Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Уладзімір Мікалаевіч {{UC:Міхнюк}}}} (19472004): савецкі і беларускі гісторык. Доктар...
(Няма розніцы)

Версія ад 00:43, 11 студзеня 2008

Шаблон:Вызнч (19472004): савецкі і беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1991).

Абагульніў даваенны перыяд развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі. Разам з П. Ц. Петрыкавым выдаў абагульняльную працу «Историческая наука БССР, 80-е годы», у якой быў дадзены аналіз арганізацыйнага развіцця гістарычнай навукі БССР за 1980-я і падведзеныя вынікі навуковага вывучэння гісторыі БССР і гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі.

Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут. Выкладчык Гродзенскага педагагічнага інстытута (з 1973), супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з 1975). Супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі (1982—1987, 1991). Выкладчык Мінскай ВПШ/Інстытуту паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення КПБ (1987—1991). Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (з 1992). Загадчык аддзела Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ (1997—1998). Прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ (з 1998).

Літ.: Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.