Экалагічны крызіс: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: ''''Экалагічны крызіс''' — асаблівы тып экалагічнай сітуацыі, калі асяроддзе пасялення адна...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 10:45, 23 мая 2012
Экалагічны крызіс — асаблівы тып экалагічнай сітуацыі, калі асяроддзе пасялення аднаго з відаў або папуляцыі змяняецца так, што ставіць пад сумнеў яго далейшае выжыванне. Асноўныя прычыны крызісу:
Абіятычныя: якасць навакольнага асяроддзя дэградуе ў параўнанні з патрэбамі віду пасля змены абіятычных экалагічных фактараў (напрыклад, павелічэнне тэмпературы або памяншэнне колькасці дажджоў).
Біятычныя: навакольнае асяроддзе робіцца складанай для выжывання віду (або папуляцыі) з-за павялічанага ціску з боку драпежнікаў або з-за перанасялення.
Крызіс можа быць:
- глабальны;
- лакальны.
Змагацца з глабальным экалагічным крызісам значна цяжэй, чым з лакальным. Рашэнне гэтай праблемы можна дасягнуць толькі мінімізацыяй забруджванняў, вырабленых чалавецтвам да ўзроўню, з якім экасістэмы будуць у стане справіцца самастойна. У цяперашні час глабальны экалагічны крызіс уключае чатыры асноўных кампаненты: кіслотныя дажджы, парніковы эфект, забруджванне планеты суперэкатаксікантамі і так званыя азонавыя дзіркі.