Птушкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Класіфікацыя: дапаўненне
др r2.7.2) (робат выняў: lez:НуькӀ
Радок 182: Радок 182:
[[lb:Vullen]]
[[lb:Vullen]]
[[lbe:Лелуххи]]
[[lbe:Лелуххи]]
[[lez:НуькӀ]]
[[li:Veugel]]
[[li:Veugel]]
[[lij:Aves]]
[[lij:Aves]]

Версія ад 21:30, 20 мая 2012

Птушкі
Птушкі
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Раздзел: Эўметазоі
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Птушкі
Навуковая назва
Aves
ITIS  174371
NCBI  8782

Птушкі (Aves) — клас апераных цеплакроўных яйкакладных хрыбетных жывёл.

Наземныя двухногія янцародныя амніёты, прыстасаваныя да палёту.Ппярэднія канечнасці маюць форму крылаў, яшчэ адна прыкмета птушак — наяўнасць дзюбы. Падзяляюцца на 2 падкласы: яшчарахвостыя птушкі (гл. археаптэрыкс) і веерахвостыя птушкі, або новыя (сапраўдныя). Адрозніваюць 34 атрады, у т.л. 28 сучасных, больш за 9 тыс. відаў. Продкамі птушак лічаць старажытных (трыясавых) паўзуноў атрада псеўдазухій. Пашыраны ўсюды; на Беларусі 19 атрадаў, 307 відаў, з якіх гняздуюцца 226. Большасць відаў арнітафауны належыць да атрада вераб'інападобных.

Апісанне, біялагічныя асаблівасці

Памеры ад 5,5 см, масай 2 г (калібры) да больш як 2,5 м, масай да 150 кг (страус); размах крылаў да 4 м (альбатрос).

Цела абцякальнай формы, укрытае пер'ем, пярэднія канечнасці ператвораны ў крылы. Шкілет лёгкі і трывалы (за кошт злучэння ці зрашчэння тонкіх пнеўматычных касцей). Грудзіна мае кіль (у бегаючых птушак адсутнічае) для прымацавання развітай лятальнай мускулатуры (у некаторых відаў дасягае 50% масы цела). Шыйны аддзел з 11—25 пазванкоў, вельмі рухомы. Сістэма паветраных мяшкоў павялічвае газаабмен, забяспечвае тэрмарэгуляцыю, дазваляе змяняць шчыльнасць цела пры ныранні (у вадаплаўных птушак). Скура без залоз (за выключэннем копчыкавай, якая выдзяляюць сакрэт для змазкі апярэння). Пёры маюць розную будову (ніткападобныя, шчацінкі, пуховыя, контурныя) і функцыі (датыкальнага адчування, тэрмарэгуляцыі, спрыяюць абцякальнасці і ўзнікненню пад'ёмнай сілы пры палёце, ахоўваюць цела ад механічных пашкоджанняў). Дзюба (відазмененая сківіца без зубоў) пакрыта рагавым чахлом. У многіх відаў ёсць валлё. Страўнік падзелены на залозісты і мускульны (для механічнага перацірання корму) аддзелы, кішэчнік доўгі. Задняя кішка і мачавы пузыр адсутнічаюць. Стрававальны тракт, мачаточнік і пратокі палавых залоз адкрываюцца ў клааку. Сэрца 4-камернае (у дробных відаў птушак скарачаецца да 1 тыс. разоў за мінуту). Тэмпература цела пастаянная, высокая (37,5—45,5 °С), абмен рэчываў інтэнсіўны, патрэбнасці ў корме вялікія (да 28% ад масы цела за дзень). Маюць вострыя каляровы зрок і слых, здольныя выдаваць разнастайныя гукі (гл. Верхні вакальны цэнтр). Галаўны мозг з развітымі зрокавымі долямі і мазжачком забяспечвае высокі ўзровень нервовай дзейнасці і складаны тып паводзін.

Размнажэнне цыклічнае, звязанае з сезонным развіццём палавых залоз. У час гнездавання могуць утвараць птушыныя базары. Апладненне ўнутранае, нясуць яйцы (ад 1 да 25). Па характары постэмбрыянальнага развіцця адрозніваюць вывадкавых птушак, паўвывадкавых птушак і птушанятных птушак. Жывуць асела, вандруюць або мігрыруюць.

Птушкі адыгрываюць важную ролю ў харчовых ланцугах біяцэнозаў, падтрымцы біялагічнай разнастайнасці. Некаторыя (арлы, сокалы, ястрабы) палююць на іншых жывёл.

Класіфікацыя

Надатрад Бескілявыя (Paleognathae)
Атрад Казуарападобныя (Casuariiformes)
Атрад Ківіпадобныя (Apterygiformes)
Атрад Нандупадобныя (Rheiformes)
Атрад Страусападобныя (Struthioniformes)
Атрад Тынамупадобныя (Tinamiformes)
Надатрад Neognathae
Атрад Буслападобныя (Ciconiiformes)
Атрад Буравеснікападобныя (Procellariiformes)
Атрад Вераб'інападобныя (Passeriformes)
Атрад Гагарападобныя (Gaviiformes)
Атрад Голубападобныя (Columbiformes)
Атрад Гусепадобныя (Anseriformes)
Атрад Дзятлападобныя (Piciformes) (у тым ліку Зялёны дзяцел, Туканы, Медаўказчыкавыя)
Атрад Жураўлепадобныя (Gruiformes) (у тым ліку Пастушкі, Драфіныя)
Атрад Лялякападобныя (Caprimulgiformes) — у тым ліку Звычайны ляляк, Чырванашыйны ляляк, Савіныя жабкароты
Атрад Калібрыпадобныя (Trochiliformes)
Атрад Зязюлепадобныя (Cuculiformes)
Атрад Курападобныя (Galliformes)
Атрад Пеліканападобныя (Pelecaniformes)
Атрад Пінгвінападобныя (Sphenisciformes)
Атрад Паганкападобныя (Podicipediformes)
Атрад Папугаепадобныя (Psittaciformes)
Атрад Птушкі-мышы (Coliiformes)
Атрад Ракшападобныя (Coraciiformes)
Атрад Сеўцападобныя (Charadriiformes)
Атрад Совападобныя (Strigiformes)
Атрад Сокалападобныя (Falconiformes)
Атрад Стрыжападобныя (Apodiformes)
Атрад Turniciformes
Атрад Трогападобныя (Trogoniformes) — у тым ліку Квезаль
Атрад Туракападобныя (Musophagiformes)
Атрад Фламінгападобныя (Phoenicopteriformes)

Птушкі і чалавек

Птушкі маюць вялікае навуковае, гаспадарчае і зстэтычнае значэнне. Існуе шэраг відаў свойскіх і дэкаратыўных птушак, многія — аб'екты палявання.

3 пач. XVI ст. вымерла ці знішчана каля 170 відаў птушак. Існуе Міжнародны савет аховы птушак.

Вывучае птушак арніталогія. Гл. таксама Кальцаванне птушак

Літаратура

  • Самусенка Э., Самусенка І. Птушкі // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA