Голубападобныя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: hr:Golupčarke
Радок 61: Радок 61:
[[gl:Columbiformes]]
[[gl:Columbiformes]]
[[he:יונאים]]
[[he:יונאים]]
[[hr:Golupčarke]]
[[hu:Galambalakúak]]
[[hu:Galambalakúak]]
[[id:Columbiformes]]
[[id:Columbiformes]]

Версія ад 06:35, 19 мая 2012

Голубападобныя

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Птушкі
Парадак: Голубападобныя
Навуковая назва
Columbiformes Latham, 1790
ITIS  177038
NCBI  8929

Голубападобныя, (Columbiformes) — атрад птушак.

Выдзяляюцца 3 сямействы: галубіныя, дронтавыя, рабковыя; 316 відаў. Пашыраны ва ўмераных і трапічных шыротах зямнога шара. Вядомы з верхняга эацэну. Дрэвавыя або наземныя птушкі. Бываюць галубы свойскія (больш за 150 парод) і паўсвойскія. Існуе галіна птушкагадоўлі — голубагадоўля. На Беларусі 6 відаў: з сямейства галубіных вяхір, шызы голуб, клінтух, туркаўка звычайная, туркаўка кольчатая і з сямейства рабковых — саджа звычайная, або капытка — выпадкова залётны від. Вядомы таксама: вандроўны голуб, белагруды (беласпінны) голуб, каменны (скалісты) голуб, буры голуб, белабрухі рабок і інш.

Даўжыня цеіла 15—78 см, маса 30 г — 20 кг (дронты). У большасці відаў самцы буйнейшыя і ярчэй афарбаваныя за самак. Апярэнне шчыльнае. Крылы падоўжаныя, завостраныя (акрамя дронтаў). Валлё і мускульны страўнік добра развітыя. Пераважна расліннаедныя, збіраюць корм звычайна на зямлі. Манагамы. Гняздуювда на дрэвах, у дуплах, норах на абрывістых берагах рэк, нішах пабудоў, на дахах. Бацькі кормяць птушанят адрыжкай з валляка або асаблівым «птушыным малаком».

Аб'екты спартыўнага палявання. Некаторыя ахоўваюцца.

Літаратура

  • Голубападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.