Крынкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: vi:Krynki
Радок 102: Радок 102:
[[ru:Крынки (город)]]
[[ru:Крынки (город)]]
[[uk:Кринкі]]
[[uk:Кринкі]]
[[vi:Krynki]]

Версія ад 19:17, 13 мая 2012

Горад
Крынкі
Krynki
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
3,85 км²
Насельніцтва
2700 чалавек (2008)
Шчыльнасць
701,3 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+(48) 85
Паштовы індэкс
16-120
Афіцыйны сайт
Крынкі на карце Польшчы
Крынкі (Польшча)
Крынкі
Крынкі (Польшча)
Крынкі

Кры́нкі (польск.: Krynki) — горад (з 1950 па 2009 — вёска) у Польшчы, у Саколкаўскім павеце Падляскага ваяводства, знаходзіцца на ўсход ад Беластоку, ля мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Колькасць насельніцтва — 2,7 тыс. чал. (2008).

Гісторыя

Упершыню Крынкі згадваюцца ў 1-й палове ХV ст. Гарадскія правы і герб Крынкам нададзены Жыгімонтам Аўгустам 22 лістапада 1569 г. Горад Гарадзенскага павету ВКЛ. Апроч вызвалення з-пад розных юрысдыкцый і атрымання вайтоўскага і бурмістроўскага судоў, крынскаўскім мяшчанам і прадмяшчанам надавалася на чатыры кірмашы: 1-ы — на свята Божага Цела, 2-і — на Святую Ганну, 3-і — на дзень нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і 4-ы — на Святога Мікалая. Таксама прадпісвалася пабудаваць ратушу з крамамі і крамкамі, лазню, вагі і цырульню. Прывілей пацверджаны Стэфанам Баторыям, Жыгімонтам Вазам, Уладзіславам Вазам, Янам Казімірам, 30 сакавіка 1670 г. прывілей Жыгімонта Аўгуста быў пацверджаны Міхалам Карыбутам Вішнявецкім з прычыны пашкоджання дакумента «непрыяцелем Масквіцянінам», пазней усе правы і прывілеі Крынкаў пацверджаны Янам Сабескім.

У 1573 г. Крынкаўскім войтам быў Ян Гунірскі, лаўнікамі — Станіслаў Сіпнеўскі, Себастыян Каменскі, Станіслаў Гарачка, Павел Санцовіч, Грынь Петраневіч.

У 1640 г. згадваецца Крынкаўскі войт Пётр Дыбоўскі, бурмістр Якуб Семяновіч, райцы — Ян Мікалаевіч Эйсімонт, Міхал Семяновіч, Ян Асташкевіч, Валенты Трушко, лаўнікі — Пётр Сыпнеўскі, Ян Эйсімонт, Матыс Маськевіч, Войцех Ляшчынскі, пісар Якуб Кухарэвіч, ксёндз Мацей Дзяргоўскі, мяшчане — Каспар Лаўрыноўскі з жонкай Ганнай Лушнеўскай, пан Ян Грыбоўскі, Якуб Капцевіч, Іван Васкевіч Парфяновіч, кравец Андрэй Мяжвінскі.

У 1670 г. згадваецца Крынкаўскі бурмістр Іван Стэцэвіч і райца Марцін Міхніч.

Паводле «Рэвізіі Гарадзенскай эканоміі 1680 г.», Крынкі складаліся з Рынку Старога і Рынку Новага каля касцёлу Святой Ганны, а таксама вуліц: Вялікабельскай, Астроўскай, Новагарадзенскай, Завадзкай, Старагарадзенскай, Свіслацкай, Выпустнай, Сакольскай, Рыцарскай, Старабельскай, Новабельскай, Нехвядоўскай, Малаастроўскай і Старога Места.

Вядомыя асобы

  • Сакрат Яновіч (нар. 1936), беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч

Літаратура

  • Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у ХVІ-ХVІІІ ст. // ГЕРОЛЬД LITHERLAND № 1-2 (5-6). — Гродна, 2002.
    • Карнялюк, В.Р. Крынкі ў 1795-1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка/ В.Р. Карнялюк. – Гродна: ПВУП “Выдавецтва “Ламарк”, 2010. – 199 с.

У Сеціве