Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: нар. 10 верасня 1977 → {{ДН|10|9|1977}}, {{вызнч|1=Віктар Міхайлавіч ГАНЧАРЭНКА}} → '''Віктар Міхайлавіч ГАНЧАРЭНКА using AWB (7794)
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ja:ヴィクトル・ゴンチャレンコ
Радок 24: Радок 24:
[[fr:Viktor Goncharenko]]
[[fr:Viktor Goncharenko]]
[[it:Viktar Hančarėnka]]
[[it:Viktar Hančarėnka]]
[[ja:ヴィクトル・ゴンチャレンコ]]
[[nl:Viktor Goncharenko]]
[[nl:Viktor Goncharenko]]
[[pl:Wiktar Hanczarenka]]
[[pl:Wiktar Hanczarenka]]

Версія ад 02:43, 24 мая 2012

Віктар Міхайлавіч ГАНЧАРЭНКА (10 верасня 1977) — беларускі футбаліст і трэнер па футболе.

Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў Хойніках Гомельскай вобласці. Выхаванец хойніцкай ДзЮСШ і Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР, Мінск).

Выступаў як абаронца ў РВАР (1995-97) і ў ФК БАТЭ (Барысаў, 1998-2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002), двухразовы срэбраны (1998, 2000) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Гульнявую кар'еру скончыў з-за сур'ёзнай траўмы.

У 2004 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры, спецыальнасць — трэнер па футболе. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі "B" (з 2005).

У 2004-06 працаваў трэнерам дублюючага складу ФК БАТЭ. З 2007 — старшы трэнер ФК БАТЭ. З 13 лістапада 2007 — галоўны трэнер ФК БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам каманда выйшла ў групавых турнір Лігі чэмпіёнаў УЕФА і атрымала перамогу ў чэмпіянатах Беларусі 2008-2010 гадоў. Стаў самым маладым галоўным трэнерам у гісторыі групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў.

Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту 2008" у Беларусі ў намінацыі "Трэнер года", атрымаўшы 408808 галасоў. У рэйтынгу найлепшых клубных трэнераў за 2008 год, які абнародавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі Віктар Ганчарэнка заняў 17 месца.