Эканамічны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: , → , (3), Мэц → Мец, бізнэс → бізнес (4), typos fixed: мэнэджмента → менеджмента (3) using AWB (7893)
др кат.
Радок 85: Радок 85:
*[http://www.rikz.unibel.by Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў]
*[http://www.rikz.unibel.by Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў]


[[Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]]
[[Катэгорыя:Факультэты БДУ]]


[[en:Belarusian State University Faculty of Economics]]
[[en:Belarusian State University Faculty of Economics]]

Версія ад 11:24, 28 мая 2012

Эканамiчны факультэт БДУ. Рэспублiкa Беларусь, г.Мiнск, вул.К.Маркса 31. Глядзець карту

Эканамiчны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта рыхтуе спецыялiстаў па наступных напрамках:

  • Эканомiка (спецыялiзацыя — "аналiтычная эканомiка", квалiфiкацыя — "эканамiст-аналiтык");
  • Эканамiчная тэорыя (спецыялiзацыя — "эканамiчная палiтыка", квалiфiкацыя — "эканамiст. Выкладчык эканамiчных дысцыплiн")
  • Фiнансы i крэдыт (спецыялiзацыя — "банкаўская справа", квалiфiкацыя — "эканамiст"
  • Менеджмент (спецыялiзацыя — "інавацыйны менеджмент", "мiжнародны менеджмент", квалiфiкацыя — "эканамiст-менеджер"

Дэкан факультэта — Мiхаiл Мiхайлавiч Кавалёў — прафесар, доктар фiзiка-матэматычных навук, ганаровы дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь

Кафедры

На факультэце iснуе 5 кафедраў:

Кафедра эканамiчнай тэорыi.

Кафедра вядзе навуковыя даследаваннi інстытуцыянальных змен у пераходнай эканомiцы, працэсаў глабалiзацыi i рэгiяналiзацыi, развiцця прадпрымальнiцтва, а таксама сiстэмнай трансфармацыi ва ўмовах пераходу да рынку. Узначальвае кафедру вядомы беларускi эканамiст, прафесар Клюня Уладзiмiр Леанiдавiч

Кафедра тэарэтычнай i iнстытуцыянальнай эканомiкi.

Вядзе навуковыя даследаваннi сучаснай эконамiчнай тэорыi, палiтычнай эканомii i эканамiчнай палiтыкi, гiсторыi эканомiкi i эканамiчнай навукi Беларусi, а таксама эканамiчнай тэорыi дзяржавы. Доктар навук Лямешчанка Пётр Сяргеевiч — буйны спецыялiст у галiне iнстытуцыянальнай эканомiкi, забяспечвае супрацоўнiцтва факультэта з Цэнтрам грамадскiх навук Маскоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя М. В. Ламаносава

Кафедра банкаўскай i фiнансавай эканомiкi

Напрамак навуковых даследаванняў: механiзм кiравання грошава-фiнансавымi патокамi ў трансфармацыйнай эканомiцы. Тарасаў Уладзiмiр Iванавiч — вядомы беларускi эканамiст (раней з'яўляўся намеснiкам дырэктара Iнстытута эканомiкi Акадэмii навук) — узначальвае кафедру банкаўскай i фiнансавай эканомiкi.

Кафедра мэнэджмента

Даследуе праблемы электроннага гандлю i Iнтэрнэт-маркетынга. Кафедру ўзначальвае доктар навук Паньшын Барыс Мiкалаевiч

Кафедра эканамiчнай iнфарматыкi i матэматычнай эканомiкi

Кафедра вядзе навуковыя даследаваннi тэорыi аптымальнага прыняцця рашэнняў у эканомiцы, метадаў у эканомiцы, экспертных сiстэм аптымiзацыi, класiфiкацыi i рэйтынга. На кафедры працуе 4 дактары навук. Дэкан факультэта Кавалёў Мiхаiл Мiхайлавiч узначальвае кафедру.

Гiсторыя

30 лiстапада 1921 года быў створаны Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт. У яго складзе пачаў дзейнiчаць факультэт грамадскiх навук (ФГН), якi змяшчаў у сабе эканамiчны факультэт. Праз 4 гады ад факультэта грамадскiх навук адасобiўcя факультэт гаспадаркі i права, ад якога с цягам часу адасобiўся факультэт народнай гаспадаркі ў складзе чатырох аддзелаў: адмiнiстрацыйна-прамысловага, кааператыўнага, планава-статыстычнага i фiнансавага. У 1931 годзе на базе факультэта народнай гаспадаркі былi створаны тры эканамiчных iнтытута: планава-эканамiчны, фiнансава-эканамiчны i iнстытут кааперацыi. А 20 мая 1933 г. яны былi аб'яднаны ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (БДІНГ, цяпер БДЭУ), куды перайшлi працаваць многiя выкладчыкi БДУ.

Пасля стварэння БДІНГ эканамiчнае жыццё БДУ на некаторы час замерла. Але ў 1938 годзе кафедру палiтычнай эканомii ўзначалiў прафесар А. I. Лур'е (1895-1948). Да 1940 г. кафедра аформiлася як самастойная навуковая i вучэбная адзiнка. У 1972 годзе кафедра палiтычнай эканомii была падзелена на дзве: кафедру палiтычнай эканомii прыродазнаўчых факультэтаў i кафедру палiтычнай эканомii гуманiтарных факультэтаў. У 1991 годзе кафедра палiтычнай эканомii гуманiтарных факультэтаў была названа кафедрай эканамiчных навук БДУ. Аддзел палiтычнай эканомii быў названы аддзелам эканомiкi. Адначасова ў складзе фiлософска-эканамiчнага факультэта быў створаны аддзел менеджмента.

1 сакавiка 1999 года рашэннем Савета БДУ ў якасцi самастойнага падраздзялення Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта быў створаны эканамічны факультэт

Навучанне

Умовы паступлення

Неабходна падаць 3 сертыфіката цэнтралізаванага тэсціравання па прадметах:

  • Родная (беларуская або руская) мова
  • Матэматыка
  • Замежная мова

Акрамя гэтага, пры фармаванні выніковага бала ўлічваецца бал атэстата аб сярэдняй адукацыі.[1]

Працэс навучання

Акрамя вочнага навучання на факультэце па спецыяльнасцях "эканамічная тэорыя", "менеджмент" і "фінансы і крэдыт" могуць атрымаць адукацыю як тыя, хто імкнецца атрымаць раўналежную або другую вышэйшую адукацыю, так і тыя, хто жадаў бы сумяшчаць вучобу і працу.

Першыя тры гады ўсе студэнты, незалежна ад спецыяльнасці, атрымліваюць фундаментальную эканамічную (мікраэкономіка, макраэкономіка, рэгіянальная і міжнародная экономіка), фінансавую (бухгалтарскі ўлік і аўдыт, карпаратыўныя фінансы, бізнес-планаванне, інвестыцыйны аналіз), інструментальную (матэматыка, інфарматыка, базы дадзеных, статыстыка, эканаметрыка, прыняцце рашэнняў, лагістыка) подрыхтоўку. Вывучэнне спецыяльных предметаў у адпаведнасці з распрацаванай вучэбнай праграмай пачынаецца з 3-4 курса.

Беларускі дзяржаўны універсітэт першым з ВНУ Беларусі пачаў і працягвае выкарыстоўваць сістэму дыстанцыйнага навучання студэнтаў. Cеткавая адукацыйная платформа (САП) eUniversity дае студэнтам магчымасць на працягу ўсяго тэрміна навучання знаёміцца з метадычнымі матэрыяламi па вывучаемаму прадмету, выконваць тэставыя і кантрольные заданні, а таксама кансультавацца з выкладчыкам па ўзніклых падчас працы пытанням.

Штогод факультэт выпускае не меней за 10 вучэбных дапаможнікаў. Практычна ўсе выданні прадстаўлены ў электроннай бібліятэцы, доступ да якой магчымы праз сайт факультэта.[2] Пошук літаратуры, якая зацікавіла, можна ажыццявіць як праз адпаведны вучэбны план, так і праз індывіальную старонку лектара.

Вучэбная і вытворчая практыка ў дзяржаўных установах на айчынных і замежных прадпрыемствах, у фірмах і банках дапамагае студэнтам не толькі атрымаць вопыт практычнай працы, але і знайсці найбольш падыходнае месца працы пасля заканчэння ўніверсітэта. Таксама з гэтай мэтай у БДУ створана адмысловае кадравае агенцтва.

Магістратура і аспірантура

Пасля чатырох гадоў навучання студэнтам даецца магчымасць здаць выпускны тэст, абараніць выпускную працу і атрымаць дыплом бакалаўра. Маючы такой дыплом, можна працягнуць навучанне і па заканчэнні вучэбнага года атрымаць традыцыйны дыплом адмыслоўца. Аднак лепшыя з бакалаўраў аддаюць перавагу навучацца за мяжой па сучасных магістарскіх праграмах, першым чынам, у Расіі. Атрымаць дыплом магістра магчыма таксама і ў БДУ. Менавіта эканамічны факультэт першым ў БДУ стварыў паўнавартасную двухгадовую магістратуру (вочную і завочную).

Выпускнікі, у якіх ёсць дыплом магістра, маюць магчымасць працягнуць навучанне ў аспірантуры, на працягу трох гадоў абараніць дысертацыю і тым самым папоўніць эліту нацыянальнай эканамічнай навукі. Навучанне ў аспірантуры вядзецца па наступных кірунках:

  • эканамічная тэорыя
  • эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
  • матэматычныя і інструментальныя метады ў эканоміцы

Мiжнароднае супрацоўніцтва

Эканамічны факультэт актыўна вядзе абмен студэнтамі з лепшымі замежнымі ўніверсітэтамі (універсітэт г. Анхальта,Германія, універсітэт Ота-фон-Генрыке, Магдэрбург, Германія, інстытут менеджмента FONTIS, Эйндтховен, Галандыя, універсітэт Moldes, Нарвегія), а таксама вядзе сумесныя навуковыя даследаванні.

Сумесныя праекты з замежнымі партнёрамі факультэта:

  • Праект "Нямецкія інвестыцыі ў Беларусі (універсітэт Анхальт у Германіі);
  • Праект "Беларусь — Галандыя: знешнеэканамічнае супрацоўніцтва"(інстытут менеджмента FONTIS у Эйндтховене). У межах гэтага праекта падрыхтаваны бізнес-праект пашырэння продажу ў Галандыi, а таксама падрыхтаваны праэкт стварэння ў БДУ бізнес-магістратуры па міжнароднаму бізнесу;
  • Праект "Прыняцце аптымальных рашэнняў метадамi дыскрэтнай аптымiзацыi" з унiверсiтэтам Магдэгбурга. У межах партнёрскага праекта DAAD даследавалiся аптымiзацыйныя фiнансавыя мадэлi i мадэлi лагiстыкi (падрыхтаваны 3 сумесныя артыкулы)
  • Праект "Scheduling and assignment models under uncertainty and real-time constraints with application in manufacturing communication computer aided design and transportation". Партнёры гэтага праекту: універсітэт г. Аснабрук, Германия; універсітэт г. Труа, лабараторыя ІНРІА г. Мец, Францыя; інстытут матэматыкі СО РАН, г. Навасібірск; аддзяленне інстытута матэматыкі СО РАН, г. Омск; інстытут матэматыкі НАНБ; навуковы цэнтр механікі машын НАНБ.
  • З універсітэтам Трэнта (Італія) вядзецца праца па электронным гандлю (два супрацоўніка БДУ — І. Зайграеў, П. Швайко — у 2006 годзе ў Трэнта абаранілі кандыдацкія дысертаціі).

З Анхальтскім прыкладным універсітэтам, Магдэбургскім універсітэтам, універсітэтам у Молдэсе (Нарвегія) заключаны дамовы аб супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць працу над сумеснымі студэнцкімі праектамі па актуальных праблемах эканамічнага супрацоўніцтва і навучанне ў магістратуры дадзеных універсітэтаў. Эканамічны факультэт БДУ развівае сумесную працу з эканамічным факультэтам МГУ, Кіева-Магілянскай акадэміяй.

Таксама на базе кафедры эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі ў 2006 годзе быў праведзены 18-ы Еўразійскі кангрэс па лінгвістыцы і індустрыяльнай эканоміцы.

На факультэце навучаюцца каля ста замежных студэнтаў як з краін СНД, так і з далёкага замежжа (Германіі, Грэцыі, Іарданіі, Кіпра, Кітая, Лівана, Манголіі, Сірыі).

Зноскі

Спасылкі