Надзея Пятроўна Хадасевіч-Лежэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выправіў ДН і ДС
Радок 1: Радок 1:
'''Надзея (Надзея-Ванда) Пятроўна Хадасевіч-Лежэ''', '''Надзя Лежэ''' ({{lang-fr|Nadia Khodossievitch-Léger}}; [[1902]]—[[1982]]) — французская мастачка.
'''Надзея (Надзея-Ванда) Пятроўна Хадасевіч-Лежэ''', '''Надзя Лежэ''' ({{lang-fr|Nadia Khodossievitch-Léger}}; [[5 лістапада]] [[1904]]—[[8 мая]] [[1983]]) — французская мастачка.


Нарадзілася ў вёсцы [[Асяцішчы]] [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]], паводле іншых звестак у вёсцы [[Мажанка]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]].
Нарадзілася ў вёсцы [[Асяцішчы]] [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]], паводле іншых звестак у вёсцы [[Мажанка]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]].

Версія ад 00:18, 25 мая 2012

Надзея (Надзея-Ванда) Пятроўна Хадасевіч-Лежэ, Надзя Лежэ (фр.: Nadia Khodossievitch-Léger; 5 лістапада 19048 мая 1983) — французская мастачка.

Нарадзілася ў вёсцы Асяцішчы Віцебскай губерні, паводле іншых звестак у вёсцы Мажанка Мінскай губерні.

Напачатку 1920-х гадоў вучылася ва Уладзіслава Страмінскага ў Смаленску, магчыма і ў Казіміра Малевіча у Віцебску. У 1923 годзе з запрашэння Страмінскага прыехала ў Варшаву, вучылася ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Выйшла замуж за мастака Станіслава Грабоўскага. У 1924 годзе разам з мужам пераехала ў Парыж.

Вучылася ў Акадэміі Сучаснага мастацтва (Académie Moderne), якую заснавалі Фернан Лежэ і Амадэ Азанфан. У 19271928 гадах удзельнічала ў выданні франка-польскага часопіса «L'Art Contemporain — Sztuka Współczesna», дзе спалучалася паэзія і мастацтва. Ад 1926 году выстаўляла свае творы на выставах авангарднага мастацтва.

У 1932 годзе развялася з Грабоўскім і выйшла замуж за Фернана Лежэ.

У канцы 1940-х гадоў пераехалі на жыхарства ў Gif-sur-Yvette каля Парыжа, дзе ўтрымоўвалі салон для мастакоў і паэтаў. Пасля смерці Фернана Лежэ ў 1955 годзе ў асноўным займалася прапагандаваннем яго творчасці.

Памерла ў Парыжы.

Літаратура

  • Nadia Léger: Evolution Premiere, 1920-1926. Paris: Societe Revues et Publications, 1971.
  • Czwiklitzer C. Suprematism de Khodossievitch-Léger. Paris, 1972.
  • Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Москва: Детская литература, 1978.
  • Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Минск: Юнацтва, 1983.