б Расія атакавала Аўстра-Венгрыю, а немцы і аўстра-венгры ў сваю чаргу згаджаліся дапамагчы італьянцам, калі б яны падвергліся нападу з боку Францыі. Тым часам адносіны паміж Аўстра-Венгрыяй і Расіяй, пагаршаліся праз сітуацыю на Балканах, аднак да адкрытай вайны даходзіла. Справа ў тым, што яшчэ перад адстаўкай Бісмарк заключыў з Расіяй мірны дагавор, паводле якога абодва бакі павінны былі захоўваць нейтральнасць у выпадку, калі адзін з бакоў знаходзіцца ў стане вайны.

На змену Бісмарку да ўлады прыйшоў Вільгельм ІІ (20 сакавіка 1890), які крута змяніў накірунак знешняй палітыкі Рэйха. Новыя прадстаўнікі ўрада былі нецярпімыя да славян, а менавіта да Расіі, такім чынам нядаўні мірны дагарвор, не меў шанцаў на далейшае існаванне. Францыя выкарыстала прадстаўленую магчымасць, і знайшла сабе новага саюзніка ў асобе Мікалая ІІ, рускага цара, заключыўшы з ім шэраг абаронных трактатаў у 1892 годзе. Тым часам, Вялікая Брытанія пачала насцярожана ставіца да нямецкіх палітычных праграм, у прыватнасці велізарнае пашырэнне германскага флота, якое ставіла пад пагрозу панаванне англійскага флота.

У 1904 годзе Францыя і Вялікабрытанія вырашылі пераадолець азаемную варожасць і аб'яднацца ў палітычна-ваенны саюз, які атрымаў назву Антанта. У 1907 годзе да саюзу далучылася Расія. Вялікабрытанія таксама мела саюзныя адносіны з Японіяй. Так Еўропа на пачатку ХХ стагодзя была падзелена на два варожыя лагеры: Антанта і Тройствены саюз.

План Шліфена

Напружанне нарастала, вайны было не пазбегнуць. Тэарэтыкі пачалі распрацоўваць ваенныя планы. Большасць лічылі, што для перамогі неабходна напасць першым і такім чынам атрымаць перавагу над праціўнікам. Для ажыцяўлення гэтага плана, неабходна было, як мага хутчэй аб'явіць мабілізацыю і не патрапіць знянацку, аказаўшыся ў абароне.

Нямецкае вярхоўнае кіраўніцтва, у выпадку пачатку вайны паміж дзяржавамі, разлічвала першым чынам хутка разабрацца з Францыяй, для таго каб Расія не паспела мабілізаваць свае грамадныя людскія рэсурсы. Пасля ліквідацыі аднаго праціўніка, усе нямецкія войскі павінны былі перайскі на ўсходні фронт. Хоць план бліцкрыга быў распрацаваны яшчэ ў 1905 годзе, графам Адольфам Шліфенам, нямецкае кіраўніцтва ўскладала на яго велізарныя надзеі, асабліва пасля руска-японскай вайны, якая агаліла ўсе слабыя месцы царскай Расіі.

Гонка ўзбраенняў

Еўропа гатовілася да вайны. Большасць краін, увялі воінскую павіннасць, распрацавалі планы-дзеянні ў выпадку пачатка канфлікту. Тэхналагічнае і арганізацыённае развіццё прывялі да стварэння генеральных штабаў з выразным раскладам для мабілізацыі і наступальных аперацый.

Войска Францыі і Германіі павялічылі сваю колькасць амаль, што ўдвая. Гонка ўзбраенняў, на моры, была відавочнай, асабліва паміж Велікабрытаніяй і Германіяй. Першая дзеля забеспячэння марскога панавыання распрацавала новыя мадэлі ваеннай марской тэхнікі, як вынік стварэнне ў 1906 годзе дэйтонаў, Джонам Фішарам. Вайна 1905 года паміж Расіяй і Японіяй паказала ўсю моц сучаснага флоту і падштурхнула еўрапейскія дзяржавы да стварэння вялікай колькасці бранірванных, буйнакаліберных караблёў. Калі Велікабрытанія павялічыла вытворчасць ваенных судоў, Германія ў адказ зрабіла тое ж самае, таксама наладзіўшы вытворчасць дэйтонаў. Між тым, міжнародныя высілкі былі накіраваныя на спыненне і ззапавольванне гонкі ўзбраенняў, у тым ліку Гаагскія канвенцыі 1899 і 1907 гадоў, якія на жаль не мелі поспеху.

Мараканскі і Балканскі крызісы

Палітычная карта Еўропы, 1914 год

Інтарэсы еўрапейскіх дзяржаў яшчэ больш разышліся падчас Маранскага і Балканскага крызісаў. У 1905 годзе Германія падтымала Марока на шляху да незалежнасці, афрыканскую калонію, якую Брытанія перадала пад пратэктарат Францыі ў 1904 годзе. У германска-французскім канфлікце англічане занялі французскі бок, а вайны ўдалося пазбегнуць дзякуючы канферэнцыі ў Альхесірасе ў 1906 годзе, на якой Марока было замацавана за Францыяй[2].

Іншы канфлікт быў справацыраваны Аўстра-Венгрыяй, якая ў 1908 годзе анэксіравала былую турэцкую правінцыю - Боснію. Пасля гэтай падзеі так званы "вялікасербскі рух" паставіў перад сабою мэту - здабыць славянскую Боснію, напружыўшы такім чынам адносіны паміж Аўстрыяй і Сербіяй. Расія звязаная з Сербіяй саюзам падтрымала яе ў спрэчцы і аб'явіла мабілізацыю. Гэта ў сваю чаргу азначала, што Германія пагражае вайной Расіі. Пачатак вайны быў адложаны на некаторы час, бо Расія вырашыла выйсці з канфлікту, аднак аўстра-рускія адносіны засталіся вельмі напружаннымі.

Другі мараканскі крызіс успыхнуў у 1911 годзе, калі немцы адправілі сваіх кананераў у Агадзір, у адказ на ўвод французскіх войск у сталіцу Марока, горад Фес. Гэтыя войскі павінны былі абараняць еўрапейскіх жыхароў Феса, ад мараканцаў патрабуючых незалежнасці, аднак Германія расцаніла гэта, як парушэнне Альхесірасскага пагаднення. Англія зноў заняла бок Францыі і перасцерагла Германію ад паспешных крокаў. Германія атрымала частку Французскай Экватэрыяльнай Афрыцы, а Францыя атрымала поўны пратэктарат над Марока.

Тым часам на Балканах успыхнула дзве вайны, пад час якіх Грэцыя, Сербія і Балгарыя спачатку занялі амаль усю еўрапейскую тэрыторыю Турцыі, а затым падаліся дзяліць паміж сабою здабытую тэрыторыю (Грэцыя, Сербія і Румынія супраць Балгарыі). Таксама з кожным разам даходзіла да ўсё большага абвастрэння аўстра-сербскіх адносін, у прыватнасці Аўстра-Венгрыя вымусіла сербаў саступіць некаторыя тэрыторыі здабытая падчас нядаўніх балканскіх войн.

Сараеўскае забойства

Гаўрыла Прынцып

28 чэрвеня 1914 года эрцгерцаг аўстрыйскі Франц Фердынанд, нашчадак аўстрыйскага стальца, быў застрэлены ў баснійскім Сараеве. На той час Боснія была моцна заселена шматлікімі этнічнымі сербамі. Забойцам выступіў Гаўрыла Прынцып - сербскі нацыяналіст, які прыналежыў да тэрарэстычнай арганізацыі "Чорная рука". Адразу пасля забойства, Германія выказала падтрымку Аўстра-Венгрыі, у любых дальнейшых дзеяннях, тым самым правацыруючы яе на ваенны канфлікт з Сербіяй, між тым калі Францыя выказала сваю падтрымку Расіі. Аўстра-Венгрыя, інфарміраванная, што ініцыятарам забойства быў сербскі ўрад, выдвінула Сербіі непрымальны ўльтыматум, які фактычна пазбаўляў краіну суверэнітэту. Сербія пагадзілася амаль на ўсе пункты, у тым ліку адмаўлялася ад любых правоў на Боснію, пагадзілася на ўласнае аўстрыйскае раследаванне сараеўскага забойства, аднак адкланіла запрос, паводле якога аўстрыйская паліцыя мела б права дзейнічаць у сваіх інтарэсах, на тэрыторыі Сербіі. Аўстра-Вегрыя палічыла адказ не здавальняючым.

Пачатак вайны

28 ліпеня 1914 года Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі. 29 ліпеня Расія яб'яўляе частковую мабілізацыю, але толькі супраць Аўстра-Венгрыі, і ў якасці крока падтрымкі Сербіі. Пасля, аднак, абвясціла ўсеагульную мабілізацыю. 31 ліпеня Германія пагражае Расіі вайной, у выпадку далейшага правядзення поўнай мабілізацыі. У дадатак Францыя, таксама аб'явіла ўсеагульную мабілізацыю. 1 жніўня Другі Рэйх аб'явіў вайну Расіі, а двума днямі пазней Францыі. Нямецкае ўварванне ў Бельгію, са скасаваннем яе незалежнасці, вымусіла Брытанію аб'явіць вайну Германіі, 4 жніўня. Да вайны, таксама, далучылася Японія, якая мела дагавор з Англіяй. 6 жніўня Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Расійскай імперыі.

Развіццё падзей

Першыя ваенныя дзеянні пачаліся ў Афрыцы і Ціхаакіянскім рэгіёне, у калоніях і залежных тэрыторыях еўрапейскіх краін. 8 жніўня 1914 года злучаныя брытанскія і французскія сілы нанескі ўдар па нямецккаму пратэктарату Тога, што ў Заходняй Афрыцы. Пасля, 10 жніўня нямецкія войскі атакавалі Паўднёвую Афрыку - частку брытанскай каланіяльнай імперыі. Новая Зеландыя – адзін з англійскіх дамініёнаў, 30 жніўня акупіравала нямецкія астравы Самоа (дакладней іх заходнюю частку)[3]. 11 верасня, для падтрымцы Рэйха, аўстралійскі ваенна-марскі флот і сухапутныя сілы высадзіліся на востраве Новая Памеранія (сёння Новая Братанія), які з'яўляўся часткай нямецкай Новай Гвінеі. На працягу некалькіх месяцаў сілы Антанты або выціснулі, або прынялі капітуляцыю ад усіх нямецкіх войск размешчанных у Ціхаакіянскім рэгіёне (большасць астравой была занята Японіяй). Войска Рэйха аказвала жорсткі супраціў толькі ў некаторых рэгіёнах Афрыкі (галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Танзаніі).

Нямецкія салдаты адпраўляюцца на фронт. Надпіс на вагоне"З Мюнхена праз Мец у Парыж"

У Еўропе, арміі цэнтральных дзяржаў Германіі і Аўстра-Венгрыі пакутавалі ад адсутнасці супрацоўніцтва паміж штабамі ваеннай выведкі, і таму часта саюзнікі нават не ведалі аб узаемных планах дзеянняў. Спачатку Германія гарантавала падтрымку аўстрыйцам падчас уварвання Аўстра-Венгрыі ў Сербію, аднак абяцанні не перараслі ў рэальныя дзеянні. Аўстра-Венгрыя спадзявалася, што Германія здолее забяспечыць абарону паўночнай граніцы ад Расіі. Аднак нямецкае ваеннае кіраўніцтва, першым чынам, разлічвала усімі сіламі атакаваць заходні фронт, а менавіта Францыю. Гэтыя ўзаемныя непаразуменні прывялі да перафарміравання аўстрыйскай арміі з поўдня на поўнач, каб супрацьстаяць расійскаму войску. Аднак пры ракіроўцы, 12 жніўня, аўстрыйцы натрапілі на сербскія сілы і распачаўшы бітву, былі пераможаны.

З цягам часу сербы занялі відавочна абарончую пазіцыю, у адрознені ад аўстрыйцаў, якія 16 жніўня спрабавалі прабіць сербскія гарнізоны. У адну з разлютаваных баямі ноч сербы нечакана атрымалі падтрымку пад кіраўніцтвам Сцепа Сцепановіча. Праз тры дні аўстра-венгры былі вымушаны адступіць за Дунай, нясучы пры гэтым вялікія людскія страты ў 21 тысячу чалавек, пры 16 тысячах з сербскага боку. Гэта была першая вялікая перамога Антанты з пачатку вайны. Аўстрыйцы не здолелі дасягнуць галоўнай мэты - ліквідацыі паўднёвага фронту; аказалася, што без нямецкай дапамогі Аўстра-Венгрыя не зможа весці вайну на два бакі адначасова (Сербія і Расія).

Нямецкі план прадугледжваў накіраваць усе сілы на Францыю, каб у хуткім часе пазбавіць яе удзелу ў вайне. А затым накіраваць усю армію супраць Расіі. Згодна плану Шліфена напад на Францыю павінны быў адбыцца з поўначы, праз тэрыторыю Бельгіі. У цэлях выканання плана нямецкае кіраўніцтва дасла бельгійскаму ўраду ноту, у якой змяшчала патрабаванне на дазвол знаходжання нямецкіх войск на тэрыторыі Бельгіі. Бельгійскі ўрад адказаў немцам, на што войска Германіі ўварвалася ў краіну, захапіўшы пры гэтым Люксембург. Немцы не прадугледжвалі моцнага супрацьстаяння, якое яны сустрэлі каля горада Ліеж, дзе знаходзілася ваеннае ўмацаванне. Імператарская армія, аднак, не зважаючы на бельгійскі супраціў пасоўвалася ў кірунку Францыі. Велікабрытанія ў дапамогу свайму саюзніку выслала экспедыцыйны корпус, які накіраваўся на ўсход. 21 жніўня 1914 года быў забіты першы брытанскі салдат, адбылося гэта паблізу Монса.

Заходні фронт

1914 год – нямецкае ўварванне ў Бельгію і Францыю

Заходні фронт, 1914 год

Першай бітвай на тэрыторыі Белігіі была аблога Льежа, якая працягвалася з 5 па 16 жніўня. Пасля падзення гарадской крэпасці бельгіскае войска адступіла ў кірунку Антверпена і Намюра. Асноўнае нямецкае войска, якое імкнулася прарвацца на тэрыторыю Францыі, амінула бельгійскую армію, якая стала цяпер сур'ёзнай пагрозай для нямецкага тылу. Па гэтай прычыне горад Намюр быў узяты ў аблогу, якая цягнулася з 20 па 23 жніўня.

Французскі наступацельны план (План XVII) прадугледжваў здабыццё Эльзаса і Латарынгіі. 14 жніўня пачалося ажыццяўленне плана праз атаку французаў на Сарбур у Латарынгіі і Мюлуз у Эльзасе. Французы здолелі здабыць першы горад і дайсці да ракі Саар, аднак пазней яны былі адкінутыя з гэтага рэгіёна. Ужо 20 жніўня нямецкай контратакай быў захоплены Сарбур. Акрамя таго, першапачаткова здабыты французскім войскам Мюлуз, быў пакінуты імі, з-за пагрозы знішчэння латарынгскіх вайсковых аддзелаў.

Нямецкія салдаты на бельгійскай мяжы

Пасля перасячэння Бельгіі і Люксембурга кайзераўская армія падступіла да граніцы Паўночнай Францыі, дзе сутыкнулася з аб'яднанным войскам французаў і брытанцаў. Пачалася серыя памежных бітваў. Асноўныя баі разгарнуліся ў раёне Шарлеруа і Монс. Пасля шэрагу паразаў урад саюзнікаў аб'явіў геральнае адступленне, падчас якога адбыліся бітвы пры Ле-Като і Гюдэ, таксама аблога Мабёжа.

Перадавыя нямецкія батальёны знаходзіліся ўжо на адлегласці 70 км ад Парыжа, як нечакана два корпусы былі пераведзены ва Усходнюю Прусюю[4], што значна аслабіла наступленне на французскую сталіцу. У такой сітуацыі немцы былі вымушаны адступіць на поўнач ад ракі Эна, дзе войска і замацавалася. Такім чынам з гэтага перыяду на Заходнім фронце пачынаецца статычнае вядзенне вайны, якое працягнецца яшчэ тры гады. За гэты перыяд была вельмі моцна развіта сістэма траншэй і акопаў, якія цягнуліся ад Ла Манша да швейцарскай граніцы.

1915 год

Заходні фронт 1915-1916

Лінія фронту праходзіла паміж паўночным узбярэжжэм і Вагезамі, і насіла імя Наён, ад назвы захомленнага немцамі тутэйшага горада. Брытанцы імкнуліся прарвацца з поўначы і рухацца ў накірунку Артуа, у той час калі французы заатакавалі б Шампань. 10 сакавіца сілы саюзнікаў распачалі вялікае наступленне. Англійскае войска рынулася ў атаку, жадаючы авалодаць узвышшам Аўберс. Атаку праводзілі чатыры дывізіі, занімаючы тэрыторыю шырынёй каля трох кіламетраў. Перад наступленнем, па нямецкім пазіцыям праводзіўся шквальны артэлерыйскі абстрэл, які працягваўся поў гадзіны. Пачатак аперацыі суправаджаўся поспехам, ужо праз чатыры гадзіны былі захопленыя акрэсныя вёскі. Аднак атака была прыпынена, у сувязі з папаўненнем боепрыпасаў. Гэты момант дазволіў немцам сцягуць рэзервы і выправадзіць контратаку, дзякуючы якой было адбіта ўзвышша Аўберс. Нямецкае камандаванне імкнулася ўтрымаць нязменнай сітуацыю на фронце і адначасова гатовіла наступ у раёне горада Іпр, які брытанцы захапілі яшчэ ў лістападзе 1914 года падчас першых сутычак у гэтым рэгіёне. Удар быў закліканы адцягнуць увагу ад галоўнага ўдару, які павінен быў адбыцца на Усходнім фронце і падарваць ажыццяўленне франка-брытанскіх планаў, а таксама праверыць новую зброю. Пасля двухднеўнай бамбардзіроўкі, 22 красавіка 1915 года, нямецкія врйскі распылілі хлоркавы газ, які быў аднесены ветрам да брытанскіх акопаў. Зелёна-жоўтая хмара прынесла абаронцам смяротна-задушлівы эфект, сярод войску пачалася паніка, людзі кінуліся наўцечкі, што прывяло да ўтварэння трохкіламетровага прабою ў абарончых камунікацях саюзнікаў. Аднак немцы не валодалі дастатковымі сіламі, каб выкарыстаць сітуацыю. Хутка падцягнутыя канадцкія войскі здолелі ўзяць сітуацыю ў свае рукі і запаволіць надыход праціўніка. Гэтая бітва стала першай, падчас каторай была ўжыта газавая зброя (немцы ужылі 168 тон атрутнага хлору), якая ўнесла 5 тысяч жыццяў[5].

Праз два дні хімічная зброя была паўторна ўжыта, што пры вяло да адступлення войск Антанты. Аднак і гэты поспех немцы не здолелі выкарыстаць. 27 красавіка саюзнікі ўжылі новыя метады абароны ад атрутных газаў, непадалёк Іпра, пяхота 16-й ірландскай дывізіі нягледзечы на распылены хлор здолела застацца і весці абарону на сваіх пазіцыях.

Восенню 1915 года над палямі боя, у небе, усё часцей сталі з'яўляцца самалёты. Да гэтай пары самалёты ўжываліся пераважна для назірання і фатаграфіравання пазіцый ворагаў. Аднак немцы пераабарудавалі свае машыны пад знішчальнікі, устанавіўшы другому пілоту кулямёт, што дало грамадную перавагу над разведвальнымі самалётамі брытанцаў і французаў.

У верасні саюзнікі правялі новую наступальную аперацыю, французы атакавалі Шампань, брыттанцы Лоас. Французкае камандванне амаль на працягу ўсяго лета гатовіліся да наступлення, пры гэтым брытанцы занялі абарончую пазіцыю на длінным кавалку фронту, імкнучыся прапусціць французаў на перад. Артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый пачаўся 22 верасня, галоўны ўдар быў назначаны на 25 верасня. Немцы прадбачылі сцэнарый наступлення і былі гаторыя да шквальнай атакі праціўніка; за галоўнай лініяй акопаў былі пабудаваныя дадатковыя абарончыя пазіцыі, які дасягалі нават да 3 км. у глыбіню абароны. Гэта пазволіла ім затрымаць французаў, якія імкнуліся аднавіць атаку да лістапада. Таксама 25 верасня, пачалася атака брытанцаў на Лоас, якія галоўным чынам, мелі цэль падтрымаць наступленне французаў. Брытанскай атацы папярэднічала чатырохднёўная артылерыйская разведка агнём, пад час каторый было выкарыстана 250 тыс. снарадаў і больш за 5 тыс. капсул з хлорам. Галоўныя ўдарныя сілы наступлення складаліся з двух корпусаў і двух дадатковых корпусаў якія імітавалі наступленне на Іпр. Брытанцы распачаўшы наступленне, панеслі тут вялікія страты, у асноўным з-за ўдала размешчаных нямецкіх кулямётных разлікаў, дасягнуўшы такім чынам нязначнага поспеху. Новая атака, якая была праведзена 13 кастрычніка, прынесла больш плённы эфект.

1916 год - вайна на знясіленне

Нямецкі шэф штаба -- Эрых фон Фалькенхайн сцвярджаў, што калі французы будуць працягваць несці такія вялізныя страты, гэта можа прывесці да іх знясілення і поўнай капітуляцыі. У пачатку 1916 года немцы пачалі гатовіцца да поўнамаштабнай контратацы, сцягнуўшы ў раён Вердэна пяхоту і паветранныя сілы. Вердэн з'яўляўся добраўмацаванай крэпасцю, акружанай кальцом абарончых фартоў; суцэльны комплекс заставаўся, бадай што, апошняй перашкодай на пуці ў Парыж.


Вялікая роля адвадзілася нямецкай авіяцыі, якая на пачатку вайны здолела знішчыць большасць самалётаў саюзнікаў, што давала ёй магчымасць панавання ў паветры над крэпасцю і свабоднага маніпулявання нямецкіх бамбавікоў і самалётаў-разведчыкаў. Дзякуючы гэтаму артылерыйскі абстрэл быў досыць дакладным. Тым не менш, у маі ў небе над Вердэнам з'явілася французская эскадра пераследу Nieuport з сучасным тыпам байцоў . Паветраныя сутычкі перараслі ў бітвы беспрэцэдэнтных маштабаў. Кожная з бакоў спрабавала атрымаць кантроль у паветры, свабодна выконваць паветраную разведку і бамбаванне пазіцый праціўніка.

21 лютага нямецкія войскі абрынулі на Вердэн ураганны агонь, прадпрыняў дзевяцігадзінную артылерыйскую падгатоўку. Аднак, калі нямецкая пяхота пайшла ў атаку, спадзяючыся, што артылерыя знішчыла ўсё жывое на ўмацаванных лініях французскіх войск, яна неспадзявана для сябе сустрэлася з інтэнсіўным агнём французаў. Немцы штораз аднаўлялі наступ. Яны пачыналі з артылерыйскай падгатоўцы, падвяргаючы французскія пазіцыі мацнейшаму абстрэлу. Пасля шматмесячных крывапралітных баёў немцы здолелі дабіцца толькі нікчэмнага пасоўвання. Авалодаць Вердэнам і прарваць французскі фронт яны так і не здолелі, нягледзечы на грамадныя страты.

У восенні французы сутыкнуліся з праблемай утрымання сваіх пазіцый. З мэтай даць адпачынак французскім войскам, якія знаходзіліся ў раздробленным стане, брытанцы арганізавалі наступленне, якое павінна было паменшыць ціск на французскі фронт, а таксама дапамагчы Расіі, яка несла вялікія страты на Усходзе. 1 ліпеня брытанцы пачалі наступальную атаку на рацэ Сома, правы фланг захоўвалі пяць французскіх дывізій. Атацы папярэднічала цяжкая сяміднеўная артэлерыйская бамбардзіроўка. Французскія сілы, у сваім накіронку дасягнулі значных поспехаў, аднак брытанцы моцна пацярпелі ад сваёй артылерыі, якая не здолела знішчыць ні калючы дрот, ні нямецкія акопы[6].

Саюзнікі атрымаўшы ўрок пад Вердэнам, распрацавалі новыя тыпы самалётаў, якія былі выкарыстаны ў небе над Сома. Іх дзейнасць дасягнула вялікіх поспехаў і вымусіла немцаў рэарганізаваць свае паветраныя сілы. З гэтага часу ў паветраных баях бралі ўдзел шмат самалётаў, а не па адной машыне, як гэта было раней.

Пасля перагрупіроўцы сіл, бітвы ў рэгіёне Сома працягваліся далей у ліпені і жніўні. Брытанцы дасягнулі значных поспехаў, нягледзечы на падтрымку нямецкага войска ізноў прыбылымі ваенаслужачымі. У жніўні саюзнікі змянілі тактыку атакуючых аддзелаў, выкарыстоўваючы адносна невялікія штурмавыя групы, аднак і яны не змаглі зламаць пазіцыі праціўніка. Вынікам праведзеных баёў стала ўмацаванне лініі фронту занятай брытанцамі, які лічылі неабходнай артылерыйскую падгатоўку і неабходнасць мець пазіцыі для будучых атак.

Астатняя фаза бітвы над Сома стала першым у гісторыі эпізодам калі былі ўжыты танкі. Саюзнікі правёўшы наступленне не дасягнулі значных вынікаў, танкі былі няздольныя змяніць сітуацыю, з-за сваёй малой колькасці і частых паломак на поле бітвы. Вырашальная бітва на Соме адбылася ў кастрычніку і пачатку лістапада. Як вынік невялікі зрух фронта і велізарным стратам з абодвух бакоў (саюзнікі страцілі 600 тысяч чалавек, немцы 460 000.).

Таксама, у жніўні 1916 года адбыліся значныя перамены ў Германскім вярхоўным камандванні, дзе пасля адстаўкі Фалькенхайна, кіраўніцтва прынялі прыбылыя з Усходняга фронту Пауль фон Гіндэнбург і Эрых Людэндорф. Два новых камандуючых пасля прыбыцця заявілі, што бітва пад Вердэнам і наступленне пад Сома значна знясілілі нямецкую армію на ўсіх накірунках фронту. Па гэтай прычыне, яны вырашылі застацца ў стратэгічнай абароне на захадзе, аднак кіраўніцтва саюзных дзяржаў планавала нанесці ўдар у іншым мейсцы.

Падчас бітвы над Сома і падчас зімы немцы пачалі будаўніцтва новых абарончых пазіцый, па-за асноўнай лініяй фронту, абарончая лінія атрымала назву Лінія Гіндэнбурга. Будаўніцтва лініі мела цэль скарачэнне нямецкага фронта і выдзяленя пэўнай колькасці салдатаў для новых заданняў. Фартыфікацыі цягнуліся ад Араса да Сен-Кантэн. Брытанскія лётчыкі-разведчыкі даведаліся аб будаўніцтве лініі ў лістападзе 1916 года.

1917

Аперацыя па перамяшчэнню нямецкай арміі да Лініі Гіндэнбурга патрымала назву Альберых. Распачатая 9 лютага, закончылася 5 красавіка 1917 года. Немцы заставілі за сабою поўнасцю знішчоны абшар, які хутка быў заняты англічанамі. Перасоўванне адбылося на адлегласць ад 10 да 50 км ад зыходнай лініі фронту. Перадыслакацыя імператарскай арміі суправаджалася частымі брытанскімі контратакамі, брытанскі штаб імкнуўся адыграцца за вялізныя страты пад Сома.

6 мая Злучаныя Штаты аб'явілі вайну Германіі. Пасля затаплення трансантлатычнага лайнера Луізітанія ў 1915 годзе, немцы спынілі сваю стратэгічную праграму падводнай вайны на Атлантыцы, таму што гэта магло зацягнуць у вайну ЗША. Цяпер, з ростам незадаволенасці сярод нямецкага насельніцтва, у лютым 1917 года нямецкі штаб пастанавіў аднавіць напады на ўсе судны, заходзячыя ў парты саюзнікаў.

Лічылася, што дзякуючы гэтаму ўдасца вымусіць Англію пайскі не поўгадовы перапынак у вайне, у той час як амерыканскім войскам, каб стаць значнай сілай на заходнім фронце, патрабаваўся, як мінімум год. Першапачаткова падводныя лодкі наносілі велізарныя страты для гандлёвых караванаў, але пазней, у сувязі з увядзеннем ваенных канвояў, страты былі значна паменшаны.

У красавіку 1917 года брытанцы выправадзілі шэраг атак, якія далі пачатак бітве пры Арасе. Нягледзечы на поспехі канадскага корпуса і 5-й брытанскай дывізіі, выкарыстаць гэту магчымасць яны не здолелі, за цяжкіх страт, панесеных падчас сутыкненняў на поўдні.

У гэтым жа месяцы генерал Роберт Нівель, прыказаў распачаць наступленне на Эна. Наступленню ў якім брала ўдзел каля 1,2 мільёна салдатаў, папярэднічаў тыднёвы артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый, пяхоту падтрымлівалі танкі. Аднак, нягледзячы на такія вялікія сілы і сродкі, якія ўдзельнічалі ў атацы, саюзнікі не змаглі дасягнуць сваіх мэт, гэта было галоўным чынам з-за складанай мясцовасці у якой прыходзілася дзейнічаць англійскім і французскім салдатам. Акрамя таго, немцы атрымалі кантроль у паветры, што перашкаджіла саюзным самалётам-разведчыкам карэкціраваць агонь сваёй артылерыі. На працягу тыдня загінула 100 тыясч французскіх салдат. Не зважаючы на цяжкія страты Нівель вырашае пряцягнуць наступленне ў маі.

3 мая знясіленная 2-я французская дэвізія (пераважна складалася з ветэранаў Вердэна) адказалася выконваць прыказ. Афіцэры не ведалі, як пакараць салдатаў за непаслушэнства, каб не зрабіць якіх-небудзь наступстваў. У хуткім часе бун французскай арміі перакінуўся яшчэ на 54 дэвізіі. з якіх дэзерціравала некалькі тысяч чалавек. Замест кар французскае кіраўніцтва заклікала бунтаўнікоў выканаць абавязак перад айчынай, што дало свой плён. Людзі вярнуліся ў акопы, аднак удзельнічаць у атацы адмовіліся. Ад гэтага часу, цэлы год, французы знаходзіліся ў абароне, а ўвесь цяжар атак лёг на брытанцаў і іх каланіяльныя войскі.

1917

1918

Храналогія аб'явы вайны
Дата Хто абвясціў вайну Каму была абвешчаная вайна
28 ліпеня 1914 г. Аўстра-Венгрыя Сербія
1 жніўня 1914 г. Германія Расія
2 жніўня 1914 г. Германія Францыя
3 жніўня 1914 г. Германія Бельгія
4 жніўня 1914 г. Вялікабрытанія Германія
5 жніўня 1914 г. Чарнагорыя Аўстра-Венгрыя
6 жніўня 1914 г. Аўстра-Венгрыя Расія
6 жніўня 1914 г. Сербія Германія
6 жніўня 1914 г. Чарнагорыя Германія
12 жніўня 1914 г. Вялікабрытанія і Францыя Аўстра-Венгрыя
15 жніўня 1914 г. Японія Германія
2 лістапада 1914 г. Расія Турцыя
5 лістапада 1914 г. Вялікабрытанія і Францыя Турцыя
23 мая 1915 г. Італія Аўстра-Венгрыя
14 кастрычніка 1915 г. Балгарыя Сербія
9 мая 1916 г. Германія Партугалія
27 жніўня 1916 г. Румынія Аўстра-Венгрыя
28 жніўня 1916 г. Італія Германія
6 красавіка 1917 г. ЗША Германія
27 чэрвеня 1917 г. Грэцыя Германія
12 ліпеня 1917 г. Гаіці Германія
19 ліпеня 1917 г. Гандурас Германія
22 ліпеня 1917 г. Сіям Германія
14 жніўня 1917 г. Кітай Германія
26 кастрычніка 1917 г. Бразілія Германія
7 снежня 1917 г. ЗША Аўстра-Венгрыя
11 лістапада 1918 г. заканчэнне вайны

Краіны ўдзельніцы

Цэнтральныя дзяржавы:

Аўстра-Венгрыя
Германская імперыя
Асманская імперыя
Балгарыя1915)
Італія (удзельнічала ў вайне на баку Антанты з 1915 года, нягледзячы на тое, што была членам Траістага саюза)

Саюзнікі (Антанта):

Францыя
Брытанская імперыя
Расійская імперыя
Італія1915)
ЗША1917)
Японія1917)
Сербія1917)

Сябры Антанты (падтрымалі Антанту ў вайне): Чарнагорыя, Бельгія, Грэцыя, Бразілія, Кітай, Афганістан, Куба, Нікарагуа, Сіям, Гаіці, Ліберыя, Панама, Гандурас, Коста-Рыка

Камандуючыя

Камандуючыя Антанты

вялікі князь Мікалай Мікалаевіч
Мікалай II
Міхаіл Васільевіч Аляксееў
Аляксей Аляксеевіч Брусілаў
Лаўраў Георгіевіч Карнілаў
Аляксандр Фёдаравіч Керанскі
Мікалай Мікалаевіч Духонін
Мікалай Васільевіч Крыленка
Раймон Пуанкарэ
Жорж Бенжамэн Клемансо
Жозэф Жак Сезер Жафр
Фердынанд Фош
Робер Жорж Нівель
Анры Піліп Петэн
Георг V
Герберт Генры Асквіт
Дэвід Лойд Джордж
Дуглас Хейг
Джон Рашуорт Джэліка
Гарацыа Герберт Кітчэнер
Віктар Эмануіл III
Луіджы Кадорна
Арманда Дыяз
прынц і герцаг Луіджы Амедэа
Томас Вудра Вільсан
Джон Джозаф Першынг

Камандуючыя Цэнтральных дзяржаў

Франц Іосіф I
Карл I
Франц Конрад фон Гетцэндорф
Артур Арц фон Штраўсенбург
Вільгельм II
Эрых фон Фалькенхайн
Паўль фон Гіндэнбург
Хельмут Ёган Людвіг фон Мальтке (Малодшы)
Рэйнхард Шэер
Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф
кронпрынц Рупрэхт
Мехмед V
Мехмед VI
Энвер-паша
Мустафа Кемаль Атацюрк
Фердынанд I
Уладзімір Вазаў
Нікалаус Жэкаў
Георг Стаянаў-Тодараў

Беларусь у гады вайны

Фронт на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск

Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Расія планавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. З пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г. пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў. Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна-Вільня-Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. Напярэдадні і ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія губерні, былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Забараняліся забастоўкі, сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі (больш за 1320,5 тыс. чалавек). На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г.д.) прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. да 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку яе пагалоўе скарацілася на 21,5 %. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.

Сельская гаспадарка

У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было прызвана ў армію 634 400 чалавек. За гады вайны скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі: жыта — на 18,7 %, пшаніцы — на 22,1 %, бульбы — на 34,2 %. Ва ўмовах неверагоднай галечы, вялікай скучанасці насельніцтва і голаду ў прыфрантавых губернях шырока распаўсюдзіліся розныя эпідэмічныя хваробы — тыф, халера і інш. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы.

Сялянскія хваляванні

Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян поруч з антыпамешчыцкімі ўзмацніліся антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. Аднак у 19161917 гг. іх колькасць значна зменшылася. У 1916 г. іх было 60, а ў студзені — лютым 1917 г. толькі 7.

Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго ў Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Расло дэзерцірства. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту больш за 800 чалавек. 26 кастрычніка салдаты-паўстанцы разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі. Паустанцы былі жорстка пакараны. Да суда было прыцягнута 16 чалавек. З іх 9 было расстраляна, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

Беларускі нацыянальны рух

У гады вайны адбыліся значныя змены ў беларускім нацыянальным руху. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся. Была закрыта газета «Наша ніва», рэдактарам якой з'яўляўся Я. Купала. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы браты І. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі Літвы і Беларусі ў форме Вялікага княства Літоўскага з мэтай аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі. У лютым 1916 г. была распаўсюджана адозва «Грамадзяне!», у якой намячалася стварэнне самастойнай дзяржавы з соймам у Вільні.

Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца «Польскай Кароне». У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На акупіраванай беларускай тэрыторыі была створана шырокая сетка польскіх школ, розных згуртаванняў польскай «злучнасці». Гвалтоўная паланізацыя выклікала абурэнне мясцовага насельніцтва. Пачаліся спрэчкі паміж палякамі і беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група беларускіх дзеячоў на чале з В. Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі», якая ставіла сабе за мэту ўтварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.

Германія, стараючыся ўмацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць тут самастойную дзяржаву, а па-другое, прадухіліць поўнае польскае засілле на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах акупіраванага краю абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета «Гоман». У Вільні былі створаны «Беларускі клуб», згуртаванне «Золак», «Навуковае таварыства», «Беларускі вучыцельскі саюз» і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт, які ўзначальваў А. Луцкевіч. У красавіку 1916 г. камітэт прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме, а таксама ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане ў чэрвені 1916 г. Дэлегацыя беларусаў звярнулася да ўсіх цывілізаваных людзей свету з просьбай дапамагчы беларускаму народу свабодна развіваць свае «інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы», стаць гаспадаром на сваёй уласнай зямлі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б Evans, David. Teach yourself, the First World War, Hodder Arnold, 2004.p.188
  2. Adam Stankiewicz: Geneza wybuchu I wojny światowej (pol.). konflikty.pl, 21-02-2009. [dostęp 7-06-2010].
  3. Сёння дзеліца на Заходняе Самоа і Амнрыканскае Самоа
  4. У сувязі з наступленнем расійскага войска
  5. Ужыванне газавай зброі было забаронена канвенцыяй у 1899 годзе
  6. Страты брытанцаў у першы дзень бітвы налічвалі каля 57 тыс. чалавек.

Літаратура

  • Беларусь у Першай Сусветнай вайне: Гіст. нарыс / Юры Весялкоўскі; [Рэд. А.Мірановіч]. — Беласток; Лондан, 1996. — 361 с. (Бібліяграфія: С. 359—361).

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA