Пётр Міронавіч Машэраў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 75: Радок 75:
[[Герой Савецкага Саюза]] ([[15 жніўня]] [[1944]]) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). [[Герой Сацыялістычнай Працы]] ([[10 лютага]] [[1978]]) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.
[[Герой Савецкага Саюза]] ([[15 жніўня]] [[1944]]) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). [[Герой Сацыялістычнай Працы]] ([[10 лютага]] [[1978]]) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.


Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: [[Праспект Машэрава, Мінск|праспект]] (колішняя Паркавая магістраль, цяпер [[Праспект Пераможцаў, Мінск|пр-т Пераможцаў]]) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага р-на. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.
Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў [[Віцебск]]у. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: [[Праспект Машэрава, Мінск|праспект]] (колішняя Паркавая магістраль, цяпер [[Праспект Пераможцаў, Мінск|пр-т Пераможцаў]]) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага р-на. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.


== Літаратура ==
== Літаратура ==
Радок 87: Радок 87:
{{Шаблон:Лідэры беларускай кампартыі, 1919—1991}}
{{Шаблон:Лідэры беларускай кампартыі, 1919—1991}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі камуністычнай партыі на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі камуністычнай партыі на Беларусі]]

Версія ад 13:01, 29 мая 2012

Пётр Міронавіч Машэраў
Пётр Міронавіч Машэраў на паштовай марцы Беларусі
Пётр Міронавіч Машэраў на паштовай марцы Беларусі
Сцяг Кандыдат ў члены Палітбюро ЦК КПСС
1966 — 1980
Сцяг14-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
30 сакавіка 1965 — 4 кастрычніка 1980
Папярэднік Кірыл Трафімавіч Мазураў
Пераемнік Ціхан Якаўлевіч Кісялёў

Нараджэнне 26 лютага 1918
в. Шыркі
Смерць 4 красавіка 1980
Месца пахавання Усходнія могілкі
Імя пры нараджэнні Машэра Петр
Жонка Паліна Андрэеўна
Дзеці дачкі: Наталля і Алёна
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1]
Бітвы
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Залатая Зорка» медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За асваенне цалінных зямель» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў савецкай міліцыі» ордэн «Георгі Дзімітроў»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Міронавіч МАШЭРАЎ (сапраўднае прозвішча — Машэра[2]; 13 (26) лютага 1918, в. Шыркі Сенненскага р-на — 4 кастрычніка 1980), беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Гады дзяцінства. У партызанах

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут ім. С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны П. М. Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Рассонскім р-не. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з ліст. 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.

Партыйны дзеяч

Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР.

Можна без сумнення казаць, што Машэраў сярод кіраўнікоў савецкай Беларусі быў найбольш папулярным і карыстаўся ўсенароднай павагаю. Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.

Пасля смерці, ушанаванне памяці

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў П. М. Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Пасля яго смерці хадзілі чуткі, што катастрофа не была трагічным збегам акалічнасцяў, быццам П. М. Машэраў быў ліквідаваны паводле загаду вышэйшага кіраўніцтва СССР. Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску.

Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.

Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага р-на. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.

Літаратура

  • Партийное подполье в Белоруссии, 1941—1944. — Мн., 1984.
  • Э.Іофэ, доктар гістарычных навук. Артыкул «Хто кіраваў Беларуссю»; газета «Обозреватель», 2007 г.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Сяргей Дубавец. Караткевіч і ўлада// Радыё Свабода. 20 лістапада 2005